Расея
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Расе́йская Фэдэра́цыя альбо Расе́я (па-расейску: Росси́йская Федера́ция альбо Росси́я) — краіна ўва Ўсходняй Эўропе і Паўночнай Азіі, найбольшая краіна ў сьвеце.
|
|||||
Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
Афіцыйная мова | Расейская | ||||
Сталіца | Масква | ||||
Найбольшы горад | Масква | ||||
Прэзыдэнт | Уладзімір Пуцін | ||||
Прэм'ер-міністар | Міхаіл Фрадкоў | ||||
Плошча - Агульная - % вады |
1-е месца ў сьвеце 17,075,200 км² 0.5% |
||||
Насельніцтва - Агульнае (2004) - Шчыльнасьць |
7-е месца ў сьвеце 144,526,378 9/км² |
||||
УВП - Агульны (2003) - на душу насельніцтва |
9-е месца ў сьвеце $1287 млрд $8900 |
||||
Незалежнасьць - Атрыманая |
Ад СССР 24 жніўня 1991 |
||||
Валюта | Рубель (RUB) | ||||
Часавы пояс | UTC +2 да +12 | ||||
Дзяржаўны гімн | Гімн Расейскай Фэдэрацыі | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ru (і .su) | ||||
Тэлефонны код | 7 | ||||
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Асноўны артыкул: Гісторыя Расеі
[рэдагаваць] Да X стагодзьдзя
На частцы тэрыторыі сучаснае Расеі ў 1-м тысячагодзьдзі ад Нараджэньня Хрыстова існавалі: Баспорская Дзяржава, Скіцкая Дзяржава. На асноўнай тэрыторыі эўрапейскае Расеі жылі балцкія ды фіна-вугорскія плямёны. У 552-745 гг. частку тэрыторыі Расеі займала дзяржава плямённага зьвязу цюркаў – Цюрцкі Каґанат. У сярэдзіне VII - X стагодзьдзяў у ніжэйшым Паволжжы, на Паўночным Каўказе, у Прыазоўі ляжала дзяржава Хазарскі Каґанат. З пачатку VIII стагодзьдзя да 926 г. на Далёкім Усходзе існавала Дзяржава Бахай.
[рэдагаваць] X - XIX стагодзьдзі
У X - XIV стагодзьдзях на сярэднім Паволжжы і ў Прыкам’і знаходзілася Волская Булґарыя. У Х стагодзьдзі частка сёньняшняе эўрапейскае Расеі была ў складзе г.зв. “Старажытнарускае дзяржавы”. У XII - XIV стагодзьдзях на тэрыторыі Расеі існавалі Наўґародзкая рэспубліка, Уладзіміра-Суздальскае княства і іншыя княствы. У XII стагодзьдзі гэтыя славянскія княствы, Волская Булґарыя і іншыя дзяржавы Ўсходняе Эўропы трапілі пад нашэсьце манґолаў (1237-1242), на 250 гадоў на тэрыторыі ўсходніх славянаў усталявалася манґольскае іга, якое адыграла вырашальную ролю ў фармаваньні расейскага этнасу і дзяржаўнасьці. Пад манґольскім ігам паўстае і мацнее Маскоўскае княства. З дапамогаю інтрыгаў, заваяваньня ляяльнясьці манґолаў, пераводу рэліґійнага цэнтру Расеі ў Маскву, маскоўскія князі атрымоўваюць найвялікшы аўтарытэт. З маскоўскага княства пачынае сваю гісторыю расейская дзяржаўнасьць. Манґольскае іга заканчаецца выгнаньнем захопнікаў аб’яднанымі сіламі расейскіх княстваў (Кулікоўская бітва, 1380 г.; “стаяньне на рацэ Ўгры”, 1480 г.). У XIV - XVI стагодзьдзях, пасьля заваёву Наўґародзкае рэспублікі, Масква канчаткова робіцца адзіным цэнтрам аб’яднаньня усходнеславянскіх княстваў паўночнага ўсходу. Напрыканцы XVI – у сярэдзіне XVII стагодзьдзяў аформілася прыгоннае права. У пачатку XVII стагодзьдзя Масковія перажыла швэдзкую і польска-літоўскую інтэрвэнцыі. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя Ўкраіна ўвайшла ў склад Расеі на правох аўтаноміі. Рэформы, праведзеныя імпэратарам Пятром I (канец XVII ст. – першая чвэрць XVIII ст.) мелі вялізны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё краіны, паспрыялі маштабовай мадэрнізацыі Расеі. Перамога ў Паўночнай Вайне 1700-1721 гг. дала Расеі выйсьце да Балтыцкага мора. У выніку далучэньня ў XVI-XIX ст. тэрыторый Поўначы, Паволжжа, Уралу, Сыбіры, Далёкага Ўсходу, уваходжаньня ў склад Расеі шэрагу народаў утварылася шматнацыйная Расейская Імпэрыя. Расея адбіла нашэсьце францускіх войскаў у Вайне 1812 году. Сялянская рэформа 1861 г., што адмяніла прыгон, і іншыя рэформы пахутчылі разьвіцьцё капіталізму. Напрыканцы XIX – напачатку XX стст. ўзьніклі палітычныя партыі, заснаваная Дзяржаўная Дума.
