Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Туркмэністан - Вікіпэдыя

Туркмэністан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Türkmenistan Jumhuriyäti
Сьцяг Туркмэністана Герб Туркмэністана
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжаньне Туркмэністана
Афіцыйная мова туркмэнская
Сталіца Ашгабад
Найбуйнейшы горад Ашгабад
Урад
Прэзыдэнт
Дыктатура
Сапармурат Ніязаў
Плошча
 - Агульная
 - % вады
52 месца ў сьвеце
488.100 км2
4,9
Насельніцтва
 - Агульнае (- ліпень 2005 атакс.)
 - Шчыльнасьць
113 месца ў сьвеце
4.833.000
10/км²
СУП
 - Агульны (2005 атакс.)
 - на душу насельніцтва
86 месца ў сьвеце
$ 29.380 мільёнаў
$ 5.900
Валюта Туркмэнскі манат (TMM)
Часавы пас
 - улетку
(UTC+5)
(UTC+6)
Незалежнасьць
27 кастрычніка 1991 году
Дзяржаўны гімн Independent, Neutral, Turkmenistan State
Аўтамабільны знак
Дамэн верхняга ўзроўню .tm
Тэлефонны код +993
Мапа Туркмэністана

Туркмэністан (па-туркмэнску: Turkmienistan), афіцыйны назоў Рэспубліка Туркмэністан (Turkmienistan Riespublikasy) — дзяржава у Сярэдняй Азіі. Мяжуе з Аўганістанам і Іранам на поўдні, Казахстанам і Узбекістанам на поўначы, абмываецца Каспійскім морам на захадзе.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

У 1 тысячагодзьдзі да н. э. на тэрыторыі Туркмэністана існавала дзяржава Маргіяна. У 6 - 4 стагодзьдзях да н. э. тэрыторыя была пад уладай іранскіх Ахэмэнідаў, затым Аляксандра Македонскага. З 3 стагодзьдзі да н. э. — у складзе Парфянскага царства, пазьней у дзяржаве Сасанідаў. У 5 - 8 стагодзьдзях падвяргаўся нашэсьцям эфталітаў, цюрак, арабаў. Насельніцтва ўдзельнічала ў антыарабскім паўстаньні Муканы. У 9 - 10 стагодзях у дзяржавах Тахірыдаў, Саманідаў. Да 11 стагодзьдзя тэрыторыя Туркмэністана заваяваная агузамі. У 11 - 13 стагодзьдзях у Сэльджуцкай дзяржаве, Харэзме. У пачатку 13 стагодзьдзі была заваяваная манголамі і ўвайшла ў склад дзяржавы Ільханаў. Затым у дзяржаве Тымурыдаў. З 16 - 17 стагодзьдзях у Хівінскім і Бухарскім ханствах. У 18691885 гадох далучаная да Расеі (Закаспійская вобласьць). У лістападзе — сьнежні 1917 году ўсталяваная савецкая ўлада. Асноўная частка тэрыторыі ўвайшла ў Туркестанскую АССР. 27 кастрычніка 1924 году ўтвораная Туркмэнская ССР. У кастрычніку 1990 Вярхоўны Савет Туркмэнскай ССР заснаваў пост прэзыдэнта рэспублікі. У кастрычніку 1991 году прынята Дэклярацыя аб незалежнасьці, зацьверджаны назоў дзяржавы — Рэспубліка Туркмэністан.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Унутраная палітыка

Туркмэністан — аўтарытарная дзяржава. Прэзыдэнт Сапармурат Ніязаў («Туркмэнбашы») (ён жа прэм'ер-мінісатр) валодае абсалютнай уладай у краіне, апазіцыя яго рэжыму існуе толькі ў эміграцыі.

