Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Жыгімонт Стары - Вікіпэдыя

Жыгімонт Стары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Жыгімонт Стары. Малюнак Яна Матэйкі
Павялічыць
Жыгімонт Стары. Малюнак Яна Матэйкі

Жыгімонт Стары , Жыгімонт II, у Польшчы Зыгмунт I (1 студзеня 14671 красавіка 1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (15061548). Сын Казіміра Ягелончыка, ўнук Ягайлы.

Нарадзіўся ў Казяніцы Радамскага павета Каралеўства Польскага. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Вугоршчыны Уладзіслава II, Глогаўскае і Апольскае княствы у Сылезіі. У 1504 годзе прызначаны каралеўскім намесьнікам Сылезіі, пазьней і Лужыцы. Пасьля сьмерці вялікага князя літоўскага Аляксандра абраны панамі-радай 20 кастрычніка 1506 года на велікакняжацкі пасад. 8 сьнежня 1506 нягледзячы на апазыцыю сэнатараў з Малой Польшчы абраны і польскім каралём.

Унутраная палітыка Жыгімонта Старога была накіравана на ўмацаваньне дзяржавы, але вайсковыя і фінансавыя рэформы, спробы вяртаньня каралеўскіх і вялікакняскіх маёнткаў захопленых магнатамі, не мелі значнага посьпеху. У 1537 годзе супраць Жыгімонта Старога і магнатаў ўзьняўся фэадальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — так званая Курыная вайна. Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года.

Жыгімонт Стары праводзіў актыўную зьнешнюю палітыку. У 1531 годзе ў барацьбе за Пакуцьце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбургскую палітыку заключыў у 1524 годзе хаўрус з Францыяй і ў 1533 з Турцыяй. Быў вымушаны весьці абарончыя войны з Маскоўскай дзяржавай – ў 1507 – 1508, 1512 – 1522 і 1534 – 1537, у выніку якіх быў страчаны Смаленск. Для адбіцьця нападаў крымскіх татараў на Украіне была створана памежная варта з мясцовых жыхароў — казакі. У час уладарства Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ распаўсюдзілася Рэфармацыя ў розных плыняў, што садзейнічала далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі.

Падчас перамогі Рэфармацыі ў Прусіі Жыгімонт Стары згадзіўся на разцэркаўленьне маёмасьці, ў прыватнасьці зямель, (сэкулярызацыю) Тэўтонскага ордэна і ўтварэньне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гогенцолернам — сваім пляменьнікам. Пры Жыгімонту Старым, пасьля загадкавай сьмерці апошніх мазавецкіх князёў, у 15261529 гадох з Польшчай было ўзьяднанае Мазавецкае княства.

Другая жонка, з 1518, Жыгімонта Старога — Бона Сфорца, адыгрывала пры ім значную ролю ў палітычным жыцьці дзяржавы, намагалася забясьпечыць пасады ў Польшчы і ВКЛ свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, ў 1529 годзе было праведзена яго намінальнае абраньне другім вялікім князем літоўскім.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com