Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Чэхія - Вікіпэдыя

Чэхія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Чэ́хія, Чэ́ская Рэспу́бліка, ЧР (па-чэску: Česko, Česká republika, ČR) — краіна якая знаходзіцца пасярод Цэнтральнай Эўропы.

Чэхія мае мяжу зь Нямеччынай (810,7 км) на захадзе, з Аўстрыяй (466,1 км) на поўдні, са Славаччынай (251,8 км на ўсходзе й з Польшчаю (761,8 км) на поўначы. Чэхія складаецца з трох гістарычных рэгіёнаў — Багемія (Čechy), Маравія (Morava) й чэская Сілэзія (české Slezsko).

Česká republika
Сьцяг Чэхіі Герб Чэхіі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжаньне Чэхіі
Афіцыйная мова чэская
Сталіца Прага
Найбуйнейшы горад Прага
Урад
Прэзыдэнт
Прэм'ер-міністар
Прэзыдэнцкая рэспубліка
Вацлаў Клаус
Мірэк Тополанэк
Плошча
 - Агульная
 - % вады
114-е месца ў сьвеце
78 886 км2
2%
Насельніцтва
 - Агульнае (2004)
 - Шчыльнасьць
78-е месца ў сьвеце
10 210 000
130/км²
СУП
 - Агульны (2003)
 - на душу насельніцтва
40-е месца ў сьвеце
$180.8 млрд
$17.715
Валюта Чэская каруна (CZK)
Часавы пас
 - улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
Падзел Чэхаславаччыны

1 студзеня 1993
Дзяржаўны гімн Kde domov můj
Аўтамабільны знак CZ
Дамэн верхняга ўзроўню .cz
Тэлефонны код +420
Мапа Чэхіі

Зьмест

[рэдагаваць] Гicторыя

Першыя паселiшчы з’явiлiся ў Чэхіi ў перыяд неаліту.У 3 стагодзьдзi да нашай эры сюды прыйшлi кельцкiя плямёны. Пазьней iх зьмянiлi германскiя плямёны. Славяне з рэгiёнаў Чорнага мора й Карпацкiх гор прыйшлi на тэрыторыю сучаснай Чэхіi ў 5 стагодзьдзi. У 7 стагодзьдзi была створана першая славянская дзяржава – Вялікая Маравія. У 874 годзе тут было прынята хрысьціянсва . Пасьля непрацяглага вугорскага нашэсьця ў 10 стагодзьдзi на месцы Вялiкай Маравii ўтварылася новая дзяржава – Багемія. У 14 стагодзьдзi Багемія стала часткай Сьвяшчэннай Рымскай Iмперыi .З таго часу й да 1918 года чэскія землi знаходзiлiся пад уладай немцаў цi аўстрыйцаў . Чэхі неаднаразова ўздымалi паўстаньнi. Самымi буйнымi былi паўстаньнi 15 й 17 стагодзьдзяў. Яны ўвайшлi ў гiсторыю пад назвамi Гусіцкія войны й Багемскае паустанне (якое паклала пачатак Трыццацiгадовай Вайне) адпаведна. У вынiку распаду Аўстра-Венгрыi ў 1918 годзе чэхі разам са славакамi стварылi незалежную рэспублiку Чэхаславаччыну. Але праicнавала яна нядоўга. У 1938 годзе Нямеччына далучыла да сваёй тэрыторыi Судзецкую вобласьць, асноўную частку насельнiцтва якой складалi немцы, а ў 1939 - усю астатнюю тэрыторыю Чэхаславаччыны. Пасьля паражэньня нацысцкай Нямеччыны ў траунi 1945 года Чэхаславаччына ўвайшла ў сьферу ўплыву СССР. У 1968 годзе ўваход у Чэхаславаччыну войска краiн Варшаўскай Дамовы прыпынiў спробы кiраунiцтва краiны лiбералiзаваць жыцьцё падчас Праскай Вясны. У 1989 годзе Чэхаславаччына аднавiла сваю свабоду.1 студзеня 1993 года дзяржава мiрна падзялiлася на дзьве незалежныя краiны: Чэхію i Славаччыну. У 1999 Чэхія сталася чальцом NATO, а ў 2004 - Эўрапейскага Зьвязу.

