Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Вільня - Вікіпэдыя

Вільня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Вільня
Герб Сьцяг
Плошча 401 км²
Насельніцтва 542.287
Тэлефонны код +3705
Паштовы індэкс 2000
Мэр Артурас Зуокас
Стары Горад
Павялічыць
Стары Горад

Ві́льня, Ві́льнюс (па-летувіску: Vilnius, па-польску: Wilno, па-нямецку: Wilna па-расейску: Вильнюс, раней Вільна) — сталіца Летувы і віленскага павету (Vilniaus Apskritis). Віленскае мясцовае самакіраваньне ёсьць адзінае на Летуве, якое аб'ядноўвае два гарады (Вільня й Ґрыґішкі).

Зьмест

[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне й агульная характарыстыка

Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Лiтвы. Ляжыць на зьліцьці рэк Вільні (Vilnia, Vilnelė) й Віліі (Neris), у 33 км ад мяжы зь Беларусяй. Плошча 392 км², 20,2% агульнай плошчы займаюць забудовы, астатнюю частку займаюць зялёныя насадждэньні (43,9) й вадаёмы (2,1). Вільня ёсьць рэзыдэнцыяй каталіцкага біскупа й цэнтар Лiтoўска-Віленскай эпархіі Рускай праваслаўнай царквы. Тут знаходзяцца асноўныя палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, культурныя, навуковыя й адукацыйныя ўстановы краіны. Вільня вядома сваім гістарычныя цэнтрам, Старым горадам, які зьяўляецца адным з найбуйнейшых у Ўсходняй Эўропе (360 га). З 1579 году мае ўнівэрсытэт. З чэрвеню 2005 году зь Менску ў Вільню пераехаў Эўрапейскі Гуманітарны Ўнівэрсытэт, які будзе папярэдне знаходзіцца ў лiтoўскай сталіцы на правах унівэрсытэту ў выгнаньні. Увесь 2009 годзе Вільня будзе Эўрапейскай культурнай сталіцай.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Да Другое Сусьветнае вайны пераважную большасьць насельніцтва складалі жыды і палякі. Палякі, палянізаваныя лiтoўцы i беларусы («тутэйшыя») дагэтуль складаюць большасьць насельніцтва Віленшчыны, хаця ў самой Вільні большасьць ужо складаюць лiтoўцы.

На 2001 год насельніцтва Вільні налічвае 542 287 жыхароў. Зь іх 57,8% пазначылі сябе як лiтoуцы, 18,7% — як палякі, 14% — як расейцы, 4% — беларусы, 0,5% — жыды, 5% — як прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцей.

[рэдагаваць] Назва

Назва (па-лiтoўску: Vilnius, па-польску: Wilno, па-нямецку: Wilna па-расейску: Вильнюс, раней Вільна) паходзіць ад левага прытока Вяльлі. У старажытных пісьменных крыніцах існуюць назвы Вільня, Wilnia, Vilna, напрыклад, у лістах Гедзіміна 1323 in civitate nostra regia Vilnia і падобныя. У помніках пісьменства пачынаючы з XIV стагодзьдзя, выкарыстоўваюцца формы Wilno, Vilno і іншыя варыянты. У лiтoўскіх помніках пісьменства 1600, 1653 і шэрагу іншых сустракаецца варыянт Vilnius. З другой паловы XIX стагодзьдзя, пасьля падаўленьня паўстаньня 1863 на Лiтве М. М. Мураўёвым, напісаньню надавалі вялікае значэньне: форма Вільна лічылася расейскай, Вільно — польскай

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Сярэднявечча і Новы час

Паводле легенды, што трапіла ў некаторыя хронікі, Вільню заснаваў літоўскі князь Гедзімін. Князь нібыта ўпаляваў на высокай гары тура, пасьля чаго ўбачыў сон, які паганскі вяшчун патлумачыў як знак збудаваць на гэтым месцы горад, што, маўляў, і было зроблена ў 1323 годзе.

Згаданая легенда не вытрымлівае праверкі гістарычнымі фактамі. Ужо ў XI стагодзьдзі на месцы сучаснай летувіскай сталіцы існавала заснаванае крывічамі гарадзкое паселішча, што першапачаткова мела назву Крывы (або Крывіч) горад і была старадаўнім цэнтрам крывіцкай калянізацыі. Славянскае паходжаньне мае і пазьнейшая назва — ад ракі Вільні, якая тут зьліваецца зь Вяльлёй.

Мапа Вільні (1576)
Павялічыць
Мапа Вільні (1576)

Крывы горад быў сталіцаю ўдзельнага княства Полацкай зямлі. У ім валадарылі прадстаўнікі полацкай княскай дынастыі: у 1070 годзе — Расьціслаў Рагвалодавіч, а пазьней — ягоныя сыны. Крывы горад згадваецца ў гістарычных крыніцах яшчэ і ў XIV стагодзьдзі. Нямецкія хронікі паведамляюць, што гэта было «русінскае места».

Назва Вільня ўпершыню сустракаецца ў грамаце, датаванай 1323 годам. З гэтага году Вільня робіцца сталіцай Вялікалітвы (пасьля Наваградку).

У 1387 годзе з нагоды хросту Літвы Ягайлам горад набывае Маґдэбурскае права.

