Міхал Вішнявецкі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Міха́л Вішняве́цкі (па-польску: Michał Korybut Wiśniowiecki) (31 ліпеня 1640 – 10 лістапада 1673) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1669 – 1673).
Паходзіць з магнацкага роду Вішнявецкіх, гербу Карыбут. Абраны на пасад 19 чэрвеня пасьля адрачэньня Яна Казімера. На абраньне Міхала аказаў уплыў аўтарытэт яго бацькі, ужо нябожчыка Ярэміі Вішнявецкага. Кароткае валадараньне Міхала Вішнявецкага было не ўдалым для Рэчы Паспалітай, якая прайграла вайну супраць Асманскай імпэрыі, саступіла ёй Падольле з Камянцом-Падольскім. Памёр ва Львове.