Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Адольф Гітлер - Вікіпэдыя

Адольф Гітлер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Адольф Гітлер
Павялічыць
Адольф Гітлер

Адольф Гі́тлер (па-нямецку: Adolf Hitler, 20 красавіка 1889 - травень 1945) - дыктатар Нямеччыны з 1933 па 1945 год, галоўны ідэоляг нацызму. Ініцыятар Другое сусьветнае вайны, Галякосту, перасьледу і вынішчэньня мільёнаў людзей паводле расы, нацыянальнасьці, палітычных поглядаў.

Нарадзіўся ў горадзе Браўнаў-на-Іне, Аўстрыя, у сям'і мытнага чыноўніка. Бацька Адольфа Аляіз Гітлер быў байструком, і спачатку насіў прозьвішча маці Шыкльґрубэр, потым узяўшы прозьвішча мужа маці - Гітлер (па іншай вэрсіі, Гютлер).

Малады Гітлер вучыўся дрэнна, так і не атымаў пасьведчаньня аб матуры. Два разы Гітлер марна спрабаваў паступіць у Венскую акадэмію мастацтваў. Пасьля сьмерці маці Гітлер канчаткова пераехаў у Вену, спадзеючыся зарабіць сабе на жыцьцё. З 1909 па 1913 гг. ён жыў вельмі бедна, зарабляючы такія-сякія грошы аздабленьнем рэклямы, паштовак і г.д.

У 1913 г. Гітлер зьбег у Мюнхен, ратуючыся ад закліку ў войска. У наступным годзе ён усё-ткі патрапіў на мэдычную камісію, але быў прызнаны нягодным да службы. Пасьля пачатку Першае сусьветнае вайны Гітлера пацягнула ў войска, і ён запісаўся добраахвотнікам у 16-ы Баварскі рэзэрвовы пяхотны полк.

Вайсковая служба канчаткова зрабіла змрочнага маладога чалавека перакананым мілітарыстам і нацыяналістам. Гітлер атрымаў званьне яфрэйтара, ён удзельнічаў у баявых дзеяньнях і быў чатыры разы адзначаны баявымі ўзнагародамі. Пасьля паразы Нямеччыны Гітлер не пакінуў свой полк, але заставаўся ў ім да 1920 г., выступаючы ў якасьці палітычнага інфарматара. У верасьні 1919 г. Гітлер уступіў у Мюнхене ў Нямецкую рабочую партыю (DAP), а ў 1920 зыйшоў з войска, каб цалкам прысьвяціць сябе працы ў партыйным адзьдзеле прапаганды.

Гэта быў час глыбокае крызы Нямеччыны. Вайна, плацяжы і кантрыбуцыі пераможцам прывялі да гіпэрінфляцыі, зьбядненьня насельніцтва. Баючыся ўзмацненьня камуністаў, улады талерантна ставіліся да паўваенных рэваншысцкіх рухаў. Зарыентаваўшыся ў гэтай сытуацыі, Гітлер ператварыў Нямецкую рабочую партыю ў Нацыянал-сацыялістычную нямецкую рабочую партыю (NSDAP). У ліпені 1921 г. Гітлер быў сам абраны старшынём гэтай партыі.

8-9 лістапада 1923 г. Гітлер узначаліў мюнхенскі "Піўны путч", дзёрскую спробу захапіць уладу ў Баварыі. Путч быў задушаны, Гітлер быў арыштаваны і асуджаны за дзяржаўную здраду на 5 гадоў турмы. З гэтага тэрміну Гітлер адсядзеў толькі 9 месяцаў, падчас якіх напісаў сваю кнігу "Мая барацьба" (Mein Kampf), дзе выклаў палітычную філязофію нацызму. У сваёй працы Гітлер абвесьціў вайну габрэям і камуністам ува ўсім сьвеце, раскрытыкаваў сыстэму парлямэнцкае дэмакратыі і ўвітаў адраджэньне расава чыстай Нямеччыны і непераможнай волі нацыі. Ён пісаў пра Нямеччыну, якая падымецца і стане панаваць у сьвеце, падпарадкуе сабе народы і дзяржавы, заваюе "жыцьцёвую прастору" для калянізацыі на ўсходзе.

Вялікія посьпехі для нацысцкай партыі прыйшлі разам з усясьветнай эканамічнай крызай 1929 г. і наступнай дэпрэсіяй. Нацысты сталіся другой па велічыні фракцыяй у Райхстаґу. Паралельна з парлямэнцкай і палітычнай працай, партыя мела ваенізаваныя штурмавыя адзьдзелы (SA), якія займаліся фізычным зьнішчэньнем палітычных праціўнікаў.

У студзені 1933 г. прэзыдэнт Гіндэнбурґ прызначыў Гітлера райхсканцлерам, і той цягам аднаго году дабіўся ўсталяваньня ў Нямеччыне дыктатуры нацыстаў.

Падпаленьне невядомымі будынку Райхстаґу Гітлер выкарыстаў для забароны дзейнасьці камуністычнай партыі і арыштаў яе кіраўнікоў. У сакавіку быў прыняты закон пра надзвычайныя паўнамоцтвы, які даў Гітлеру 4 гады неабмежаванае дыктатарскае ўлады. Усе палітычныя партыі, акрамя NSDAP, былі паступова разагнаныя і зачыненыя. Дзеячы нацысцкай партыі выціскалі з урадовых установаў габрэяў, ставілі дзяржаўныя структуры пад непасярэдні кантроль партыі.

