Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Ярданія - Вікіпэдыя

Ярданія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

المملكة الأردنية الهاشمية
аль-Мамля́ка аль-Урдуні́я аль-Хашымі́я
Сьцяг Ярданіі Герб Ярданіі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Алах, Айчына, Кароль
Месцазнаходжаньне Ярданіі
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Аман
Найбуйнейшы горад Аман
Урад
Кароль
Прэм'ер-міністар
Канстытуцыйная манархія
Абдала II
Маруф Бахыт
Плошча
 - Агульная
 - % вады
110-е месца ў сьвеце
96.188 км2
0.01
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
105-е месца ў сьвеце
5.759.732
62/км²
СУП
 - Агульны (2004)
 - на душу насельніцтва
100 месца ў сьвеце
$24.697 мільёнаў
$4.800
Валюта Ярданскі дынар ([[ISO 4217|]])
Часавы пас
 - улетку
(UTC+2)
(UTC)
Незалежнасьць
25 траўня 1946 году
Дзяржаўны гімн As-salam al-malaki al-urdoni
Аўтамабільны знак JOR
Дамэн верхняга ўзроўню .jo
Тэлефонны код +962
Мапа Ярданіі

Ярда́нія (Іарда́нія) (па-арабску: أردن — У́рдун), Ярданскае Хашыміцкае Каралеўства (المملكة الأردنية الهاشمي — аль-Мамля́ка аль-Урдуні́я аль-Хашымі́я) — арабская дзяржава ў Азіі, мяжуе з Сырыяй, Іракам, Арабіяй Саўдыдаў, Ізраілем і Палестынай. Мае выхад да Чырвонага мора (Акабская затока). Краіна падзяляецца на 12 губэрнатарстваў.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Пасьля сканчэньня Першай Сусьветнай вайны тэрыторыя сучаснай Ярданіі (менавалася Трансярданіяй) была ўключаная ў склад вялікабрытанскай падмандатавай тэрыторыі Палестына. Аднак у 1921 годзе Вялікабрытанія палічыла мэтазгодным стварыць тут арабскую адміністрацыю на чале з эмірам Абдалой, якая каардынавала б сваю дзейнасьць з прызначаным Лёнданам камісарам.

25 траўня 1946 году краіна была абвешчаная незалежнай дзяржавай і пераназваная ў Ярданскае Хашыміцкае Каралеўства.

Падчас араба-ізраільскай вайны 1948 – 1949 гадоў. Ярданія заняла тэрыторыю Заходняга берагу ракі Ярдан (5,9 тыс. км²). У чэрвені 1967 году Заходні бераг быў акупаваны Ізраілем. 31 ліпеня 1988 года Кароль Хусэйн абвясьціў аб скасаваньні адміністрацыйна-юрыдычных сувязяў паміж Ярданіяй і Заходнім берагам.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Унутраная палітыка

Ярданія — канстытуцыйная манархія. Заканадаўчая ўлада ў адпаведнасьці з канстытуцыяй (прынятая 1 студзеня 1952 году) належыць каралю і Нацыянальнаму сходу (парлямэнту).

З 11 жніўня 1952 года па 7 лютага 1999 году пры ўладзе знаходзіўся кароль Хусэйн Бэн Таляль. Пасьля яго сьмерці 7 лютага 1999 года пасада перайшла да старэйшага сына ад другога шлюбу — Абдале II Бэн Аль-Хусэйну.

Нацыянальны сход па канстытуцыі складаецца з двух палат. Ніжняя — Палата дэпутатаў — абіраецца на 4 гады шляхам усеагульнага, прамога і таемнага галасаваньня. Апошні раз выбары праводзіліся ў чэрвені 2003 году на аснове прынятай у чэрвені 2001 году новай рэдакцыі Закона аб выбарах, у адпаведнасьці зь якім, у прыватнасьці, была павялічана колькасьць дэпутацкіх месцаў (з 80 да 110), паніжаны ўзроставы цэнз выбарнікаў (з 19 да 18 гадоў). З мэтай далейшай дэмакратызацыі была ўведзеная “жаночая квота” — 6 месцаў у парлямэнце. У сьнежні 2003 году сьпікерам палаты абраны А. Маджалі. Верхняя палата — Сэнат (тэрмін паўнамоцтваў 4 гады, аднак у выпадку роспуску Палаты дэпутатаў сэсіі Сэната таксама перапыняюцца) складаецца з 55 чальцоў, прызначаных пэрсанальна каралём. Старшыня Сэната (з чэрвеня 1997 году) — З. Рыфаі.

Унутрыпалітычнае становішча ў Ярданіі на працягу апошніх гадоў застаецца стабільным. З 1988 году ў каралеўстве зьдзяйсьняецца праграма паэтапнай “дэмакратызацыі” грамадзтва. У 19921993 гадох былі скасаваныя надзвычайныя законы, легалізаваная дзейнасьць палітычных партый. Найбуйнейшая апазыцыйная партыя Фронт іслямскага дзеяньня прадстаўленая ў ніжняй палаце парлямэнта самастойнай фракцыяй (17 дэпутатаў).

