Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Узбэкістан - Вікіпэдыя

Узбэкістан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

O‘zbekiston Jumhuriyati
Сьцяг Узбэкістана Герб Узбэкістана
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжаньне Узбэкістана
Афіцыйная мова узбэцкая
Сталіца Ташкент
Найбуйнейшы горад Ташкент
Урад
Прэзыдэнт
Прэм'ер-міністар
Парлямэнцкая рэспубліка
Іслам Карымаў
Шаўкат Мірзыяеў
Плошча
 - Агульная
 - % вады
56 месца ў сьвеце
447.400 км2
4,9
Насельніцтва
 - Агульнае (- ліпень 2005 атакс.)
 - Шчыльнасьць
44 месца ў сьвеце
26.593.000
60/км²
СУП
 - Агульны (2005 атакс.)
 - на душу насельніцтва
74 месца ў сьвеце
$ 52.210 мільёнаў
$ 1.900
Валюта Узбэцкі сом (UZS)
Часавы пас
 - улетку
(UTC+5)
(UTC+6)
Незалежнасьць
1 верасьня 1991 году
Дзяржаўны гімн Дзяржаўны гімн Узбэкістана
Аўтамабільны знак
Дамэн верхняга ўзроўню .uz
Тэлефонны код +998
Мапа Узбэкістана

Узбэкістан (па-узбэцку: O‘zbekiston), афіцыйны назоў Рэспубліка Ўзбэкістан (O‘zbekiston Respublikasi) — анкляўная дзяржава ў цэнтральнай частцы Сярэдняй Азіі. Мяжуе на поўначы і захадзе з Казахстанам, на поўдні з Туркмэністанам і Аўганістанам, на ўсходзе з Таджыкістанам і Кыргізыяй.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Узбэкістан атрымаў незалежнасьць у 1991 годзе. Дэклярацыя аб незалежнасьці прынятая 31 жніўня 1991 году.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Унутраная палітыка

Паводле Канстытуцыі, Узбекістан — сьвецкая дэмакратычная дзяржава. Галава дзяржавы — прэзыдэнт. Заканадаўчы орган — Алій Мажліс, які дзеліцца на Ніжнюю, або Заканадаўчую, палату і Верхнюю, або Сэнат.

У 2005 годзе ў асяродзьдзі кіраўніцтваў Узбэкістана абвастрылася барацьба за ўладу. У Ташкенце распаўсюдзіліся чуткі аб хваробе прэзыдэнта Іслама Карымава і аб гатовасьці яго найбліжэйшага асяродзьдзя пачаць свару за яго “спадчыну”.

Доўгі час асноўнай апорай рэжыму лічыліся Міністэрства ўнутраных спраў (міністар Закір Алматаў) і Служба нацыянальнай бяспекі (Рустам Інаятаў). У 2005 годзе, аднак, Алматаў сыйшоў з палітычнай сцэны — неўзабаве пасьля падушэньня андыжанскага мецяжу Іслам Карымаў вывеў унутраныя войскі з падначалення МУС, перадаўшы іх СНБ. Закір Алматаў выехаў у Нямеччыну на лячэньне, а ў сьнежні 2005 году, ў сувязі з пагрозай судовага пераследу, вярнуўся на радзіму і сыйшоў на пэнсію. Гэта парушыла балянс сілавых структур і падвысіла ўразьлівасць прэзыдэнта — тым больш, што, па адной з наяўных версій, андыжанскія падзеі былі справакаваныя адной з якія супернічаюць спэцслужбаў.

[рэдагаваць] Вонкавая палітыка

Яшчэ зь лета 2005 году Іслам Карымаў стаў усё часьцей выказвацца пра неабходнасьць стварэньня міжнародных сілаў хуткага рэагаваньня, якія бы можна была б выкарыстоўвауь для падушэньня антыўрадавых выступаў у той ці іншай краіне. Менавіта гэтая думка лягла ў аснову дамовы аб хаўрусьніцкіх стасунках, падпісанай ў кастрычніку 2005 году Расеяй і Ўзбэкістанам.