30 чэрвеня 1934 г. Гітлер правёў зачыстку шэрагаў свае партыі ("Ноч даўгіх нажоў"), фізычна зьнішчыўшы сваіх канкурэнтаў і іншых людзей, якія маглі быць для яго небясьпечнымі, у прыватнасьці, Эрнста Рэма, які стаяў ля вытокаў NSDAP і прывёў Гітлера на чало партыі. 30 жніўня 1934 памёр Гіндэнбурґ, і Гітлер узяў на сябе функцыі прэзыдэнта, узяўшы тытул "фюрэра" - вышэйшага водцу "Трэцяга райху".

Фюрэр замяніў штурмавыя адзьдзелы SA на адзьдзелы аховы SS, паставіўшы на чале іх Генрыха Гімлера. Разам з палітычнай тайнай паліцыяй Gestapo, SS стварылі сыстэму канцэнтрацыйных лягероў, куды "дэпартаваліся" палітычныя праціўнікі нацыстаў, габрэі і іншыя "непажаданыя" элемэнты. У 1935 г. Гітлер увёў г. зв. Нюрнбэрскія расавыя законы, якія пазбаўлялі грамадзянства Нямеччыны людзей габрэйскага паходжаньня.

Сусьветная супольнасьць ігнаравала дэманстратыўныя парушэньні нацысцкай Нямеччынай Вэрсальскае дамовы. Гітлер бесперашкодна мілітарызаваў краіну; пры тэхнічнай і адукацыйнай падтрымцы СССР былі створаныя танкавыя і паветраныя войскі, армія матарызавалася і абсталёўвалася найноўшым узбраеньнем. У 1935 г. нацысты рэмілітарызавалі Рэйнскую зону.

Вялікая Брытанія і Францыя падштурхоўвалі нямецкую ваенную машыну да наступу на ўсход. У 1935 г. Вялікая Брытанія падпісала зь Нямеччынай ваенна-марскі пакт. У 1936 г. Гітлер заключыў хаўрус з Бэніта Мусаліні - фашысцкім галавой Італіі. У сакавіку 1938 г. Гітлер негвалтоўна далучыў да Нямеччыны Аўстрыю. У верасьні 1938 г. са згоды Брытаніі і Францыі была падзеленая Чэхаславаччына, Нямеччына захапіла індустрыяльна разьвітую заходнюю яе частку.

У сакавіку 1939 года Гітлер запатрабаваў ад Летувы "Мэмэльскі калідор". Працягваліся палітычныя гульні і з Савецкім Зьвязам. 23 жніўня 1939 года Нямеччына і СССР падпісалі дамову аб ненападзе (Пакт Молатава-Рыбэнтропа), які зьмяшчаў таксама сакрэтны пратакол пра разьдзел Польшчы і сфэраў уплыву ўва Ўсходняй Эўропе. 1 верасьня хаўрусьнікі напалі на Польшчу. Заходнія краіны абвесьцілі вайну Нямеччыне, пачалася Другая сусьветная вайна.

Польшча была пакораная ўжо цягам месяцу. Да чэрвеня 1940 г. былі акупаваныя скандынаўскія краіны. Францыя пратрымалася два тыдні: з 25 траўня па 5 чэрвеня. Ангельшчына здолела адбіць напад.

У красавіку 1941 г. нямецкія войскі захапілі Югаславію і Грэцыю.

22 чэрвеня 1941 года Нямеччына напала на СССР. У сьнежні 1941 г. нямецкае войска было спыненае пад Масквой. У 1942 годзе немцам атрымалася прасунуцца да Волгі. 7 снежня 1941 г. ЗША абвесьцілі вайну Японіі і Нямеччыне.

Гады Другой сусьветнай вайны сталіся трагедыяй для мільёнаў людзей, для народаў, якія зрабіліся ахвярамі генацыду. Толькі ў Нямеччыне ў канцэнтрацыйных лягерох пагінула больш за 6 мільёнаў габрэяў. Гітлер плянаваў суцэльнае вынішчэньне нацый габрэяў і цыганоў, ператварэньне славянаў у рабоў.

У 1943 г. Савецкаму Зьвязу ўдалося пераламіць ход вайны. У Заходняй Эўропе быў адчынены другі фронт.

У чэрвені 1944 г. група афіцэраў-змоўшчыкаў, якія прадбачылі беспэрспэктыўнасьць далейшай барацьбы, зьдзейсьніла замах на Гітлера, падклаўшы ў пакой, дзе ён меў сустрэчу, партфэль з бомбай. Гітлер цудам застаўся жывы, але атрымаў сур'ёзную кантузію і маральную траўму.

У апошнія месяцы вайны Гітлер кіраваў рэшткамі нямецкіх войскаў з штабу, які зьмяшчаўся ўва ўмацаваным падземным бункеры. Калі савецкія войскі захапілі Бэрлін, Гітлер сьпешна абвянчаўся з сваёй каханкай Эвай Браўн, пасьля чаго маладыя скончылі жыцьцё самагубствам. Цела дыктатара так і не было дакладна апазнана.

Сёньня Гітлер застаецца кумірам для маргінальных нэанацысцкіх груповак у Эўропе, Расеі і Амэрыцы. Ідэалёгія нацызму была асуджаная і забароненая ўва ўсіх цывілізаваных краінах сьвету.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu