Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Пакт Молатава-Рыбэнтропа - Вікіпэдыя

Пакт Молатава-Рыбэнтропа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Молатаў падпісвае пакт. За ім - Рыбэнтроп і Сталін
Павялічыць
Молатаў падпісвае пакт. За ім - Рыбэнтроп і Сталін

Пакт Мо́латава-Рыбэнтро́пасавецка-нацысцкі пакт аб ненападзе, падпісаны 23 жніўня 1939 г. у Маскве міністрам замежных справаў Нямеччыны Ёахімам фон Рыбэнтропам і народным камісарам замежных справаў СССР Вячаславам Молатавам. Дамова прадугледжвала таксама нэўтралітэт абодвых падпісантаў у выпадку нападу трэцяга бока.

У сакрэтным дадатковым пратаколе прадугледжваўся падзел Усходняе Эўропы на сфэры ўплыву Савецкага Саюзу і нацысцкае Нямеччыны. Польшча дзялілася па рэках Нарэв, Вісла і Сан. Ўзьядноўвалася БССР і Заходняя Беларусь уключна зь Вільняй, да Ўкраінскае ССР таксама адыходзілі вялікія ўкраінскія землі ў складзе Польшчы. Да савецкае сфэры ўплыву адыходзіла Бэсарабія (сёньняшняя Малдова), Эстонія і Латвія. У сакрэтным пратаколе прадугледжвалася высяленьне ў Нямеччыну насяляўшых савецкую зону немцаў (з Бэсарабіі, Балтыі, Букавіны).

Вынікам пакту стаўся перагляд дзяржаўных межаў пасьля заваёвы Нямеччынаю Польшчы (прыкладна пачатак кастрычніку 1939 г.). Дадатковым пагадненьнем ад 28 верасьня 1939 г. быў прадугледжаны адыход Летувы да савецкае зоны ўплыву ўзамен на перасоўваньне нямецкае мяжы ад Віслы да Бугу.

У знак замірэньня ў захопленым Берасьці, апынуўшымся на мяжы Савецкага Саюзу і Нямеччыны, прайшоў сумесны парад савецкіх і нацысцкіх войскаў.

Польшча ня здолела абараніцца ад нападу саветаў і нацыстаў. У адказ на напад Нямеччыны на Польшчу Вялікая Брытанія абвесьціла вайну Нямеччыне. 1 верасьня 1939 стаў пачаткам Другое Сусьветнае Вайны.

Савецкія і нямецкія вайскоўцы разам
Павялічыць
Савецкія і нямецкія вайскоўцы разам

Кіруючыся пактам, у 1940 г. Савецкі Саюз выставіў ультыматум Румыніі, па якім яна вымушаная была аддаць Бэсарабію і паўночную Букавіну. Тры балтыйскія краіны - Эстонія, Латвія, Летува, у 1940 г. таксама былі далучаныя да СССР.

22 чэрвеня 1941 г. Адольф Гітлер парушыў пакт, напаўшы на Савецкі Саюз.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com