Канстытуцыяй Туркмэністана ўсталяваны два заканадаўчых органа. Першы — прызначаемы хальк масляхаты (Народная рада, 2507 чальцоў) — складаецца з прэзыдэнта, дэпутатаў мэджліса, прадстаўнікоў судовай улады, міністраў, галоў органаў рэгіянальнага самакіраваньня (абласьцей — вэляятаў і раёнаў — этрапаў), прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, старэйшын. Хальк масляхаты абмяркоўвае пытаньні агульнадзяржаўнай палітыкі (занясеньне зьмен у Канстытуцыю, правядзеньне выбараў і рэфэрэндумаў, сцвярджэньне праграм разьвіцьця краіны і г.д.). Сэсіі праводзяцца не радзей аднаго разу на год. Пажыцьцёвы старшыня халь масляхаты — Сапармурат Ніязаў. Другі — мэджліс (парлямэнт, 50 чальцоў). Дэпутаты абіраюцца на 5 гадоў у аднамандатных акругах. Кампэтэнцыя мэджліса — прыняцьце законаў. Практычна ўсё яго паўнамоцтва ў апошні час перайшлі да хальк масляхаты.

У сьнежні 1999 хальк масляхаты абьвясьціў Сапармурата Ніязава бестэрміновым прэзыдэнтам, які мае права перавыбірацца колькі заўгодна разоў.

У лютым 2001, у дзень свайго 61-годдзі, Ніязаў назваў прыкладную дату свайго сыходу з паста прэзыдэнта — 2010. Перад гэтым на працягу 2000 ён больш чым на 70% абнавіў склад урада і прэзыдэнцкай адміністрацыі, зьмяніў каля дзесяці віцэ-прэм'ераў, правёў маштабныя чысткі ў Цэнтрабанку, МЗС, міністэрствах сельскай гаспадаркі і адукацыі, сілавых ведамствах. У 2001 ізноў пачаліся чысткі сярод віцэ-прэм'ераў, у сілавых ведамствах, Цэнтрабанку, мытні, у кіраўніцтве чыгункамі.

У жніўні 2002 хальк масляхаты аьбвясьціў Сапармурата Ніязава пажыцьцёвым прэзыдэнтам і пераназваў у яго гонар месяцы года і дні тыдня. Яшчэ адным новаўвядзеньнем стала новае дзяленьне жыцьцёвага цыклу чалавека на ўзросты. Паводле новага вымярэньня, узрост паміж 61 і 73 гадамі названы «узростам натхненьня».

У лістападзе 2002 у краіне было абьвешчана аб выкрыцьці змовы жменькі замежных тэрарыстаў з мэтай замаху на Туркменбашы, пачалася новая хваля рэпрэсій. Падчас сьледства былі арыштаваныя старшыня парлямэнта, кіраўнікі МЗС, сілавых міністэрстваў, некалькі губэрнатараў. У 2003 былі звольненыя ўсе кіраўнікі сілавых ведамстваў, уключаючы Генпракуратуру.

У 2005 падчас новай чысткі былі пазбаўленыя сваіх пастоў людзі, якія лічыліся пераемнікамі Ніязава — яго намесьнік у хальк масляхаты Рэджэп Сапараў (асуджаны на 20 гадоў) і віцэ-прэм'ер Елы Курбанмурадаў. 24 кастрычніка 2005 хальк масляхаты поўным складам (2506 чалавек) адхіліў законапраект Ніязава аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў у 2009 годзе. Пасьля гэтага Ніязаў прапанаваў лічыць, што прыняцьце закона проста адкладзена да сьнежня 2009.

10 красавіка 2006 году Туркмэнбашы адправіў на пэнсію Генпракурора Туркменіі Курбанбыбі Атаджанаву, пост заняў яе былы першы намесьнік Мухэмэтгулы Агшукаў. Атаджанава займала пост 11 гадоў. За гэты перыяд яна стала "выкрывальнікам" давераных асоб, такіх як Елы Курбанмурадаў, Рэджэп Сапараў і шматлікіх іншых, “абразіўшых Туркменбашы здрадай".

