Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Абхазія - Вікіпэдыя

Абхазія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Рэспу́бліка Абха́зія (Абхазія, Апсны, па-абхазску Аҧсны) - непрызнаная дзяржава ў паўночна-заходняй часцы Каўказа. Мяжуе на поўначы і захадзе з Расіяй, на ўсходзе і паўдневым усходзе - з Грузіей, на поўдні і паўдневым захадзе амываецца водамі Чорнага мора. Сярэдняя працягласць краіны з захаду на ўсход 160 км., с поўначы на поўдзень 54 км. Працягласць берагавой лініі складае 210 км.


Аҧсны, Абхазия
Сьцяг Абхазіі Герб Абхазіі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
[[Выява:|290пкс|Месцазнаходжаньне Абхазіі]]
Афіцыйная мова Абхазская, Руская
Сталіца Сухум (Акуа)
Найбуйнейшы горад Сухум
Урад
Прэзыдэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністар
Прэзідэнская рэспубліка
Сяргей Багапш
Рауль Хаджымба
Аляксандр Анкваб
Плошча
 - Агульная
 - % вады
месца ў сьвеце
8 600 км2
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2001)
 - Шчыльнасьць
месца ў сьвеце
320 000
37/км²
СУП
 - Агульны ([[]])
 - на душу насельніцтва
месца ў сьвеце

Валюта [[расійскі рубель]] (RUR)
Часавы пас
 - улетку
EET (UTC+2)
CEST (UTC+3)
Незалежнасьць
 - ад Грузіі

23 чэрвеня 1992
Дзяржаўны гімн [[]]
Аўтамабільны знак няма
Дамэн верхняга ўзроўню .няма
Тэлефонны код +
Карта Рэспублікі Абхазія

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

У лютым 1992 года Ваенны Савет Грузіі, які прыйшоў да ўлады ў выніку ўзброенага перавароту, прыняў рашэнне аб адмене Канстытуцыі Грузінскай ССР 1978 года і аб аднаўленні дзеяння Канстытуцыі Дэмакратычнай Рэспублікі Грузія 1921 года, у якой Абхазія як суб'ект дзяржаўна-прававых зносін ня значыцца. Такім чынам, на думку абхазскага кіраўніцтва, аднаўленне Канстытуцыі Грузіі 1921 года аўтаматычна азначала незалежнасць Абхазіі.

У гэтай сувязі Вярхоўны Савет Абхазіі 23 ліпеня 1992 года вырашыў узнавіць на тэрыторыі Абхазіі дзеянне Канстытуцыі Абхазіі 1925 года, а таксама прыняць новыя сцяг і герб краіны.

14 жніўня 1992 года Грузія пачала ваенную аперацыю супраць Абхазіі, якую абхазскія афіцыйныя улады разгледжваюць, як "агрэсію". Грузінскія войскі перайшлі грузіна-абхазскую мяжу і захапілі частку абхазскай тэрыторыі, суправаджаючы свае дзеянні гвалтам над жыхарамі і знішчэннем гістарычных і культурынх каштоўнасцей. Узброеныя фарміраванні Абхазіі пры дапамозе дабравольцаў з Расіі, розных рэгіенаў Каўказа здолелі прыпыніць наступленне грузінскай арміі, а затым поўнасцю яе разграміць і выцесніць з усёй тэрыторыю Абхазіі 30 верасня 1993 года.

З лістапада 1993 года пры ўдзеле міжнародных пасрэднікаў праходзяць перамовы паміж Грузіей і Абхазіей аб урэгуляванні канфлікта. Пачаўся працэс вяртання бежынцаў. Паступова адраджаецца эканоміка, расце вытворчасць гарбаты, цытрусавых, тытуня; паспяхова развіваецца міжнародны турызм. Узнавілі работу вышэйшыя навучальныя ўстановы і навукова-даследчыя інстытуты, творчыя саюзы, тэлебачанне, кнігавыдавецтва, заснавана Акадэмія навук Абхазіі. Аднак напружанасць дагэтуль не спадае, так як абодва бакі не мяняюць свайго прынцыповага бачання статусу Абхазіі.

24 лістапада 1994 года прынята Канстытуцыя Абхазіі, сфармірованы ворганы дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання.

[рэдагаваць] Палітыка

Канстытуція Абхазіі прынятая на сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія 12 склікання 26 лістапада 1994 года, зацверджаная на рэферэндуме 3 кастрычніка 1999 года са змяненнямі і дапаўненнямі.

Дзяржаўная ўлада ў рэспубліцы ажыццяўляецца на падставе раздзялення на заканатворчую, выканаўчую і судовую. Глава дзяржавы - прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў у выніку прамого тайнага галасавання. Прэзідэнт выбіраецца адначасова з віцэ-прэзідэнтам, які выконвае асобныя даручэнні прэзідэнта, а таксама замячшае яего падчас немагчімасці выконваць свае абавязкі. Для ажыццяўлення агульнага кіравання выканаўчай дзейнасцю на тэрыторіі Абхазіі прэзідэнт фарміруе Кабінет Міністраў Рэспублікі Абхазія, які ўзначальвае прэм'ер-міністр.

