Плошча
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэты артыкул тычыцца плошчы ў матэматычным і фізычным сэнсе. Артыкул пляц апісвае элемэнт гарадзкой архітэктуры.
Плошча — матэматычная і фізычная велічыня, якая вымярае памер аб'екта на плоскасьці. Плошча паверхні вымярае сумарную плошчу ўсіх вонкавых бакоў (паверхі) аб'екта.
[рэдагаваць] Меры
Вось некаторыя меры плошчы:
- квадратны мэтар (плошча, якую займае простакутнік памерам мэтар на мэтар). Скарочана кв.м.
- ар = 100 кв.м.
- гектар = 10,000 кв.м.
- квадратны кілямэтар (кв.км.) = 1,000,000 кв.м.
Немэтрычныя меры плошчы:
- квадратны фут = 0.09290304 кв.м.
- квадратны ярд = 0.83612736 кв.м.
- акр = 4046.8564224 кв.м.
- квадратная міля = 640 акраў = 2.5899881103 кв.км.
[рэдагаваць] Карысныя формулы
- Плошча прастакутніка альбо квадрата: даўжыня × шырыня
- Плошча круга: π×r²