Сярод людзей, якія ў прынцыпе могуць стаць пераемнікамі Ніязава, завуць яго сына — Мурада (у цяперашні час кантралюе нафтагазавую галіну краіны); Аганіяза Акыева — былога целаахоўніка прэзыдэнта, зараз віцэ-прэм'ера, які прадстаўляў Туркмэністан на саміце СНД у Казані (2005), дзе краіна фактычна абьвясьціла аб выхадзе з гэтай арганізацыі; Іклымберды Парамава — былога целаахоўніка прэзыдэнта, зараз намесьніка кіраўніка МЗС; Акмурада Рэджепава — начальніка службы асабістай аховы прэзідэнта.

[рэдагаваць] Вонкавая палітыка

[рэдагаваць] Геаграфія

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Паводле адміністрацыйнага дзяленьня Туркмэністан падзяляецца на горад Ашгабад і 5 вэляятаў - Ахальскі (сталіца — Энэў), Бальканскі (Бальканабад), Дашагузскі (Дашагуз), Лебапскі (Туркмэнабад), Марыскі (Мары). Горад Ашгабад зьяўляецца асобнай адміністрацыйнай адзінкай і не ўваходзіць у склад які-небудзь вэляята. Вэляяты дзеляцца на этрапы (раёны) і гарады.


[рэдагаваць] Адміністрацыйная гісторыя

У 1917 годзе тэрыторыя сучаснага Туркмэнстана ўваходзіла ў склад Закаспійскай вобласьці (сталіца — Ашгабад) і Бухарскага эмірата. У 1919 годзе была ўтвораная Туркестанская Савецкая Фэдэратыўная Рэспубліка з цэнтрам у Ташкенце, куды ўвайшла вялікая частка Туркмэністана. Сам Туркмэністан, як асобная адміністрацыйная адзінка, быў вылучаны ў ёй у 1921 годзе ў выглядзе Туркмэнскай воблаьсці. Пасьля ліквідацыі Бухарскай НСР у 1924 годзе, яе заходнія раёны былі абьяднаныя з Туркмэнскай вобласьцю ў Туркмэнскую ССР.

Туркменская ССР першапачаткова дзялілася на акругі: Керкінскі, Ленінскі (пазьней — Чарджуйскі), Мэрвскі, Палтарацкі (пазьней — Ашхабадзкі) і Ташаузкі. У 1939 годзе было ўведзена вабласное дзяленьне на Ашгабадзкую, Краснаводзкую, Марыскую, Ташаўзкую, Чарджаўзскую вобласьці.

У 1943 годзе была ўтвораная Керкінская вобласьць, якая праіснавала да 1947, і ліквідаваная Краснаводзкая вобласьць. У 1952 Краснаводзкая вобласьць была адноўленая, але ў 1955 годзе зноў ліквідаваная. У 1959 годзе была ліквідаваная Ашгабадзкая вобласьць. У 1963 годзе ліквідуюцца Марыская, Ташаўзкая і Чарджоўзская вобласьці, але ўжо ў 1970 годзе яны аднаўляюцца. У 1973 годзе аднаўляюцца таксама Ашгабадзкая і Краснаводзкая вобласьці. У 1988 годзе Ашгабадзкая і Краснаводзкая вобласьці ізноў ліквідуюцца. У 1991 годзе на тэрыторыі былой Краснаводзкай вобласьці ўтвараецца Бальканская вобласьць з цэнтрам у Нябіты-Дазе.

У 1992 на тэрыторыя былой Ашгабадзкай вобласьці ўтвараецца Ахалскі вэляят са сталіцай спачатку ў Ашгабадзе, а пазьней у Энэве. Бальканская і Марыская вобласьці пераназываюцца, адпаведна, у Бальканскі вэляят і Марыскі вэлаят. Ташаўзкая вобласьць становіцца Дашагузкім вэляятам, Чарджоўзская — Лебапскім вэляятам.

[рэдагаваць] Эканоміка

У сельскай гаспадарцы, занята каля 30% эканамічна актыўнага насельніцтва, у прамысловасці - прыкладна 40%, у сфэры паслуг — каля 30%.