У 1994-2004 годзе прэзідэнтам Абхазіі быў Уладзіслаў Ардзінба, у 2004 годзе на гэты пост быў абраны Сяргей Багапш.

Парламент - аднапалатны Народны Сход - складаецца з 35 дэпутатаў і выбіраецца на 5 гадоў шляхам прамога галасавання.

Вышэйшым ворганам судавой улады з'яўляецца Вярхоўны Суд. Гаспадарчыя справы разгледжвае Арбітражны Суд. Сябры гэтых, а таксама судоў ніжэйшай інстанцыі і Генеральны Пракурор прызначаецца Парламентам па прапанове Прэзідэнта.

[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Адміністрацыйны падзел Абхазіі

Рэспубліка Абхазія складаецца з 6 гістарычных зямель: Садз, Бзып, Гума, Дал-Цабал, Абжуа, Самырзакан. Але згодна з адміністратцыйным падзелам яна падзяляецца на 7 раёнаў (што сімвалізуе семь зорак на дзяржаўным сцяге): Ґаґрскі, Гудаутскі, Сухумскі, Гульрыпшскі, Ачамчырскі, Ткварчальскі, Гальскі. У Абхазіі 7 гарадоў (Сухум, Ґаґра, Гудаута, Новы Афон, Ачамчыра, Ткварчал, Гал), 5 пасёлкаў гарадскога тыпу (Цандрыпш, Пицунда, Бзыпь, Мюсэра, Гульрыпш) і 512 сёл.


[рэдагаваць] Геаграфія

Горы займаюць 64% тэрыторыі - Галоўны Каўказскі, Бзыбскі, Ґаґрскі, Чхалтскі, Кадорскі храбты і іх атрогі. Вышэйшая кропка 4046 м. над у.м. (г. Дамбай-Ульґен). На поўдні тэрыторыі знаходзяцца халмы і нізіны. У Абхазіі знаходзяцца вядомыя карставыя пячоры - Нова-Афонская, Снежная, пячора на хр. Арбаіка - найбольш глыбокая ў свеце (1860 м.).

Асноўныя карысныя выкапні: паліметалічныя, свінцова-цынкава сярэбраныя і ртутныя руды, каменны вугаль, барыт, даламіт, запасы экалагічна чыстай пітной вады, мінеральныя і тэрмальныя воды. Шырока распаўсюджаны сыравіна для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Рачная сетка складаецца з кароткій і паўнаводных рэк Псоў, Бзыбь, Гуміста, Кадор, Алдзга, Інгур і інш.

Глебы горныя падзолістыя, таксама распаўсюджаны (ў асноўным на поўдні красназемы і жоўтаземы).

Лясамі пакрыта звыш 55% тэрыторыі (дуб, бук, граб, каштан, піхта, елка), на ўзбярэжжы субтрапічная расліннасць,

Клімат вільготны, субтрапічны, сярэдняя тэмпература студзеня на ўзбярэжжы +4...+7 градусаў па Цэльсію, у гарах ад +2 да -2, у ліпені адпаведна +22 і +24 градуса па Цэльсію.

У Абхазіі шмат асабліва ахоўных прыродных тэрыторыяў. Найбольш буйныя - Рыцынскі нацыянальны парк, Псхускі запаведнік, Гумісцінскі запаведнік, Піцунда-Мюссэрскі запаведнік.


[рэдагаваць] Эканоміка

Развіцце прамысловасці вызначана геаграфічным становішчам і кліматычнымі рэсурсамі. Найбольш развіты стравасмакавая (гарбатная, тытуневая, вінаробчая, кансервная), дрэваапрацоўчая, хімічная, вуглездабываючая.

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні гарбаты, тытуню, цытрусавых, эфірамаслічных (тунґ).

Адной з асноўный у экономіке Абхазіі з'яўляецца турыстычная галіна. Шырока вядомыя курорты Ґаґра, Гудаута, Піцунда, Новы Афон штогод фарміруюць адну з асноўный крыніц даходу абхазскага бюджэту.

Транспартная галіна ўключае ў сябе чыгуначныя і шасэйныя магістралі, марскія порты - Сухум, Ачамчыра. На тэрыторыі Абхазіі размешчана два аэрапорта - Бабышэра і Бамбоўра.


[рэдагаваць] Дэмаграфія

Колькасць насельніцтва прыкладна 320 тысяч чалаек. Апоші перапіс праводзіўся ў 1989 годзе. Пражываюць абхазы, армяне, рускія, грузіны, эстонцы, немцы, палякі і г.д. гарадское насельніцтва складае больш за 50%.


[рэдагаваць] Рэлігія

Сярод веруючых пераважаюць праваслаўныя (Руская Праваслаўная Царква)


[рэдагаваць] Культура

Асноўны артыкул: Культура Абхазіі

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com