Сабор сьвятой Ганны
Павялічыць
Сабор сьвятой Ганны

У выніку аб'яднаньня Вялікалітвы і Польшчы ў Рэч Паспалітую горад трапляе пад польскі ўплыў.

Заснаваны ў 1570 годзе езуіцкі калегіюм у 1579 годзе ператвараецца ва ўнівэрсытэт (Alma academia et universitas Vilnensis societatis JESU) паводле прывілею караля Стафана Батуры і па блаславеньню папы Рыгора XII. Адначасова Вільня робіцца важным цэнтрам жыдоўскае культуры ўва Ўсходняй Эўропе. З-за свайго вялікага духоўнага значэньня Вільня атрымоўвае назву Паўночны Ерусалім.


[рэдагаваць] XVIII – XX стагодзьдзі

Вострая Брама
Павялічыць
Вострая Брама

У Паўночнай Вайне Вільня двойчы разбураная швэдзкімі войскамі, у 1702 і 1707 гадах.

Пасьля Падзелаў Рэчы Паспалітае Вільня да 1917 году трапіла ў склад Расеі.

У XIX стагодзьдзі Вільня была цэнтрам нацыянальнага адраджэньня Беларусі. У Вільні працавалі і публікаваліся многія вядомыя беларускія дзеячы, дзейнічалі многія беларускія арганізацыі.

Пасьля распаду Расейскае імпэрыі Вільня была абвешчаная часткай Беларусі і адначасова сталіцай новаўтворанай Летувіскай рэспублікі, але фактычнай сталіцай Летувы была Коўна. Але ўжо ў 1920 годзе горад быў анэксіяваны Польшчай. У складзе Польшчы Вільня заставалася цэнтрам нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.

У восені 1939 згодна з савецка-нацысцкае змовай Польшча трапіла пад савецкую акупацыю. На адзін месяц горад быў уключаны камуністамі ў склад Савецкае Беларусі, але ўжо ў кастрычніку аддадзены Летуве з мэтай заваяваць ляяльнасьць летувіскага ўраду. 3 жніўня 1940 году Летува ўвайшла ў склад СССР, Вільня сталася сталіцай Летувіскае ССР. Пад час Другой Сусьветнай Вайны, у Віленскім гета былі забіты 95% усіх габрэяў гораду.

У 1990 годзе ў Вільні прайшоў устаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту. Пасьля распаду СССР Вільня, у 1990 годзе, засталася сталіцай незалежнае Летувіскае рэспублікі.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Стары горад

Віленскі стары горад, быў уключаны ЮНЭСКА ў сьпіс сусьветнай спадчыны ў 1994 годзе. Тут знаходзіцца вельмі шмат помнікаў архітэктуры XIVXIX стагодзьдзяў. Дзякуючы сваёй унікальнасьці й прыгожасьці Віленскі стары горад зьяўляецца адным з старажытнейшых у Эўропе. У горадзе знаходзіцца не менш за 40 касьцёлаў розных стыляў архітэктуры, таксама ёсьць шмат праваслаўных царквоў і жыдоўскіх сынагог.

Сабор Сьвятога Станіслава
Павялічыць
Сабор Сьвятога Станіслава

[рэдагаваць] Транспарт

Сталіца Летувы ляжыць блізка да закрытай мяжы ЭЗ зь Беларусяй ў пэўным «мёртвым куце» з боку транспартных шляхоў. Празь Вільню ідуць транзытныя цягнікі з Расеі празь Беларусь у Каралявец. Іншыя важныя транспартныя шляхі йдуць праз гістарычную сталіцу Летувы — Коўна. Да яе зь Вільні йдзе хуткасная магістраль.

Вільня мае міжнародны аэрапорт.

Зь Вільні аўтастрады вядуць праз Коўна да Балтыйскага мора да паромаў Клайпэды і ў Панявежыс з выхадам на Via Baltica. Таксама важная аўтастрада ідзе на Менск.

[рэдагаваць] Грамадзкі транспарт

Вільня ня мае ані мэтрапалітэну, ані трамвайнае сыстэмы. У грамадзкім транспарце дамінуюць аўтобусы і тралейбусы. Пабудова трамвайных ліній плянуецца. Электрацягнікі спалучаюць Вільню з навакольлем.

Віленская сучаснасьць
Павялічыць
Віленская сучаснасьць

[рэдагаваць] Славутасьці

  • Вострая брама
  • Вежа Гедыміна
  • Касьцёл Сьвятой Ганны
  • Катэдральны Сабор
  • Касьцёл Сьвятога Духу і дамініканскі кляштар
  • Віленскі ўнівэрсытэт

[рэдагаваць] Вільня ў традыцыйным беларускім успрыняцьці

На працягу колькіх стагодзьдзяў Вільня ўспрымалася паспаплітым людам як адзінае сапраўднае места, гэткі урбаністычны ідэал беларуса. Нездарма Вільня почасту згадваецца ў народных прыказках, прымаўках, фраземах: "Не за дзень Вільня станавілася" (варыянт: "Не адразу Вільню пабудавалі"), "Рабі пільна (пільня) — і тут будзе Вільня", "Круці жорны пільна, то й тут будзе Вільня", "Язык Вільні дапытае", "Языком у Вільні, а галавою за печчу", "За рубель жабу ў Вільню пагоніць".

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com