Галоўным прыродным багацьцем Туркмэністана зьяўляецца прыродны газ. Здабыча нафты і газу і іх наступны экспарт - вядучая галіна эканомікі. Таксама важкія сфэры - лёгкая індустрыя, у першую чаргу тэкстыльная прамысловасць, аграрны сектар.

Экспарт - галоўнае месца займае газ, нафта і нафтапрадукты, а таксама электраэнергія, тавары баваўнянай группы, дываны і дывановыя вырабы. Экспарт дасягнуў амаль 4,4 млрд. даляраў ЗША Імпарт - машыны і абсталяванне (для нафтагазавай галіны), вугаль, хімічныя прэпараты, лекі і інш. імпарт быў на ўзроўні 2,4 млрд. даляраў ЗША.

Па афіцыйных дадзеных, тэмпы эканамічнага росту ВУП склалі ў 1999 — 16%, 2000 — 18%, 2001 і 2002 - па 20%, 2003 — 17%, 2004 — 21%.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва Туркменістана расце вельмі хуткімі тэмпамі. Па перапісе 1979 году наяўнае насельніцтва краіны складала 2.759 тысяч, па перапісе 1989 году – 3.534 тысячы, па перапісе 1995 году – 4.481 тысячу чалавек. Працягваецца бурны рост насельніцтва і пасьля перапісу 1995 году, да пачатку 2000 – 5.200 тысяч, да пачатку 2001 – 5.369,4 тысячы, на 1 траўня 2001 – 5.410 тысяч, на 1 жніўня 2001 – 5.478,9 тысячы чалавек. Пры гэтым расьце колькасьць толькі тытульнай нацыянальнасці.

Яшчэ ў царскія часы (перапіс 1897 году ў Закаспійскай воблаьсці расейцы (разам з украінцамі і беларусамі) складалі тут 8,7%. Да 1926 году доля расейцаў засталася ранейшай, склаўшы 7,7% (без украінцаў і беларусаў). У 1939 годзе доля расейчаў дасягнула піку - 18,6%, пры гэтым туркмэны складалі 59,2% насельніцтва. Пасьляваенны пэрыяд стаў часам падзеньня долі расейцаў, у 1959 году яны склалі 17,3% (паніжэньне іх долі ў 19391959 гадах тлумачыцца землятрусам 1947 году ў Ашгабадзе, у якім загінулі да 100 тысяч чалавек), а ў 1989 годзе - 9,5%. Доля туркмэн вырасла да 1989 году да 72%, наблізіўшыся да ўзроўню 1926 году (73,2%). У апошняе дзесяцігодзьдзе 20 стагодзьдзя доля туркмэн працягвала расьці. У 1995 годзе яны склалі 77% усяго насельніцтва, а расейцы - 6,7%. Здавалася б, доля туркмэн стала рэкордна высокай, перавысіўшы нават адпаведны ўзровень у царскім перапісе 1897 году. Але ў пачатку 2001 году ў краіне былі апублікаваныя самыя апошнія дадзеныя аб этнічным складзе насельніцтва, якія перасягнулі ўсе чаканьні. Апублікаваныя яны былі самім прэзыдэнтам Сапармуратам Ніязавым у дакладзе перад Народнай Радай Туркменістана 18 лютага 2001 году. "У Туркмэністане прадстаўлена больш сарака народаў. Мы зь імі жывем у міры і згодзе. 3% насельніцтва краіны - узбэкі, 2% - расейцы. Карэнная нацыя - туркмэны - складае 91%." - сказаў Туркмэбашы па паведамленьні газэты "Нэўтральны Туркменістан" (ад 14 красавіка 2001).

Такім чынам, з пачатка 1989 году па пачатак 2001 году ў Туркмэністане колькасьць туркмэн узрасла ўдвая (з 2,5 да 4,9 мільёнаў), а колькасць расейцаў – паменшылася ўтрая (з 334 тысяч засталося ледзь больш 100 тысяч).

[рэдагаваць] Рэлігія

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі



Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Арабія Саўдыдаў | Армэнія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Сынгапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Спэцыяльныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконг | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com