Войшалк
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Войшалк (1223 - 1267), – другі вялікі князь літоўскі ў 1264 - 1267 гадах. Фактычны заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага. Cын Міндаўга,
Нарадзіўся ў 1223 годзе. Каля 1245 года ў Новагародку разам з бацькам і яго баярамі ахрышчаны ў праваслаўе. Быў відаць новагародзкім намесьнікам Міндаўга. Магчыма маецца на ўвазе пад ананімным “сынам Міндаўга” які ў 1251 – 1252 ваяваў у ваколіцах Турыйска на Валыні, але гэта мог быць і яго брат Даўмонт Міндаўгавіч.
Упершыню аб імі згадваецца ў 1253 - 1254 калі стаў новагародзкім князям, бо новагародцы былі незадаволеныя хрышчэньнем Міндаўга ў каталіцтва, верагодна з гэтага часу пачалася яго супрацьстаяньне з бацькам. У тым жа годзе заключыў мір з галіцка-валынскімі князямі, выдаў замуж за Шварна Данілавіча сваю сястру і перадаў Новагородзкае княства Раману Данілавічу. Сам жа пайшоў у Палонінскі кляштар на Валыні дзе прыняў пострыг пад імем Лаўрыш.
Пасьля трох гадоў жыцьця ў Палонінскім кляштары, недзе ў 1256 / 1257 годзе выправіўся ў паломніцтва на гару Атон, але вымушаны быў вярнуцца з Баўгарыі з-за вайны якая ішла там. Каля 1257 году, разам з 10 - 12 манахамі, заснаваў на Нёмане кляштар, які пазьней будзе звацца па яго імю Лаўрышаўскім. Ігуменам кляштара быў Елісей.
Войшалк пражыў у кляштары каля года, да нападу Бурундая з галіцка-валынскімі князямі ў 1258 на Літву. У гэты час ён выйшаў з кляштара і зьяднаўшыся са сваім стрыечным братам Таўцівілам захапіў Рамана Данілавіча і забіў яго, зноў стаўшы новагародзкім князям.
У 1263 годзе пасьля забойства Транятам Міндаўга і Таўцівіла на кароткі час зьбег у Пінск. Але ўжо ў 1264 годзе разам з пінскім войскам вярнуўся ў Новагародак, дзе злучыўся з дружынамі новагародзкіх баяраў і пайшоў ўсталёўваць сваю ўладу ў Літве, зьнішчыўшы шмат сваіх ворагаў.
Прызнаў уладу Васількі Раманавіча і князяваў разам з Шварнам Данілавічам, з дапамогай якіх заваяваў Нальшаны і Дзяволтву. У 1267 годзе пакінуў уладу Шварну і пайшоў у кляштар на Валыні. Недзе ў 1267 / 1268 быў забіты.