Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Іран - Вікіпэдыя

Іран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.


Іра́н (афіцыйная назва — Ісла́мская Рэспу́бліка Іра́н) — з'яўляецца буйной краінай у рэгіёне Паўднёва-Заходняй Азіі.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфія

Займаючы тэрыторыю, роўную 1 648 195 кв. км, Іран мае супольную мяжу на захадзе з Іракам (1 609 км), на паўночным захадзе з Турэччынай (486 км), на поўначы з Арменіяй, Азербайджанам і Туркменістанам, а таксама абмываецца Каспійскім морам (2 670 км). На ўсходзе Іран мяжуе з Афганістанам (945 км), а на паўднёвым усходзе з Пакістанам (978 км). З поўдня Іран абмываюць воды Персідскай затокі (1 259 км) і Аманскай затокі (784 км). Персідская затока з’яўляецца мелкаводнай ускраінай Індыйскага акіяну, што раскінулася паміж Аравійскай паўвыспай і паўднёва-заходнім Іранам. Затока займае плошчу 240 000 кв. км і цягнецца ад дэльты ракі Арвандруд (Шат-эль-араб) да Армузскай пратокі, што злучае яе з Аманскай затокай. Даўжыня Персідзкай затокі па простай лініі складае 900 км, а яе шырыня вагаецца ад максімальных 338 км да мінімальных 55 км у раёне Армузскай пратокі. На паўночным, паўночна-ўсходнім і ўсходнім узбярэжжах затокі размешчаны Іран, на паўночна-заходнім беразе знаходзяцца Ірак і Кувейт, на захадзе і паўднёвым захадзе – Саудаўская Аравія і Катар, на поўдні і паўднёвым усходзе – Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і, часткова, Аман.

[рэдагаваць] Выспы

Апрача Бахрэйну, які, паводле афіцыйнай вэрсіі да сярэдзіны ХХ ст. таксама быў часткай Ірана, Ірану ў Персідскай затоцы належыць мноства выспаў, найбольш важнымі з якіх з’яўляюцца: Міну, Харк (нафтавы тэрмінал даўжынёй 6 км і шырынёй 3 км, на якім размешчаны адзін з найвялікшых у свеце глыбакаводных нафтавых партоў, злучаны з мацерыком 40-кіламетровым трубаправодам), Шэйх Саад, Шэйх Шуайб, Хэндурабі, Кіш (найвялікшая іранская выспа ў Армузскай пратоцы, плошча якой складае 1 300 кв. км), Фарур, Сіры, Абу Муса, Вялікі і Малы Тумбы, Кешм, Хэнгам, Ларак, Фарсі, Армуз дый Лаван. Найбольш значнымі іранскімі партамі ў Персідскай затоцы з’яўляюцца Абадан, Харамшахр, Імам Хамэйні (колішні Шагпур), Магшахр, Дэйлам, Генавэ, Рыг, Бушэр, Ленге і Абас.

[рэдагаваць] Рэкі

З усіх рэкаў, што цякуць па іранскай зямлі, толькі адна прыдатная дзеля суднаходства – Карун (даўжыня – 920 км). Іншымі буйнымі рэкамі з’яўляюцца Атрак (535 км) ў правінцыі Голестан ды ўздоўж іранска-туркменскае мяжы, Бампур (275 км), Далькі (285 км), Дэз (515 км), Халільруд (387 км), Хэндзіджан (488 км), Джарахі (альбо Марун, 438 км), Кархэ (755 км), Мэгран (382 км), Монд (685 км) і Сарбаз (313 км) у паўднёвым Іране, Карачай (540 км), Сэфідруд (795 км) у паўночна-заходнім Іране, Зарынэруд (302 км) дый Карасу (255 км) у заходнім Іране і Заяндэруд (405 км) у цэнтральным Іране. Падчас летняга сезону у большасці рэкаў вады мала. Аднак вада цячэ пад зямлёй, а доступ да яе забяспечваецца праз падземныя водныя каналы (так званыя канаты), крыніцы і калодзежы.

[рэдагаваць] Горы

Дзякуючы высокаму хрыбту гораў Альборз на поўначы, горнаму ланцугу Загрос на захадзе і паўднёвым захадзе, а таксама ўсходнім горам Ірану, што акаймоўваюць Іранскае плато, краіна вылучаецца скалістым горным рэльефам. У лік найвышэйшых гораў Ірану ўваходзяць: Алагакбар (ля Кучану, 2 804 м), Алямкух (ля Калярдашту, 4 850 м), Альванд (ля Хамадану, 3 580 м), Ардагал (на захад ад Кашану, 3 463 м), Багбаля (ля Керману, 3 775 м), Бахр Асэмон (ля Джырофту, 3 886 м), Дамаванд (на ўсход ад Тэгерану, 5 671 м), Хэзар Масджэд (Машгад, 3 040 м), Джэбаль Барэз (ля Джырофту, 3 741 м), Джупар (ля Керману, 4 135 м), Аштаранкух (ля Азны, 4 050 м), Палян Гярдон (ля Гачсару, 4 375 м), Тафтан (ля Хашу, 3 941 м), Сабалян (ля Ардабілю, 4 811 м), Саганд (ля Табрызу, 3 707 м), Шыркух (ля Язду, 4 055 м), Тахт Сулейман (ля Калярдашту, 4 643 м), Тачаль (ля Тэгерану, 3 933 м), Зардкух Бахціяры (ля Шахрэкурду, 4 221 м).

