Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі - Вікіпэдыя

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Выява:Stanislaw August Poniatowski.jpg
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, у Польшчы Аўгуст IV (17 студзеня 173212 лютага 1798) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (17641795).

Нарадзіўся ў Воўчыне.

У 1764 годзе абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы Расеі. Але вакол новага караля згуртаваліся магнаты і шляхта, якія жадалі адраджэньня Рэчы Паспалітай. Пры Панятоўскім паступова праводзіліся эканамічныя рэформы: адчыняліся мануфактуры, будаваліся каналы, ладзіліся кірмашы, падтрымоўваўся гандаль. Каб соймы не зрываліся праз права libеrum veto яны праводзіліся як канфэдэрацыйныя. Гэта не задавальняла Расею і Прусію, у 1767 годзе пры іх падтрымцы пратэстанцкая і праваслаўная шляхта (дысыдэнты) утварылі Торуньскую і Слуцкую канфэдэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнаваньня сваіх правоў з каталікамі. Пад ціскам Расеі вальны сойм у 1768 годзе прыняў рашэньне аб ураўнаваньні правоў дысыдэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфэдэрацыю і пачала рокаш. Паўстаньне канфэдэратаў было падаўлена ў 1771 годзе расейскімі войскамі, а ў 1772 годзе Расея, Прусія і Аўстрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.

Рэформы працягваліся — Чатырохгадовы сойм 1788 – 1791 гадоў прыняў Канстытуцыю. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае аб'ядноўваючы іх ва ўнітарную дзяржаву, улада караля рабілася спадчыннай. Пры захаваньні шляхецкіх правоў, палепшалася становішча прыгонных сялян, гарады атрымоўвалі прадстаўніцтва ў сойме, адмянялася права liberum vetо, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад дзяржаўнага войска. Была створана Адукацыйная камісія.

Прыняцьце Канстытуцыі было кепска сустрэтая ў суседніх дзяржавах. Расейская імпэратрыца Кацярына ІІ лічыла яе небясьпечнай, пры падтрымцы Расеі ў 1792 годзе была створана Таргавіцкая канфэдэрацыя, якая пры падтрымцы расейскіх войскаў выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расеі ўвайшла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі, Канстытуцыя 1791 году была скасаваная, а ў 1793 годзе апошні сойм Рэчы Паспалітай ў Гародні прыняў новую Канстытуцыю, якая захоўвала фэдэратыўны лад дзяржавы і ўзнаўляла выбарнасьць караля.

24 сакавіка 1794 году ў Польшчы пачалося патрыятычнае паўстаньне, якое ўзначаліў генэрал Тадэвуш Касьцюшка. У красавіку паўстаньне пачалося і ў ВКЛ, дзе яго ўзначальваў Якуб Ясінскі. У ВКЛ былі ўведзеныя расейскія войскі. Аб'ектыўная немагчымасьць адначасовага змаганьня з Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй спрычыніліся да паражэньня паўстаньня. У кастрычніку 1795 году адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай, якая з гэтага часу спыніла існаваньне. Станіслаў Аўгуст выракся пасады, жыў у Пецярбургу.

Памёр у 1798 годзе ў Пецярбурзе, дзе і быў пахаваны. У 1938 годзе быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касьцёла сьвятога Станіслава. У 1994 годзе быў перанесены ў варшаўскі катэдральны касьцёл.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com