З канца 2003 году Абдала II ініцыяваў рэалізацыю маштабнага праекту агульнанацыянальнага дыялёгу па пытаньнях дэмакратычнага разьвіцьця краіны, уключаючы такія тэмы, як пашырэньне грамадзянскіх правоў і воляў, у тым ліку падвышэньне ролі жанчын у сацыяльна-палітычнага жыцьці, лібэралізацыя СМІ, барацьба з карупцыяй. Традыцыйна падвышаную ўвагу кароль надае ўмацаваньню сілавых структураў. Зараз узброеныя сілы Ярданіі складаюць каля 90 тысяч чалавек.

[рэдагаваць] Вонкавая палітыка

Прыярытэтным напрамкам вонкавай палітыкі Ярданіі зьяўляецца блізкаўсходняе ўрэгуляваньне. З 1991 году яна актыўна ўдзельнічае ў мірным працэсе. 26 кастрычніка 1994 года каралеўства падпісала мірную дамову з Ізраілем. Галоўны вэктар высілкаў ярданцаў у палестына-ізраільскіх справах накіраваны на спыненьне гвалту, стабілізацыю становішчы і хутчэйшае выкананьне “дарожнай карты”.

У пытаньнях урэгуляваньня вакол Ірака Аман зыходзіць з неабходнасьці пасоўваньня наперад згодна з рэзалюцыяй 1546 СБ ААН, і дасягненьня нацыянальнай згоды ў гэтай краіне. У каралеўстве выказваюць сур'ёзную занепакоеннасьць з нагоды магчымай маргіналізацыі сунітаў у Іраку, а таксама верагоднасьці дэзінтэграцыі іракскай дзяржавы.

Значная ўвага надаецца далейшаму ўмацаваньню палітыка-эканамічнага ўзаемадзеяньня з арабскімі краінамі, у першую чаргу Эгіптам, Сырыяй, дзяржавамі Пэрсыдзкай затокі.

ЗША і Вялікабрытанія разглядаюцца ў Ярданіі ў якасьці важкіх зьнешнепалітычных партнэраў. У 2000 годзе Ярданія стала чацьвёртай дзяржавай у сьвеце, якая падпісалі дамову аб вольным гандлі з ЗША.

У апошнія гады Ярданія ўдзельнічае ў дыялёгу НАТА побач з краінамі паўднёвага Міжземнамор'я. Наладжваецца яе супрацоўніцтва з Турцыяй у сфэры бясьпекі, вайсковых сувязяў.

У 1997 годзе паміж Ярданіяй і Эўрапейскім Зьвязам складзена дамова аб асацыяцыі (ратыфікавана ў 1999 годзе). У сьнежні 1999 годзе Ярданія ўступіла ў СГА.

Ярданія — чалец ААН1955 году), ЛАД (з 1945 году), АІК.

[рэдагаваць] Геаграфія

[рэдагаваць] Эканоміка

З прыродных багацьцяў Ярданія валодае толькі значнымі радовішчамі фасфатаў, па запасах якіх (больш за 1,5 млрд. тон) займае чацьвёртае месца ў сьвеце. Галоўны галіны эканомікі — горназдабываючая, банкаўска-фінансавая, сельская гаспадарка, турызм, сфэра паслугаў.

З 1999 году ў каралеўстве пад патранажам МВФ рэалізуецца праграма эканамічнага аздараўленьня. У яе межах праводзіцца рэструктурызацыя і прыватызацыя дзяржсэктара, вага якога ў нацыянальнай гаспадарцы складала да 80%, карэнная мадэрнізацыя эканамічнага заканадаўства.

Асноўныя гандлёвыя партнэры каралеўства — ЗША, Кітай, Арабіяй Саўдыдаў, Нямеччына, Ірак, Індыя і Ізраіль.

Да пачатку ЗША і іх хаўрусьнікамі вайсковай апэрацыі ў Іраку ў сакавіку 2003 году гэтая краіна з'яўлялася найбуйнейшым гандлёва-эканамічным партнэрам Ярданіі ў рэгіёне, практычна цалкам забясьпечвала каралеўства энэрганосьбітамі па палёгкавым кошце. Пасьля зьвяржэньня рэжыму Садама Хусэйна аб'ёмы супрацоўніцтва з Багдадам значна зьнізіліся.

Грашовая адзінка — ярданскі дынар, прыблізна роўная 1,4 даляра ЗША.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва — 5,76 млн. чалавек (2005). Штогадовы прырост — 2,8%. Больш за 50% насельніцтва — арабы-палестынцы, у тым ліку 1,57 млн. — афіцыйна зарэгістраваныя палестынскія ўцекачы. Астатняя частка — арабы-іярданцы, чаркесы (каля 35 тыс.), чачэнцы (4 тыс.), армяне (3 тыс.) і іншыя.

Найбуйнейшыя гарады: Аман (больш за 1,5 млн.), Ірбід (950 тыс.), Зарка (601 тыс.).

[рэдагаваць] Рэлігія

Дзяржаўная рэлігія — іслям суніцкага толку. 93 % насельніцтва — мусульмане, 7 % — хрысьціяне.

[рэдагаваць] Культура

Нацыянальныя сьвяты: 25 траўня — Дзень незалежнасьці (1946 год); 10 ліпеня — Дзень арабскай рэвалюцыі (1916 год), 9 чэрвеня — Дзень каранаваньня караля Абдалы II (1999 год). Адзначаюцца асноўныя рэлігійныя мусульманскія сьвяты.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі



Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Арабія Саўдыдаў | Армэнія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргызстан | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Сынгапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Спэцыяльныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконг | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com