Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Грэцкая мова - Вікіпэдыя

Грэцкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Грэцкая (Ελληνικά)
Ужываецца ў: Грэцыі, Кіпры, ЗША, Аўстраліі, Нямеччыне, Альбаніі, Грузіі, Расеі, Украіне, Швэцыі, Італіі, Турцыі і іншых
Рэгіён: Балканы
Колькасьць карыстальнікаў: 15 мільёнаў
Клясыфікацыя: Індаэўрапейская

 Грэцкія
  Старажытная грэцкая
   Грэцкая

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў: Грэцыі, Кіпры (і ў Эўразьвязе)
Рэгулюецца:
Код мовы
ISO 639-1 el
ISO 639-2(B) gre
ISO 639-2(T) ell
SIL GRK

Грэ́цкая мо́ва (па-грэцку: Ελληνικά – элініка) — індаэўрапейская мова, на якой цяпер размаўляюць каля 12 мільёнаў чалавек у Грэцыі і на высьпе Кіпр. Грэцкая мова мае адзін з найбагатшых лексыконаў сярод усіх моваў сьвету — каля 600 тыс. словаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Клясычная (або старажытная) і сучасная грэцкая мова досыць моцна адрозьніваюцца, хаця некаторыя дасьледчыкі падкрэсьліваюць вялікае падабенства паміж імі. Ужо з 14 стагодзьдзя да н.э. існавала сыстэма пісьма «лінейная Б» (linear B), якая была ўпершыню расшыфраваная толькі ў 1953 годзе. Пасьля «лінейнай Б» выдзяляюць яшчэ некалькі пэрыядаў у разьвіцьці грэцкай мовы. Падчас гэтак званага элінскага пэрыяду грэцкая мова была фактычна lingua franca для жыхароў Рымскай імпэрыі, а потым — Бізантыі. На ёй была створаная багатая літаратура.

Падчас дамінацыі Атаманскай імпэрыі грэцкая мова апынулася ў заняпадзе і пацярпела шмат зьменаў.

Ад 1834 да 1976 году праводзілася моўная палітыка па ўвядзеньні Καθαρεύουσα (катарэвуса), «правільнай» грэцкай мовы, якая базуецца на клясычнай, але нарэшце ў 1976 годзе Δημοτική (дымотыкі) — народная гаворка — была прызнаная грэцкім урадам як de facto i de jure стандарт сучаснай грэцкай мовы. Катарэвус у адрозьненьні ад народнай гаворкі меў скамплікаваную сыстэму дыякрытыкі: тры тыпы націску (востры, тупы, аблегчаны) і два тыпы асьпірацыі (тонкае і густое), а таксама сымбаль трэма. Дымотыка ж мае толькі адзін дыякрытык для азначэньня націску.

Цягам стагодзьдзяў лексычны склад грэцкай мовы пацярпеў нязначныя зьмены. Шматлікія словы былі запазычаныя ў лаціну, італьянскую, нямецкую, ангельскую ды іншыя мовы. Грэцкая мова зьяўляецца крыніцай міжнароднай грамадзкай і навуковай тэрміналёгіі: «астраномія», «дэмакратыя», «граматыка», «філязофія», «антрапалёгія».

[рэдагаваць] Граматыка

Грэцкія назоўнікі маюць пяць склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, клічны), тры роды (мужчынскі, жаночы, ніякі) і тры лікі (адзіночны, двайны і множны). У народнай гаворцы (дымотыка) давальны склон практычна не ўжываецца. Дзеясловы маюць чатыры лады , тры станы , тры асобы ды некалькі іншых формаў. Грэцкая мова, у адрозьненьні ад большасьці іншых індаэўрапейскіх моваў, мае сынтэтычны пасіў.

[рэдагаваць] Грэцкі альфабэт і фанэтыка

Галоўнае адрозьненьне паміж клясычнай і сучаснай грэцкай фанэтыкай — спрашчэньне сыстэмы галосных гукаў, і зьмена зычных гукаў да фрыкатыўных. У старажытнай грэцкай былі пяць кароткіх галосных, сем даўгіх, і шмат дыфтонгаў. Цяпер жа ў грэцкай мове засталіся 5 галосных. Што датычыць зычных, b, d, g сталі вымаўляцца як [v], [dh], [gh]. А зычныя ph, th, kh страцілі асьпірацыю і сталі вымаўляцца як [f], [th], [kh].