[рэдагаваць] XX-XXI стст.
Расейска-японская вайна 1904-05 гадоў спрыяла каталізавала разьвіцьцё рэвалюцыйных настрояў у грамадзстве, што прывяло да Рэвалюцыі ў 1905-07 гг. Расея брала ўдзел у Першай Сусьветнай Вайне 1914-18 гг. на баку краінаў Антанты. Вайна, эканамічная крыза разам з правакатыўнымі дзеяньнямі ўлады прывялі да зьвяржэньня манархіі падчас Лютаўскае рэвалюцыі 1917 году 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году Была абвешчаная ўлада Саветаў (радаў) рабочых, жаўнерскіх і сялянскіх дэпутатаў. У краіне была ўсталяваная манапольная палітычная ўлада Камуністычнае партыі, што паступова зьлілася з цэнтралізаваным дзяржаўным апаратам. З 1917 па 1920 гг. у Расеі йшла грамадзянская вайна, камуністы ажыцьцяўлялі інтэрвэнцыю на новыя незалежныя дзяржавы Ўсходняе Эўропы і Сярэдняе Азіі. У дзяржаве замацоўваліся ваенна-камуністычныя і тэрарыстычныя прынцыпы арґанізацыі грамадзтва, сыстэмы вырабніцтва і разьмеркаваньня. У студзені 1918 г. утвораная Расейская Савецкая Фэдэрацыйная Сацыялістычная Рэспубліка (РСФСР). У 1921 г. была прынятая Новая эканамічная палітыка, што ўяўляла сабою часовае і частковае вяртаньне рынкавых прынцыпаў у эканоміку. 30 сьнежня 1922 г. Расея разам з камуністычнымі Ўкраінаю, Беларусяй і Закаўкаскаю Фэдэрацыяй утварылі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Далейшае разьвіцьцё Расеі ў ХХ стагодзьдзі непарыўна зьвязанае з СССР. 12 чэрвеня 1990 г. Зьезд народных дэпутатаў Расеі прыняў Дэклярацыю аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце Расейскае Фэдэрацыі. У 1991 г. ўведзеная пасада прэзыдэнта РФ. У верасьні 1993 г. указам прэзыдэнта ліквідаваная сыстэма Саветаў, у сьнежні 1993 г. прынятая Канстытуцыя Расеі. Расея ажыцьцяўляе часам балючы пераход ад камуністычнага таталітарызму да дэмакратыі і рынкавай эканомікі.
[рэдагаваць] Палітыка
Расея - супэрпрэзыдэнцкая фэдэрацыйная рэспубліка. Дзяржаўны лад Расеі вызначаецца Канстытуцыяй, прынятай у 1993 годзе.
Галава дзяржавы — Прэзыдэнт, які таксама афіцыйна ўзначальвае ўзброеныя сілы краіны. Прэзыдэнт абіраецца на чатыры гады.
Прадстаўнічы і законадаўчы орґан - дзьвюпалатны Фэдэральны Сход Расейскае Фэдэрацыі (Рада Фэдэрацыі і Дзяржаўная Дума).
У Раду Фэдэрацыі ўваходзяць па два прадстаўнікі ад кожнага суб'екту Расейскае Фэдэрацыі.
Палова дэпутатаў Дзяржаўнае Думы абіраецца па аднамандатных акругах па мажарытарнай сыстэме, другая палова - па партыйных сьпісах паводле прапарцыйнай сыстэмы прадстаўніцтва.
Чальцы Фэдэральнага Сходу абіраюцца на 4 гады.
