Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Палестына - Вікіпэдыя

Палестына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Палесты́на — гістарычная вобласьць у Заходняй Азіі. Назоў «Палестына» паходзіць ад філістымлянаў. Першапачаткова Палестынай звалі тэрыторыю рассяленьня філістымлянаў, але пасля таго, як рымскі імпэратар Тыт разбурыў у 73 годзе Ерусалім, ён загадаў усю тэрыторыю паміж Міжземным морам і ракой Ярдан зваць Палестынай, каб сьцерці памяць аб існаваньні Юдэйскага царства.

[рэдагаваць] Геаграфія

Палестына гістарычна дзеліцца на чатыры геаграфічныя вобласьці: Узьбярэжная (да Міжземнага мора) раўніна, Галілея (паўночная частка), Самарыя (цэнтральная частка, паўночней Ерусаліма) і Юдэя (паўднёвая частка, уключаючы Ерусалім). Гэтымі геаграфічнымі паняцьцямі апэруе Біблія. У цяперашні час тэрыторыю Самарыі і Юдэі прынята зваць «Заходні Бераг ракі Ярдан». Галілея, Самарыя і Юдэя складаецца з шэрагу горных куп, долаў і пустэльняў.

Горы на поўдні — Юдэйскае плята, у сярэдзіне Самарыйскія горы (Грызін, Гевал), далей Фавор (562 мэтра над узроўнем мора), Малы Хэрмон (515 м), Кармэль (551 м), на поўначы Хэрмон (2224 м). У глыбокіх западзінах значна ніжэй узроўню мора знаходзяцца Тывэрыадзкае возера (212 мэтра ніжэй узроўню мора), Мёртвае мора (найглыбейшая западзіна на зямным шары, на 400 м ніжэй узроўню мора).

[рэдагаваць] Гісторыя

У 3 тысячагодзьдзі да н.э. Палестына была заселеная плямёнамі ханаанэяў. З 13 стагодзьдзя да н.э. пачалася заваёва тэрыторыі Палестыны старажытнагабрэйскімі плямёнамі.

У 11 стагодзьдзі да н.э. старажытнагабрэйскія плямёны заснавалі Юдэйскае царства, распалае ў 928 годзе да н.э. на два: Ізраільскае царства (існавала да 722 году да н.э.) і ўласна Юдэйскае царства (да 586 году да н.э.). Пасьля Палестына была заваяваная старажытнапэрсыдзкай дзяржавай Ахемэнідаў, затым уваходзіла ў склад эліністычных дзяржаў Пталемэеў і Сэлеўкідаў (у 3-2 стагодзьдзях да н.э.).

З 63 году да н.э. Палестына зьяўлялася рымскай правінцыяй і падзялялася на Юдэю, Самарыю і Галілею Пэтрэю (Заярданьне). З 395 году — у складзе Бізантыі. У 636 годзе Палестына была заваяваная арабамі, з 1099 па 1187 годы крыжакамі, якія заснавалі тут Ерусалімскае каралеўства. У 1516 годзе падпала пад уладу туркаў.

З канца 19 стагодзьдзя пачалося засяленьне Палестыны габрэямі, паслядоўнікамі ідэалёгіі сіянізму. У 1900 годзе было 34 габрэйскіх сельскагаспадарчых паселішча з 28176 гектарамі зямлі і 5300 чалавек. У пачатку 20 стагодзьдзя насельніцтва складала каля 190 тыс. арабаў і 80 тыс. габрэяў.

У выніку Першай сусьветнай вайны у красавіку 1920 году на канфэрэнцыі ў Сан-Рэма Вялікабрытанія дамаглася мандата на кіраваньне тэрыторыяй Палестыны (быў зацверджаны Лігай Нацый у ліпені 1922 году). Вялікабрытанская падмандатная тэрыторыя Палестына ўключала ў сябе таксама тэрыторыю, зараз занятую Ярданіяй. 2 лістапада 1917 году ўрад Вялікабрытаніі апублікаваў так званую Дэклярацыю Бальфура, у якой утрымоўвалася абяцаньне садзейнічаць стварэньню ў Палестыне «нацыянальнага агменю для габрэйскага народа». У 1921 годзе быў вылучаны асобны мандатны эмірат Ярданія, з якога пасля (у 1946 годзе) было ўтворанме незалежнае каралеўства Ярданія. 14 траўня 1948 году на астатняй частцы тэрыторыі падмандатнай Палестыны была абьвешчаная Дзяржава Ізраіль. У сярэдзіне 20 стагодзьдзя быў утвораны назоў «палестынцы» («палестынскі народ», «арабскі народ Палестыны»).

Стварэньне Дзяржавы Ізраіль зьявілася вынікам доўгага і складанага працэсу, барацьбы, якую вялі дзеячы сіянісцкага руху за стварэньне нацыянальнага агменю на сваёй гістарычнай радзіме, а таксама перамозе ў вайне за незалежнасць у 1948-1949 гадох.

[рэдагаваць] Глядіце таксама

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com