Эканоміка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Эканоміка (ад грэцкага οίκω [oikos] - "хата", і νέμω [nemo] - "кіруе" - кіраваньне хатняй гаспадаркай) — навуковая дысцыпліна, якая займаецца вывучэньнем разьмеркаваньня абмежаваных рэсурсаў для задавальненьня неабмежаваных парэбаў. Гэта ўключае аналіз вытворчасьці, разьмеркаваньня, гандаль і спажываньне тавараў і паслугаў.
Эканамічная тэорыя падпарадкоўваецца на дзьве сфэры: мікраэканоміка, якая разглядае эканоміку канкрэтнага прадпрыемства, і макраэканоміка, якая займаецца эканамічнымі працэсамі на ўзроўні грамадзтва.
У сярэдзіне 1980-х як дапаможная дысцыпліна ўзьнікла эканамічная інфарматыка. Дзеля эмпірычнае праверкі эканамічных мадэляў і колькаснае ацэнкі эканамічных фэномэнаў прымяняюцца эканамэтрычныя мэтады. Акрамя таго ў рамках эканамічнае тэорыі разглядяюцца эканамічная пэдагогіка, інжынэрыя ў эканоміцы, а таксама гісторыя эканомікі і іншыя дапаможныя дысцыпліны.
Таксама пад эканомікай разумеюць сфэру чалавечае дзейнасьці і нацыянальную эканоміку.