Выканаўчую ўладу ажыцьцяўляе Ўрад пад кіраўніцтвам прам'ер-міністру, што прызначаецца прэзыдэнтам із згоды Дзяржаўнае Думы.
У рэґіёнах законадаўчыя сходы абіраюцца па зьмяшанай сыстэме па партыйных сьпісах і акругах.
На дадзены момант у Расеі пануе напаўаўтарытарны рэжым прэзыдэнта Пуціна. Дзяржаўная Дума складаецца ў значнай доле з пропрэзыдэнцкае партыі "Адзіная Расея", у 2004 г. быў прыняты закон, які адмяніў выбары губэрнатараў насельніцтвам і зрабіў кіраўнікоў рэгіёнаў прызначанымі прэзыдэнтам із згоды мясцовага парлямэнту.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Глядзі таксама: Сьпіс суб'ектаў Расейскае Фэдэрацыі
Расея ёсьць фэдэрацыяй, у складзе Расейскае Фэдэрацыі 88 роўнапраўных суб'ектаў, у тым ліку:
рэспублікі (Адыгея, Алтай, Башкартастан, Бурація, Даґестан, Інгушэція, Кабардына-Балкарыя, Калмыкія, Карачаева-Чаркесія, Карэлия, Комі, Марый Эл, Мардовія, Паўднёвая Асэція, Татарстан, Тыва, Удмурція, Хакасія, Чачэнія, Чувашыя, Якуція);
7 краёў (Прыморскі, Хабараўскі, Краснаярскі, Краснадарскі, Пермскі, Стаўрапольскі, Алтайскі);
48 абласьцёў (области): (Амурская, Арханґельская, Астраханская, Белґародзкі, Бранская, Уладзімірская, Волґаґрадзкая, Валаґодзкая, Варонеская, Іванаўская, Іркуцкая, Калінінґрадзкая, Кемераўская, Калуская, Камчацкая, Кіраўская, Кастрамская, Курґанская, Курская, Ленінґрадзкая, Ліпецкая, Маґаданская, Маскоўская, Мурманская, Ніжаґародзкая, Наўґародзкая, Новасібірская, Арэнбурская, Омская, Арлоўская, Пензенская, Пскоўская, Растоўская, Разанская, Самарская, Саратаўская, Сьвярдлоўская, Сахалінская, Смаленская, Тамбоўская, Твярская, Томская, Тульская, Цюменская, Ульянаўская, Чалябінская, Чыцінская, Яраслаўская);
гарады фэдэральнага значэньня — Масква, Санкт-Пэтэрбурґ;
Жыдоўская аўтаномная вобласьць;
Аўтаномныя акругі: Агінская Бурацкая, Карацкая, Нянецкая, Таймырская (Далгана-Нянецкая), Усьць-Ардынская Бурацкая, Ханты-Мансыйская, Чукоцкая, Эвэнкійская, Ямала-Ненецкая.
Сталіца — Масква. Па стане на 1994 г. у Расеі налічвалася 1066 гарадоў, 2070 пасёлкаў гарадзкога тыпу.
[рэдагаваць] Ґеаґрафія
Расейская Фэдэрацыя ёсьць самая вялікая па плошчы дзяржава сьвету і мае самыя працяглыя ў сьвеце сухапутныя і марскія межы. На захадзе Расея амываецца Чорным і Балтыцкім морамі, мяжуе з Украінаю, Беларусяй, Польшчаю і Летуваю (сваім эксклявам Калінінградзкаю вобласьцю), Латвіяй, Эстоніяй, Фінляндыяй, Нарвэгіяй; на поўначы амываецца Паўночным Ледавітым акіянам; на ўсходзе амываецца Ціхім акіянам; на поўдні мяжуе з Паўночнаю Карэяй, Кітаем, Манґоліяй, Казахстанам (самая працяглая міждзяржаўная сухапутная мяжа), Азэрбайджанам і Ґрузіяй.
Большая частка Эўрапейскае тэрыторыі Расеі знаходзіцца на Ўсходне-Эўрапейскай раўніне. Па поўдні - горы Каўказу, на паўночным захадзе - горы Хібіны. На ўсход ад Уралу ляжыць Заходне-Сыбірская раўніна, на поўдзень ад якое горы Паўднёвага Сыбіру: Алтай, Саяны, горы Прыбайкальля й Забайкальля і інш. Між рэкамі Енісеем і Ленаю ляжыць Сярэднесыбірсае плято, між Ленаю і Ціхім Акіянам - горы Паўночна-Ўсходняе Азіі.