[рэдагаваць] Палiтычны лад

Згодна з канстытуцыяй, Чэхія – парляменцкая рэспубліка. Кiраўнiк дзяржавы – прэзідэнт, якi абiраецца парляментам тэрмiнам на 5 год. Прэзідэнт таксама мае асаблiвыя паўнамоцтвы прызначаць судзьдзяў Канстытуцыйнага Суда, распускаць парлямент пры пэўных умовах, блакаваць рашэньнi парлямента. Ён таксама прызначае прым’ер-міністра, якi вызначае ўнутраную i зьнешнюю палiтыку, а таксама iншых чальцоў кабiнету па прапанове прым’ер-міністра. Чэскі парлямент складаецца з дзьвюх палат: Палаты прадстаунiкоў i Сената. 200 чальцоў Палаты прадстаунiкоў абiраюцца тэрмiнам на 4 гады па сiстэме прапарцыянальнага прадстаўнiцтва. 81 чалец Сената абiраецца на 6 год. Трэцяя частка Сената зьмяняецца кожныя 2 гады. Чальцы Канстытуцыйнага Суда прызначаюцца прэзідэнтам тэрмiнам на 10 год.

[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Чэскай Рэсбублікі

Найбуйнейшай адміністрацынай адзінкай Чэскай Рэспублікі зьяўляецца край. У 2000 годзе Чэская Рэспубліка была падзелена на 14 краеў:

    Край Сталіца Насельніцтва (2003)
  Галоўнае места Прага Прага 1.160.118
  Сярэднячэскі Прага 1.125.735
  Пауднёвачэскі Чэскія Будзэёвіцы 624.778
  Пльзэнькі Пльзэнь 549.369
  Карлаварскі Карлавы Вары 303.761
  Усьцецкі Усьці над Лабэм 819.442
  Лібэрэцкі Лібэрэц 427.418
  Кралёваградэцкі Градэц Краловэ 548.698
  Пардубіцкі Пардубіцы 506.849
  Высачына Йіглава 517.959
  Паўднёвамараўскі Брно 1.122.759
  Оламоўцкі Оламоўц 637.401
  Злінскі Злін 593.458
  Мараўскасілезскі Острава 1.264.347

[рэдагаваць] Геаграфiя

Рэльеф краiны складаецца з раўнiн i схiлаў, вакол якiх знаходзяцца горы: Рудныя горы, Чэскі лес, Шумава, Крконошэ, Бэскіды. Самая высокая кропка краiны – гара Сьнежка ў Крконошах, на мяжы с Польшчай. Усходняя частка краiны ў асноўным складаецца са схiлаў. Лес займае 35% плошчы Чэхіi. Найбуйнейшыя рэкі – Лабэ, Влтава, Марава, Дыя, Одра. Асноўныя карысныя выкапні – вугаль, каалін, уран.

[рэдагаваць] Эканомiка

Чэская эканомiка адна з самых пасьпяховых сярод посткамунiстычных эканомiк. Галоўная праблема – высокi ўзровень карупцыi. Вялікая дзяржаўная запазычанасьць можа стаць сур’ёзнай праблемай у будучынi. Завяршэнне прыватызацыi ў галiне тэлекамунiкацый, а таксама ў банкаўскай i энэргетычнай сьферах павiнна даць новы iмпульс разьвiцьцю эканомiкi. Чэскі ўрад мае намер увесьцi эўра ў 2010 годзе.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Большасьць насельнiцтва Чэхіi (95%) cкладаюць этнiчныя чэхі й размауляюць па-чэску, а таксама славакi(2%), немцы, цыганы, вугорцы, украінцы, палякі. Негледзячы на вялiкую колькасьць рэлiгiйных будынкаў большасьць жыхароў Чэхіi cкладаюць атэісты (59%), каталікі cкладаюць 27%, пратэстанты – 1.2%, гусіты – 1%.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі


Краіны Эўропы
Азэрбайджан | Альбанія | Андора | Армэнія | Аўстрыя | Баўгарыя | Беларусь | Босьнія і Герцагавіна | Бэльгія | Ватыкан | Вугоршчына | Вялікабрытанія | Гішпанія | Грузія | Грэцыя | Данія | Ірляндыя | Ісьляндыя | Італія | Казахстан¹ | Кіпр | Латвія | Летува | Ліхтэнштайн | Люксэмбург | Малдова | Мальта | Манака | Нарвэгія | Нідэрлянды | Нямеччына | Партугалія | Польшча | Расея¹ | Рэспубліка Македонія | Румынія | Сан-Марына | Славаччына | Славенія | Сэрбія | Турцыя¹ | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швайцарыя | Швэцыя | Эстонія
Залежныя тэрыторыі: Акратыры | Выспа Мэн | Гернсі | Гібралтар | Ян Маен | Джэрсі | Дэкелія | Свальбард | Фарэрскія выспы
¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com