Узбэцкія ўлады таксама выступілі з праэктам стварэнья міжнародных «антырэвалюцыйных»-карных сілаў на постсавецкай прасторы ў рамках АДКБ. Рыхтуючыся да ўступа ў гэтую арганізацыю, Узбэкістан падрыхтаваў пакет прапаноў па яе ўдасканаленьню, ўключальны стварэньне ў яе рамках выведвальнай і контрвыведніцкай структураў, а таксама распрацоўку мэханізмаў, якія бы дазвалялі АДКБ даваць дзяржавам Цэнтральнай Азіі гарантыі ўнутранай бясьпекі.

[рэдагаваць] Геаграфія

Мапа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзяленьня Ўзбэкістана
Павялічыць
Мапа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзяленьня Ўзбэкістана

Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Узбекістан падзяляецца на 1 аўтаномную рэспубліку (respublika) – Каракалпакстан, 1 горад (shahar) - Ташкент і 12 вілаятаў (viloyatlar, у ад.л. — viloyat) - Андыжанскі, Бухарскі, Фэрганскі, Джыззацкі, Харэзмскі, Наманганскі, Наваіцкі, Кашкадар’інскі, Самаркандзкі, Сырдар'інскі, Сурхандар’інскі, Ташкенцкі.

Асноўныя гарады: Андыжан, Бухара, Газлі, Каракуль, Каршы, Каканд, Наваі, Наманган, Нукус, Самарканд, Ташкент, Тэрмэз, Ургенч, Учкудук, Фэргана.

[рэдагаваць] Эканоміка

У структуры СУП значная вага сельскай гаспадаркі — 38 %, на прамысловасць прыходзіцца 26 %, на сфэру паслуг - 36 %. У 2004 годзе СУП вырас на 4,4 %. Інфляцыя працягвае расьці з-за нядосыць высокай актыўнасьці эканомікі пры яе вялікшым патэнцыяле і недастатковых рынках збыту высокатэхналягічнай прадукцыі.

Найважнай сельскагаспадарчай прадукцыяй Узбэкістану, апроч бавоўны, зьяўляюцца садавіна, гародніна і збожжа (пшаніца, рыс і кукуруза).

Краіна займае другое месца ў сьвеце па экспарце бавоўны. Таксама Узбэкістан экспартуе золата, мінэральныя ўгнаеньні, мэталы, прадукцыю тэкстыльнай і харчовай прамысловасьці, аўтамабілі. Імпартуе пераважна прамысловае абсталяваньне і тэхніку, а таксама прадукты харчаваньня, мэталы і хімікаліі. Аб'ём экспарту ў 2004 склаў 3,7 млрд. даляраў ЗША, імпарту — 2,8 млрд. дал.

Узровень беспрацоўя, па афіцыйных дадзеных складае 0,6 %, (па атаксаваньню міжнародных незалежных экспэртаў - 20%). Значная частка працоўнай нелегальнай міграцыі прыходзіцца на Расею. 44% працаздольнага насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, у прамысловасьці - 20%, у сфэры паслуг - 36%.

Асноўным энэргетычным рэсурсам зьяўляецца прыродны газ і вугаль.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

37% — гарадское, 63 % — сельскае.

[рэдагаваць] Рэлігія

Вернікі пераважна мусульмане — суніты. Ёсць праваслаўныя, каталікі, адвэнтысты, юдэі, будысты.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Грамадзкае жыцьцё

Ва Ўзбэкістане шырока распаўсюджаны сусудзкія грамады — махальлі. На іх ускладзеныя абавязкі па арганізацыі ўсяго паўсядзённага жыцьця мікрараёна або кішлака. Сьвяты - таксама іх клопат, бо мала якім бацькам пад сілу бяз староньняй дапамогі наладзіць, напрыклад, вясельле - на гэтую ўрачыстасьць тут запрашаюць па некалькі сотняў чалавек. У сучасным Узбэкістане махальля прызнаная адміністрацыйнай адзінкай і з ліку махальлі ўладамі прызначаецца хакіміятам – кіраўнік махальлі, адказны за ўсё, што адбываецца ў ёй.

[рэдагаваць] Сьвяты

Нацыянальнае сьвята: Дзень Незалежнасьці - 1 верасьня.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі



Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Арабія Саўдыдаў | Армэнія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Сынгапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Спэцыяльныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконг | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com