Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Бізантыйская імпэрыя - Вікіпэдыя

Бізантыйская імпэрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.



Бізанты́йская імпэ́рыя (Бізанты́я, Візанты́я, Візанты́йская імпе́рыя) (па-грэцку: Βασιλεία Ρωμαίων — «Рымская Імпэрыя») — дзяржава на тэрыторыі ўсходняй часткі разьдзеленай Рымскай імпэрыі (таксама Усходняя Рымская імпэрыя). Бізантыйская імпэрыя існавала з часу разьдзяленьня Рымскай імпэрыі (395 год) да падзеньня Канстантынопалю і захопу Асманскай імпэрыяй у 1453 годзе. Тэрміны «Бізантыя», «бізантыйскі» пачалі ўжывацца ў часы гуманізму. Жыхары Бізантыйскай імпэрыі лічылі сябе рымлянамі, а сваю дзяржаву — працягам Рымскай імпэрыі, мовай адміністрацыі напачатку існаваньня дзяржавы была лаціна, а з VII стагодзьдзя — грэцкая мова.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя Бізантыі

Мапа Бізантыі каля 550 году н.э.
Павялічыць
Мапа Бізантыі каля 550 году н.э.

[рэдагаваць] Позьнеантычны пэрыяд

Бізантыйскае грамадзтва ў 4-6 стагодзьдзях дэманстравала значна большую стабільнасць антычных формаў жыцьця, чым насельніцтва заходняй часткі Рымскай імпэрыі, якая перажывала ўнутраны крызыс і адначасова мусіла супрацьстаяць нападам барбараў. Бізантыя змагла свой крызыс пераадолець. У гэтага было некалькі прычын. Тутэйшыя правінцыі былі больш шчыльна населеныя, і іхняя эканоміка не трымалася толькі на працы рабоў. Дзяржава яшчэ з часоў Канстанціна І Вялікага намагалася прывязаць жыхароў да зямлі, каб забясьпечыць апрацоўку надзелаў, ад якіх у казну паступалі падаткі, а ў войска правізія. Акрамя гэтага, захаваўся шматлікі слой вольных земляробаў з дробнай зямельнай маёмасьцю. Таму тут зьмяншэньне колькасьці ваеннапалонных не спрычынілі такі глыбокі эканамічны заняпад, як на захадзе. У Бізантыі была гусьцейшая сетка гарадзкіх пасяленьняў, ад дробных мястэчкаў аграрнага характару да значных рамесьніцкіх цэнтраў, якія забясьпечвалі ўсю імпэрыю, важных портаў ці скрыжаваньняў наземных гандлёвых шляхоў, стотысячных гарадоў, якім быў, напрыклад, Канстантынопаль, Антыёхія ці Александрыя ў Эгіпце. У Бізантыі захавалася інтэнсыўнае рамесьніцтва і гандаль, разьвівалася палітычнае жыцьцё і культура. Гэта, натуральна, вяло да паглыбленьня адрозьненьняў паміж захадам і ўсходам. У пэрыяд вялікага перасяленьня народаў Бізантыйская імпэрыя была вымушана абараняцца ад барбарскіх плямёнаў, сярод якіх былі готы, гуны, пазьней авары і славяне ці булгары. Дзякуючы ваеннай, а часта і культурнай перавазе і дыпламатычнай хітрасьці бізантыйскія ўлады здолелі захаваць імпэрыю. У 6 стагодзьдзі за імпэратарам Юстыніянам І, які быў найвыбітнейшым бізантыйскім уладаром позьнеантычнага пэрыяду, Бізантыя нават захапіла тэрыторыі, якія раней належалі да Заходняй Рымскай імпэрыі (Італія, паўночная Афрыка, паўднёвая Гішпанія). У гэты час з волі імпэратара адбылася кадыфікацыя рымскага права. Гэта быў важны юрыдычны крок, які ўзаконіў сучасныя нормы жыцьця ў Бізантыйскай імпэрыі. Сярод іх было выключнае становішча старой рабаўласьніцкай арыстакратыі, артадаксальнае хрысьціянства як дзяржаўная рэлігія, злучэньне сьвецкай і царкоўнай найвышэйшай улады. Апошнім імпэратарам гэтака пэрыяду быў Маўрыцыюс, які здолеў спыніць пэрсыдзкую афэнзыву, але ня змог перашкодзіць славянскай экспансыі на Балканах. Пасьля яго зьняцьця і забойства (602) Бізантыя апынулася ў цяжкім становішчы. Позьнеантычны пэрыяд скончыўся.