[рэдагаваць] Насельніцтва

Паводле вынікаў перапісу 1996 г., агульная колькасць насельніцтва Ірану складала 60 055 488 чалавек, што сведчыць пра падваенне дадзенага паказніка за папярэднія 18 гадоў. У цяперашні час шчыльнасць насельніцтва складае 35,26 чалавек на 1 кв. км, і яна працягвае павялічвацца. Прыблізна 60 % насельніцтва жыве ў гарадах, а 15 % сканцэнтраваныя ў самім Тэгеране і прылеглай да яго мясцовасці. Датычна насельніцтва Ірану, важна адзначыць, што 44 % насельніцтва краю складаюць асобы ў веку да 15 гадоў. Тэмпы росту колькасці насельніцтва зараз знізіліся да 1,7 % (пры нараджальнасці роўнай 2,4 % і смяротнасці на ўзроўні 0,7 %). Сярэдняя працягласць жыцця роўная 68 гадам, а дзіцячая смяротнасць складае 4,2 %. У склад іранскае нацыі ўваходзяць наступныя нацыянальныя і этнічныя групы: туркі, курды, белуджы, луры, туркмены, арабы, армяне, асірыйцы. Качавое насельніцтва прадстаўленае плямёнамі бахціяраў, кашгайцаў і некаторымі меншымі групамі, што качуюць паміж сваімі летнімі і зімовымі паселішчамі цягам усяго году.

[рэдагаваць] Дзяржаўны лад

Дзяржаўны лад: Ісламская Рэспубліка, зацверджаная 1 красавіка 1979 г. Канстытуцыя: 1979, перагледжаная ў 1989 г., каб пашырыць паўнамоцтвы прэзідэнта і скасаваць пасаду прэм’ер-міністра. Выбарчае права: з 15 гадоў. Тры галіны ўлады: У адпаведнасці з Канстытуцыяй, кіраваць краінай даручана Прэзідэнту, дэпутатам Ісламскай дарадчай асамблеі (парламенту) і чальцам розных радаў. Усе яны абіраюцца праз прамыя выбары. Дзейнасць трох галінаў улады, якія з’яўляюцца незалежнымі адна ад адной, каардынуецца Прэзідэнтам і ідзе пад наглядам Вярхоўнага духоўнага правадыра. Заканадаўчая ўлада: аднапалатны парламент – Ісламская дарадчая асамблея (Маджлес-э Шуро-йе Эсламі) складаецца з 270 дэпутатаў, абіраемых прамым галасаваннем на чатырохгадовы тэрмін. Усе рашэнні Маджлесу павінны быць ратыфікаваныя Радай вартавых, што спраўджвае адпаведнасць рашэнняў парламенту Канстытуцыі і ісламскім рэлігійным нормам. Выканаўчая ўлада: Нагляд за дзейнасцю выканаўчай улады ажыццяўляе Правадыр Ісламскай рэвалюцыі, абраны пажыццёва Асамблеяй экспертаў, і Прэзідэнт, абраны на чатырохгадовы тэрмін народам у працэсе прамога галасавання. Судовая ўлада: Задачай судовай улады з’яўляецца абарона як правоў асобы, так і супольных правоў усёй нацыі. Вярхоўны суд складаецца з пяці чальцоў: Галоўнага суддзі, Генеральнага пракурора і трох суддзяў з ліку рэлігійных вучоных.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел краіны

Краіна складаецца з наступных 28 правінцыяў: Ардабіль, Заходні Азербайджан, Усходні Азербайджан, Бушэр, Чармахаль ды Бахціярыя, Ісфаган, Фарс, Гілян, Голестан, Хамадан, Хармазган, Ілам, Керман, Керманшах, Харасан, Хузэстан, Кухгілюе ды Буер Ахмад, Курдыстан, Лурэстан, Маркязі, Мазандаран, Казвін, Кум, Сэмнан, Сыстан і Балучыстан, Тэгеран, Язд, Занджан.

[рэдагаваць] Рэлігія

Афіцыйнай рэлігіяй у Іране з’яўляецца іслам шыіцкае плыні. Каля 90 % насельніцтва краю складаюць мусульмане-шыіты, а яшчэ 8 % – мусульмане-суніты. Рэлігійныя меншасці прадстаўленыя зараастрыйцамі, армянскімі і асірыйскімі хрысціянамі, габрэямі і бахаістамі.

