Армянская мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Армянская (Հայերէն) | |
---|---|
Ужываецца ў: | Армэніі, Расеі і іншых краінах сьвету |
Рэгіён: | Каўказ |
Колькасьць карыстальнікаў: | 9 мільёнаў |
Клясыфікацыя: | Індаэўрапейская Армянская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў: | Армэніі |
Рэгулюецца: | — |
Код мовы | |
ISO 639-1 | hy |
ISO 639-2(B) | arm |
ISO 639-2(T) | hye |
SIL | ARM |
Армя́нская мо́ва — адна з індаэўрапейскіх моваў, не ўваходзіць ні ў адну групу. Карыстаецца арыгінальным пісьмом, створаным Мэсропам Маштоцам каля 406 году. Існуе меркаваньне, што армянская мова роднасная мёртвай фрыгійскай мове.
У працэсе разьвіцьця армянскай мовы вылучаюць тры пэрыяды: старажытны (з часу стварэньня альфабэту ў V стагодзьдзі да XI стагодзьдзя), сярэдні (XII – XVI стагодзьдзі), новы (з XVII стагодзьдзя).
Сучасная армянская мова існуе ў двух варыянтах. Усходні варыянт заснаваны на арарацкім дыялекце, ім карыстаюцца ў Армэніі, Іране. Заходні варыянт, заснаваны на канстантынопальскім дыялекце, распаўсюджаны ў армянскіх дыяспарах у розных краінах па-за межамі Армэніі.
[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі
У ВікіСховішчы можна знайсьці мультымэдыйныя матэрыялы па тэме: