Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
З 1254 па 1264 ВКЛ фактычна не існавала. У 1254 Новагародак быў перададзены Раману, Войшалка пастрыглі ў манахі, Міндоўг павінен быў задаволіцца сваімі ранейшымі уладаньнямі захоўваючы тытул караля. У 1258 Войшалк выйшаў з кляштара, забіў Рамана і зноў пачаў уладарыць у Новагародку, але быў у канфлікце з Міндаўгам. У 1263 Міндоўг быў забіты змоўшчыкамі і яго месца заняў узурпатар – жамойт Транята. |
- 2. Войшалк (1264 - 1267) – фактычна заснавальнік ВКЛ, у 1264 аднавіў дзяржаву. З 1265 уладарыў разам са Шварнам, у 1267 вярнуўся ў кляштар пакінуўшы вялікакняскі пасад Шварну.
- 3. Шварн (1267 - 1268)
- 4. Від (1268 - 1270)
- 5. Трайдзень (1270 – 1282)
- 6. Будзікід і Будзівід (1282 – 1290) – відаць уладарылі разам
- 7. Будзівід (1291 - 1294)
- 8. Віцень (1294 – 1316)
- 9. Гедзімін (1316 - 1341)
З 1341 па 1345 у ВКЛ быў час бязуладзьдзя. Некаторыя гісторыкі лічаць, што ў гэты час уладарыў Яўнут, але больш верагодна, што ён быў самым малодшым сынам Гедзіміна і на час сьмерці бацькі яшчэ не меў удзела і жыў у Вільні пры бацьках. Уладныя ж амбіцыі мела яго маці, апошняя жонка Гедзіміна – смаленская князёўна Леанідыя (Еўна), што і засьведчана у летапісах. Пасьля сьмерці Леанідыі выступілі ў 1345 годзе Альгерд з Кейстутам. |
- 10. Альгерд і Кейстут (1345 - 1377) - уладарылі разам
- 11. Кейстут і Ягайла (1377 – 1381) - уладарылі разам
- 11. Кейстут (1381 – 1382)
- 12. Ягайла (1382 – 1392) – з 1386 кароль польскі пад імем Уладзіслаў II
- 13. Вітаўт (1392 – 1430)
- 14. Сьвідрыгайла (1430 – 1432)
З 1432 па 1439 у ВКЛ ішла фэадальная вайна. У 1432 супраць Сьвідрыгайлы ажыцьцявілася змова часткі фэадалаў якая абрала вялікім князям Жыгімонта Кейстутавіч. У 1432 - 1439 гадах у ВКЛ фактычна было два вялікіх князя – Сьвідрыгайла і Жыгімонт, якіх падтрымлівалі розныя феадальныя групоўкі і рэгіёны дзяржавы. |
- 15. Жыгімонт I (1439 – 1440)
- 16. Казімір Ягелончык (1440 - 1492) - з 1447 кароль польскі пад імем Казімер IV
- 17. Аляксандар Ягелончык (1492 - 1506) - з 1501 кароль польскі
- 18. Жыгімонт II Стары (1506 – 1548) – адначасова кароль польскі пад імем Зыгмунт I
- 19. Жыгімонт III Аўгуст (1544 – 1572) – з 1548 адначасова кароль польскі пад імем Зыгмунт II
- 20. Генрык Валезы (1573) – адначасова кароль польскі
- 21. Стэфан Баторы (1576 – 1586) – адначасова кароль польскі
- 22. Жыгімонт IV Ваза (1587 – 1632) – адначасова кароль польскі пад імем Зыгмунт III
- 23. Уладзіслаў Ваза (1632 – 1648) - адначасова кароль польскі пад імем Ўладзіслаў IV
- 24. Ян Казімер Ваза (1648 – 1668) - адначасова кароль польскі пад імем Ян II Казімер
- 25. Міхал Вішнявецкі (1669 – 1673) - адначасова кароль польскі
- 26. Ян Сабескі (1674 – 1696) - адначасова кароль польскі пад імем Ян III
- 27. Аўгуст Моцны (1697 – 1706) - адначасова кароль польскі пад імем Аўгуст II
- 28. Станіслаў Ляшчынскі (13 ліпеня 1704 – 1706) – адначасова кароль польскі пад імем Станіслаў II, абраны канфэдэрацыяй. Да адрачэньня ў 1706 годзе Аўгуста Моцнага уладарыў адначасова зь ім.
- 27. Аўгуст Моцны – другі раз (1709 – 1733) - адначасова кароль польскі пад імем Аўгуст II
- 28. Станіслаў Ляшчынскі - другі раз (1733) - адначасова кароль польскі пад імем Станіслаў II
- 29. Аўгуст Сас (1733 - 1763) - адначасова кароль польскі пад імем Аўгуст III
- 30. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764 – 1795) - адначасова кароль польскі