Іран з’яўляецца краінай некалькіх рэлігіяў, некаторыя з якіх узніклі на яго абшарах, іншыя ж прыйшлі з-за мяжы. Асобна варта вылучыць некалькі рэлігіяў, што паўсталі ў Іране і якія мы называем іранскімі, ды іслам, які мае семіцкае паходжанне, але з’яўляецца асноўнай рэлігіяй Ірану цягам апошніх чатырнаццаці стагоддзяў. Іранскі народ зрабіў вялікі ўнёсак у ісламскую цывілізацыю і ісламскую думку. Таму іслам побач з іранскімі рэлігіямі неаддзельна звязаны з гісторыяй рэлігійнага жыцця краіны. У дагістарычны перыяд персы вызнавалі рэлігію арыйскага паходжання, вельмі блізкую да іншых індаеўрапейскіх рэлігіяў.

[рэдагаваць] Іслам

Мусульмане вызнаюць рэлігію, прапаведаваную Прарокам Мухамадам, апошняе Адкрыццё Ўсявышняга чалавецтву. Іслам з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй Ірану. Насельніцтва Ірану ў большасці сваёй спавядае шыіцкую плынь ісламу, якая адрозніваецца ад больш пашыранае ў іншых мусульманскіх краінах суніцкае плыні. Мусульмане, як шыіты, так і суніты, вераць у тое, што існуе толькі адзін Бог, і абавязкам чалавека ёсць верыць у Яго і служыць Яму адпаведна законаў, замацаваных у Святым Кур’ане. У перакладзе з арабскай, “іслам” значыць паслухмянасць, таму мусульманін – гэта той, хто слухаецца Волі Ўсявышняга. Суніты і шыіты: Асноўная лінія падзелу ў ісламскім свеце пралягае паміж сунітамі і шыітамі. Раскол, які спрычыніўся да распаду ісламскага свету на дзве плыні, адбыўся пасля смерці Прарока ў 632 г. Шыіты перакананыя, што кіраваць грамадой вернікаў пасля таго павінны былі нашчадкі Прарока – імамы. Асноўнымі цэнтрамі шыіцкага паломніцтва ў Іране з’яўляюцца: маўзалей імама Рэзы ў Машгадзе, маўзалей Хазрат-э Масумэ і мячэт Джамкаран у Куме, маўзалей Шах Чэрог у Шыразе і маўзалей Хазрат-э Абдулазім у Рэі.

[рэдагаваць] Мовы і пісьменства

На персідскай мове (фарсі) размаўляе большасць іранцаў, і гэта – афіцыйная мова Ірану. Гэта – мова дзяржаўнага кіравання і школьніцтва, а таксама родная мова для паловы насельніцтва краю. З прычыны таго, што Святы Кур’ан укладзены па-арабску, арабская мова выкладаецца ў якасці другой мовы ў іранскіх школах. У большасці школаў таксама выкладаецца ангельская мова, хаця ў некаторых яе месца займаюць французская ці нямецкая, што тлумачыцца неабходнасцю гэтых моваў для бізнэс-камунікацыі. Насельніцтва Ірану размаўляе на шэрагу дыялектаў персідскай мовы і прадстаўнікоў кожнага гораду звычайна можна адрозніць па іх вымаўленні. Некаторыя з гаворак, як то белуджская, туркменская, гіляцкая і мазандаранская амаль незразумелыя, напрыклад, для персідскамоўных насельнікаў Тэгерану ці Шыразу. Іншымі асноўнымі рэгіянальнымі мовамі Ірану з’яўляюцца азербайджанская, курдская і арабская.

Старажытнаперсідская мова: Першыя пісьмовыя ўзоры яе датуюцца 514 г. да Нар.Хр. Гэтая мова выкарыстоўвалася прыкладна да 250 г., яе пісьменства грунтавалася на клінапісу і выкарыстоўвалася амаль выключна ў цырыманіяльных мэтах. Сярэднеперсідская мова: Вядомая таксама як пагляві, выкарыстоўвалася з 250 да 900 г. Яна была афіцыйнай мовай Сасанідскай імперыі і зараастрыйскага духавенства. Яе пісьменства было заснаванае на ідэаграфічным пісьме, так.зв. гузварэшы. Сучасная персідская мова: З’яўляецца вынікам няспыннага развіцця, што пачалося прыкладна з 900 г. Зараз яе пісьменства заснаванае на арабскай графіцы з некаторымі мадыфікацыямі, літары ў якой пішуцца справа налева. Пасля арабскага заваявання земляў Сасанідскай імперыі ў 7 ст. і паступовага пераходу насельніцтва Ірану ў іслам, арабская мова стала афіцыйнай і літаратурнай мовай краю, але персідская засталася мовай судоў. Што праўда, персідская мова запазычыла многія арабскія словы, каб узбагаціць свой слоўнікавы запас і ўрэшце прыняла нават арабскую графіку. У наступныя стагоддзі ў персідскую мову трапіла таксама багата цюркскіх словаў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Ірансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com