Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- 1989: на вайсковай базе пад Станькавам на Койданаўшчыне, згодна з савецка-амэрыканскай дамовай пра ліквідацыю ракетаў сярэдняй і меншай дальнасьці, зьнішчаная была апошняя ракета СС-23. З гэтага моманту Беларусь стала бяз'ядзернай тэрыторыяй.
- 1469: Эразм Ратэрдамскі, нідэрландскі гуманіст
- 1782: Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.
- 1911: Мікола Лобан, (у вёсцы Чаплічы, што на Случчыне) — беларускі пісьменьнік і мовазнавец. Найбольш вядомыя ягоныя кнігі: трылёгія «На парозе будучыні», «Гарадок Устронь» ды «Шэметы». Мікола Лобан быў адным са складальнікаў «Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі» і некалькіх слоўнікаў беларускай мовы.
- 1430: вялікі князь Вітаўт, сярэднявечны кіраўнік нашага краю. Вітаўт кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім амаль сорак гадоў, і за гэты час ягоная дзяржава стала самай вялікай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора. Вялікі князь меўся стаць каралём, і ў ягоную рэзыдэнцыю ўжо былі зьехаліся госьці з усяго сьвету, але ў дзень каранацыі 80-гадовы Вітаўт памёр.
- 1505: Іван III, вялікі князь маскоўскі
- 1837: Міхал Гузікаў (родам са Шклова) — беларускі музыка і гарачы прыхільнік Нікола Паганіні. Ён распрацаваў уласную мадэль ксыляфону й гастраляваў зь ім у Аўстрыі, Нямеччыне, Бэльгіі й Францыі, выконваючы творы Паганіні, Вэбэра й Гумэля, а таксама беларускія народныя мэлёдыі.
- 2002: Міхей, расейскі сьпявак
Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў перадач Радыё Свабода (беларуская рэдакцыя).