Татарстан
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
Афіцыйныя мовы | татарская, расейская | ||||
Палітычны статус | Аўтаномная рэспубліка | ||||
Сталіца | Казань (Qazan) | ||||
Прэзыдэнт | Мінтымэр Шэйміеў (Mintimer Şäymiev) | ||||
Прэм'ер-міністар | Растэм Міньнэханаў (Röstäm Miñnexanov) | ||||
Старшыня парлямэнту | Фарыт Махэмэтшын (Färit Möxämmätşin) | ||||
Плошча - Усяго - % Вада |
Ranked 47th 68,000 km² 6.4% |
||||
Насельніцтва - Усяго (2002) - Шчыльнасьць |
8 мейсца 3,768,200 55.4/км² |
||||
Валюта | Расейскі рубель (RUR) | ||||
Часавы пояс | UTC +3 | ||||
Нацыянальны гімн | Гімн Рэспублікі Татарстану |
Татарстан (па расейску: Республика Татарстан, па татарску: Tatarstan Respublikası, Татарстан Республикасы) - суб'ект Расейскае Фэдэрацыі (рэспубліка), знаходзіцца ў Прыволскай Фэдэральнай Акрузе.
Зьмест |
[рэдагаваць] Ґеаґрафія
Татарстан знаходзіцца ў цэнтры Ўсходне-Эўрапейскае Раўніны, прыкладна ў 797 км на ўсход ад Масквы, на зьліцьці дзьвюх буйных рэкаў - Волгі ды Камы.
Плошча Татарстану - 68,000 км², працягласьць тэрыторыі - 290 км з поўначы на поўдзень і 460 км з захаду на ўсход.
Татарстан мяжуе толькі зь іншымі суб'ектамі фэдэрацыі Расеі: Башкартастанам на ўсходзе, Арэнбурскаю, Самарскаю, Ульянаўскаю абласьцямі на поўдні, Чувашыяй на захадзе, Марый Эл на паўночным захадзе , Кіраўскаю вобласьцю і Удмурціяй на поўначы.
Тэрыторыя Татарстану яўляе сабою раўніну ў лясной і лесастэпавай зоне зь невялікімі ўзвышшамі на правым беразе Волґі і паўднёвым усходзе рэспублікі. 90% тэрыторыі ляжыць на вышыні больш за 200 м. над узроўнем мора.
Больш як 16% этрыторыі Татарстану пакрытая лясамі, што складаюцца пераважна з дрэваў пераважна лісьцьвенных пародаў (дуб, ліпа, бяроза, асіна), хвойныя пароды прадстаўленыя сасною і ялінай. Мясцовая фаўна прадстаўленая 430 відамі пазванковых жывёлаў і сотнямі відаў беспазванковых.
Клімат - умеранна-кантынэнтальны. Часам здараюцца засухі. Сярэдняя тэмпэратура студню (самага халоднага месяцу) −14°С, ліпню (самага гарачага месяцу) +19°С. Сярэдня колькасьць ападкаў ад 460 да 520 мм. Вэґэтацыйны пэрыяд складае каля 170 дзён.
Глебы вылучаюцца вялікаю разнастайнасьцю - ад шэрых лясных і падзолістых на поўначы і захадзе да розных відаў чарназёмаў на поўдні Татарстану (32% агульнае плошчы).
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва Татарстану складае 3,779,300 чалавек (перапіс 2002 г.), зь якіх прыкладна палова - татары. Іншыя буйныя этнічныя ґрупы - расейцы і іншыя. Для адзначэньня жыхара Татарстану ў незалежнасьці ад этнічнага паходжаньня ўжываецца тэрмін "татарстанец".
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Сярэднявечча
Татарская дзяржава існавала зь 9 стагодзьдзя як Волская Булгарыя. Прыкладна ў 922 г. волскія булґары прынялі ісьлям ад місыянэраў з Багдаду. Каля 1230 г. тэрыторыя Татарстану была захопленая манґоламі на чале з Ханам Батыям, якія і далі булґарам назву "татары". У першай палове 15 стагодзьдзя татарскія землі сталіся асновай для Казанскага ханства.
У сярэдзіне 16 стагодзьдзя ханства далучанае да Масковіі царом Іванам IV Жахлівым, у 1552 маскавіты захопліваюць Казань. Частку татараў ґвалтоўна хрэсьцяць у праваслаўе, у Казані будуюцца праваслаўныя храмы. Да 1593 г. усе мячэты на далучаных да Масковіі тэрыторыях былі зьнішчаныя. Забарона на пабудову новых мячэтаў датрымалася да 18 стагодзьдзя, першыя новыя мячэты былі пабудаваныя ў 1766-1770.
[рэдагаваць] Новы час
У 19 стагодзьдзі Татарстан стаўся мейсцам зьяўленьня і шырокага распаўсюду Джаддызму (таксама вядомага як Эўраісьлям). Адметнасьць Джаддызму - талерантнасьць да іншых, не-ісьлямскіх рэліґіяў.
Пасьля Кастрычніцкае Рэвалюцыі, грамадзянскае вайны 1918-1920-х гг. і падаўленьня нацыянальна-вызваленчага руху, камуністамі была абвешчаная Татарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Межы рэспублікі былі вызначаныя ў 1920 г. такім чынам, што ў яе склад не трапіла большая частка этнічных татарскіх тэрыторый, але наадварот трапіла шмат зямель, населеных расейцамі.
[рэдагаваць] Сучаснасьць
20 жніўня 1990 г. Татарстан абвесьціў незалежнасьць ад Расеі. 15 лютага 1994 г. паміж Татарстанам і ўрадам Расейскае Фэдэрацыі было падпісанае пагадненьне "Аб абмежаваньні сувэрэнітэту ў сфэры зьнешнеэканамічных сувязяў", якое часам кваліфікуецца як прызнаньне Расеяю незалежнасьці Татарстану, бол спасылаецца на Дэклярацыю аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце Рэспублікі Татарстану. З 1994 г. па 2000 г. Татарстан дэ-юрэ быў сувэрэннай дзяржаваю ў складзе Расеі, аднак паыодле канстытуцыйнай рэформы 2000 году Татарстан ужо яскрава заявіў аб сабе як частцы Расейскае Фэдэрацыі.
[рэдагаваць] Палітычны лад
Рэспубліка Татарстан - суб'ект Расейскае Фэдэрацыі. Большасьць суб'ектаў РФ павязаныя з фэдэральным урадам Фэдэральнаю Дамовай, але адносіны татарскага ўраду з фэдэральным цэнтрам больш складаныя і вызначаныя канстытуцыяю ад 2000 году, якая не ва ўсім адпавядае Канстытуцыі Расеі. Паводле яе Рэспубліка Татарстан ёсьць дэмакратычная прававая дзяржава, асацыяваная з Расейскаю Фэдэрацыяй паводле Канстытуцыі Расейскае Фэдэрацыі, Канстытуцыі Рэспублікі Татарстану і Дзяржаўнаю дамовай паміж Расеяй і Татарстанам, і суб'ект Расейскае Фэдэрацыі.
Аднапалатны татарстанскі парлямэнт (Дзяржаўны Савет, Däwlät Sovetı) складаецца з 100 дэпутатаў: 50 абіраюцца па партыйных сьпісах, 50 - па аднамандатных акругах.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
У складзе рэспублікі Татарстан ёсьць 43 раёны, 20 местаў (зь іх 14 - рэспубліканскага падчыненьня), 21 пасёлак мескага тыпу, 897 сельскіх саветаў. Сталіца — места Казань.