Грэцкі альфабэт мае 24 літары.

літара (назва) клясычнае вымаўленьне сучаснае вымаўленьне
Α α (альфа) як беларускае "а" як беларускае "а"
Β β (бэта) як беларускае "б" як беларускае "в" (напрыклад, "Альванія")
Γ γ (гама) як расейскае "г" (беларускае ґ) як беларускі фрыкатыўны "г" (h) або нескладовае "й"
Δ δ (дэльта) як беларускае "д" як ангельскае "th" у "the"
Ε ε (эпсілён) як беларускае "э" як беларускае "э"
Ζ ζ (зэта) як "зд" (або нават "дз") як "з"
Η η (эта) доўгае "і" "і"
Θ θ (тэта) як беларускае "т", але з прыдыханьнем  як ангельскае "th" у "thanks"
Ι ι (ёта) доўгае "і" "і" або "й"
Κ κ (капа) як беларускае "к" як беларускае "к"
Λ λ (лямбда) як "л" або "ль" ("љ") як "л" або "ль" ("љ")
Μ μ (мю) як "м" як "м"
Ν ν (ню) як "н" або "нь" ("њ") як "н" або "нь" ("њ")
Ξ ξ (ксі) "кс" "кс"
Ο ο (омікрон) "о" "о"
Π π (пі) "п" "п"
Ρ ρ (ро) як беларускае "р" як беларускае "р"
Σ σ (сігма) як беларускае "сь" як беларускае "сь" (канцавая сігма пішацца так ς)
Τ τ (таў) "т" "т"
Υ υ (упсілон) у як "і"
Φ φ (фі) "пх" з прыдыханьнем "ф"
Χ χ (хі) "кх" з прыдыханьнем як беларускае "х"
Ψ ψ (псі) пс пс
Ω ω (омэга) доўгае "о" "о"

[рэдагаваць] Дыфтонґі й камбінацыі літараў

На першым месцы ідзе клясычнае вымаўленьне, затым — сучаснае.

дыфтонґ клясычнае вымаўленьне сучаснае вымаўленьне
αι аі э
ει эй і
οι ой і
υι уі і
ωι оі о
αυ аў ав (аф)
ευ эў эв (эф)
ηυ іў ів (іф)
ου оў у
γγ насавы г насавы г
γκ нк нк
γξ нкс нкс
γχ нх нх
μπ "б" або "мб" "б" або "мб"
ντ "д" або "нд" "д" або "нд"

[рэдагаваць] Прыклады

Назвы некаторых краінаў па-грэцку.

Біблія (Мацей 6:9-13):
Πάτερ ἡμῶν ὁ ἐν τοῖς οὐρανοῖς ἁγιασθήτω τὸ ὄνομά σου·
ἐλθέτω ἡ βασιλεία σου· γενηθήτω τὸ θέλημά σου, ὡς ἐν οὐρανῷ καὶ ἐπὶ τῆς γῆς·
τὸν ἄρτον ἡμῶν τὸν ἐπιούσιον δὸς ἡμῖν σήμερον·
καὶ ἄφες ἡμῖν τὰ ὀφελήματα ἡμῶν, ὡς καὶ ἡμεῖς ἀφίεμεν τοῖς ὀφειλέταις ἡμῶν·
καὶ μὴ εἰσενέγκῃς ἡμᾶς εἰς πειρασμόν, ἀλλὰ ρῦσαι ἡμᾶς ἀπὸ τοῦ πονηροῦ.
Ὅτι σοῦ ἐστιν ἡ βασιλεία καὶ ἡ δύναμις καὶ ἡ δόξα εἰς τοὺς αἰῶνας·
ἀμήν.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Вікіпэдыя

Вікіпэдыя мае вэрсію
на грэцкай мове

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com