[рэдагаваць] Час вялікіх зьменаў

Падзеі памежжа 6 і 7 стагодзьдзяў выразна прадэманстравалі, што намаганьні Юстыніяна аднавіць імпэрыю ня спраўдзяцца. Жыцьцё ў Бізантыі было пад пастаяннай пагрозай славянскай міграцыі, працяглых войнаў з пэрсамі, якія хутка замяніла рэзкая арабская экспансыя. Каб пераадолець гэты крызыс, Бізантыя мусіла перажыць значныя зьмены, пераўтварыцца з позьнеантычнай дзяржавы і грамадзтва ў дзяржаву і грамадзтва сярэднявечнае. Гэта адбылося ў 7 стагодзьдзі. Славяне і арабы рабілі Бізантыі шмат праблемаў сваімі набегамі. На працягу 7 стагодзьдзя былі практычна страчаныя балканскія і ўсходнія правінцыі (Мэсапатамія, Эгіпет, Сырыя і інш.), імпэрыя была пазбаўлена эканамічнага патэнцыялу ўсходу ўключна з бальшынёй разьвітых гарадоў (Атыёхія, Александрыя і інш.). Гэтыя геаграфічна-палітычныя і дэмаграфічныя зьмены і патрэба ў актыўнай абароне тэрыторыі дзяржавы ўсё ж дапамаглі распачаць вайсковыя рэформы і рэформы адміністрацыйнай сыстэмы, якія вялі да зьмены сацыяльнай структуры бізантыйскага грамадзтва і эканомікі. У той жа час страта правінцый, насельніцтва якіх збольшага не было грэцкага паходжаньня і адрозьнівалася мовай (размаўлялі ў асноўным па-арамэйску, армянску ці копцку), веравызнаньнем і культурай, паспрыяла ўзмацненьню адзінства імпэрыі як ў культурным, так і ў рэлігійным сэньсе. Арабская і славянская экспансыі былі адным з важных фактараў, які ўплываў на пераўтварэньне Ўсходняй Рымскай імпэрыі ў сярэднявечную грэцкую дзяржаву. Страціўшы вялікія тэрыторыі на карысьць арабаў і славянаў, у 8 стагодзьдзі Бізантыя разьмяшчалася ў значна меншых абсягах, чым у позьнеантычны пэрыяд. Зь іншага боку, імпэратарам удалося спыніць глыбокі палітычны крызіс, які пагражаў краіне ў мінулым стагодзьдзі, і ўзмацніць цэнтральную ўладу. Крызыс быў пераадолены, але ў хуткім часе ён перасунуўся ў сфэру набажэнцкай ідэалёгіі і царкоўнай палітыкі. У 726 годзе імпэратар Леў ІІІ забараніў пакланяцца абразам і загадаў прыбраць іх з бізантыйскіх храмаў. Дасюль гісторыкі дыскутуюць пра тое, што было прычынай гэтага рашэньня. Загад свайго бацькі пашырыў Канстанцін V Капранім, які склікаў у 757 годзе ў Канстантынопалі царкоўны сабор, удзельнікі якога абвясьцілі абразаборніцтва афіцыйным вучэньнем хрысьціянскай царквы. Пасьля гэтага імпэратар пачаў перасьледаваць іканафілаў. У 787 імпэратарка-рэгентка Ірэна склікала Ўсяленскі сабор у Нікеі, на якім было адноўлена шанаваньне абразоў. У 815 годзе Леў V Армянін зноў абвясьціў абразаборніцтва. Бой за шанаваньне абразоў паўплываў на бізантыйскае грамадзтва мацней, чым ранейшыя хрысталягічныя спрэчкі, і паўплываў на падзеі ў імпэрыі наступных 120 гадоў. Вострае сутыкненьне поглядаў падзяліла насельніцтва Бізантыі на два лягеры, паспрыялі паглыбленьню розьніцы памі заходняй (эўрапейскай) і ўсходняй (азіяцкай) часткамі імпэрыі і прывялі да ракавога адасабленьня грэцкага артадаксальнага сьвету і заходняга хрысьціянства. Наступствам гэтага была зьмена арыентацыі папы на Імпэрыю Франкаў, а таксама рэстаўрацыя заходняй імпэрыі.


[рэдагаваць] Узмацненьне раннесярэднявечнай Бізантыі

У 9 стагодзьдзі былі скончаныя вялікія дагматычныя спрэчкі аб шанаваньні абразоў, наступствам якіх быў працяглы духоўны і грамадзкі крызыс. Вяртаньне да шанаваньня абразоў у 843 годзе ня толькі паставіла канчатковую кропку ў абразаборніцкім руху, але і азначыла пераадоленьне экстрэмісцкіх праяваў абодвух кірункаў. Гэтаму дапамагла ўсеагульная стома і новыя праблемы ў зьнешняй палітыцы. У той жа час былі створаныя перадумовы для ўзмацненьня сярэднявечнай Бізантыйскай імпэрыі. У гэты пэрыяд адбываюцца новыя зьмены ў структуры бізантыйскага грамадзтва. Утвараюцца вялікія прыватныя надзелы. Зямлю на гэтых тэрыторыях апрацоўвалі розныя катэгорыі земляробчага насельніцтва, наёмныя працаўнікі. Да канца 11 стагодзьдзя ў бізантыйскім земляробстве сустракаецца рабства. Але паступова даволі вялікім грамадзкім слоем сталі paroikoi – залежныя сяляне, падданыя. Пароікас быў асабіста вольны і тэарэтычна мог пакінуць маёнтак. Але калі ён жыў на зямлі больш за 30 гадоў, гаспадар ня мог яго выгнаць. Шматлікі слой залежнага сялянства паступова стаўся падставовым складнікам земляробчага насельніцтва, у той час калі вольныя сяляне перасталі ў Бізантыі займаць важную пазіцыю і пакрысе зьнікалі. Сфармаваўся фэадалізм са спэцыфічнымі рысамі, якімі адрозьніваўся ад заходнеэўрапейскага фэадалізму. Напрыклад, тут не разьвілася асабістая залежнасьць падданых – прыгоньніцтва, а таксама клясычныя ленавыя адносіны. Фэадалы пачалі ўмешвацца ў адміністрацыю і атрымліваць высокія вайсковыя званьні. Намагаючыся забяспечыць сабе палітычную ўладу, фэадальным магнатам у гэтым супрацьдзейнічала адміністрацыйная арыстакратыя, якая да гэтага часу прадстаўляла адну з найбольш уплывовых групаў.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu