Ян Казімер
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ян Казіме́р, Ян Казімі́р (па-польску: Jan II Kazimierz Waza) (22 сакавіка 1609 – 16 сьнежня 1672) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1648 – 1668). Апошні кароль і вялікі князь з дынастыі Вазаў.
У час яго ўладараньня адбылася казацкая вайна 1648 году, а таксама вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гадоў і вайна са Швэцыяй. Маскоўскія войскі акупавалі большую частку ВКЛ, швэды акупавалі значную частку Польшчы, уключаючы Варшаву. Кароль, быў змушаны ўцячы ў Сылезію. У 1657 годзе Рэч Паспалітая адмовілася ад сувэрэнных правоў на Прусію, а ў выніку Андрусаўскага замірэньня ў 1667 годзе страціла Кіеў і ўсе тэрыторыі Ўкраіны ўсходняй Дняпра. У краіне пачаўся крызыс, да таго ж пачаўся рокаш князя Ежы Любамірскага. Ян Казімір быў псыхалягічна зламаны і выракся трона ў 1668 годзе.