Клімат мяняецца ад марскога на крайнім Паўночным захадзе да рэзка кантынэнтальнага ў Сыбіры і мусоннага на Далёкім Усходзе. Сярэднія тэмпэратуры студня ад 0 да −50 °C, ліпня ад 1 да 25 °C; ападкаў ад 150 да 2000 мм штогод. Шматгадовая мярзлата (раёны Сыбіру і Далёкага Ўсходу). Буйныя рэкі — Волґа, Паўночная Дзьвіна, Дон, Пячора, Об, Іртыш, Енісей, Анґара, Лена, Амур, Праголя, Нява; буйныя азёры — Касьпійскае (мора), Байкал, Ладаскае, Анескае. Лясы займаюць звыш за ½ тэрыторыі, маюцца 25 нацыянальных паркаў і 84 запаведнікі.
[рэдагаваць] Эканоміка
Расея — некалі прамыслова разьвітая краіна, перажывае крызу пасьля распаду СССР, савецкае эканомікі і эканамічных сувязяў з былымі рэспублікамі і краінамі Ўсходняга блёку.
Сукупны ўнутраны прадукт на душу насельніцтва складае 8900 даляраў у год (2003). Інфляцыя 3% (за студзень-люты 2005 г.)
Большую частку СУП дае дабыча палезных выкапняў: нафты і прыроднага ґазу (асноўныя радовішчы ў Заходнім Сыбіры), каменны вугаль, жалезная руда (Курская маґнітная анамалія, радовішчы Ўралу, Заходняга Сыбіру і інш.), апатыты, калійныя солі, фасфарыты, дыямэнты і інш.
Асноўныя галіны прамысловасьці: Машынабудаўніцтва (цяжкае, агульнае, сярэдняе, выраб прыбораў інструмэнтаў, і інш.), чорная (галоўным чынам Урал і інш.) і каляровая (Урал, Сыбір, Далёкі Ўсход і інш.) мэталюргія. Разьвітыя хімічная і нафтахімічная прамысловасьці (цантральны і паўночна-заходні рэгіён, Паволжжа, Урал), лясная (на поўначы і ўсходзе краіны), лёгкая (галоўным чынам тэкстыльная) і харчовая прамысловасьць.
Земляробства дае каля 40% агульнае прадукцыі сельскае гаспадаркі, жывёлаводзтва — звыш 60%. Больш як 4/5 пашні прыходзіцца на Цэнтральнае Паволжжа, Паўночны Каўказ, Урал і Заходні Сыбір. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: зернавыя, цукровы бурак, сланечнік, картопля, лён.
На тэрыторыі Расеі функцыянуюць аб'яднаныя энэрґетычныя сыстэмы Цэнтру, Паўночнага Захаду, Паволжжа, Паўночнага Каўказу, Сыбіру, Далёкага Ўсходу.
Расея мае буйную сетку трубаправодаў.
Важныя элемэнты водных сыстэмаў: Беламора-балтыцкі канал, канал імя Масквы, Волга-Донскі канал, Волга-Балтыцкі шлях. Важную ролю грае марскі транспарт. Буйныя порты: Санкт-Пэтэрбурґ, Калінінград, Мурманск, Архангельск, Новарасійск, Уладзівасток, Находка.
У Расеі ёсьць звыш за 100 курортаў: на ўзьбярэжжы Чорнага мора, група курортаў Каўкаскіх Мінэральных Водаў і інш.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі
Краіны Эўропы |
---|
Азэрбайджан | Альбанія | Андора | Армэнія | Аўстрыя | Баўгарыя | Беларусь | Босьнія і Герцагавіна | Бэльгія | Ватыкан | Вугоршчына | Вялікабрытанія | Гішпанія | Грузія | Грэцыя | Данія | Ірляндыя | Ісьляндыя | Італія | Казахстан¹ | Кіпр | Латвія | Летува | Ліхтэнштайн | Люксэмбург | Малдова | Мальта | Манака | Нарвэгія | Нідэрлянды | Нямеччына | Партугалія | Польшча | Расея¹ | Рэспубліка Македонія | Румынія | Сан-Марына | Славаччына | Славенія | Сэрбія | Турцыя¹ | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швайцарыя | Швэцыя | Эстонія |
Залежныя тэрыторыі: Акратыры | Выспа Мэн | Гернсі | Гібралтар | Ян Маен | Джэрсі | Дэкелія | Свальбард | Фарэрскія выспы |
¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі |