Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы - Вікіпэдыя

Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Сьцяг NATO
Павялічыць
Сьцяг NATO

Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы (NATO, НАТО) (Па-ангельску: North Atlantic Treaty Organisation, па-француску l'Organisation du Traité de l'Atlantique Nord (OTAN)), таксама называная Паўночнаатлянтычны альянс - гэта міжнародная арганізацыя па калектыўнай бясьпецы, заснаваная ў 1949 годзе дзеля выкананьня Паўночнаатлянтычнай дамовы, падпісанай у Вашынгтоне 4 красавіка 1949 г. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Брусэлі. Рабочыя мовы - ангельская і француская.

Зьмест

[рэдагаваць] Мэты дзейнасьці

Мэты дзейнасьці Паўночнаатлянтычнага альянсу зацьверджаныя ў Артыкуле 5 Паўночнаатлянтычнай дамовы:

Удзельнікі пагаджаюцца з тым, што ўзброеная атака супраць аднаго ці некалькіх зь іх у Эўропе ці Паўночнай Амэрыцы будзе расцэнены як атака супраць іх усіх. Адпаведна, яны пагаджаюцца ў выпадку такой агрэсіі кожны выканаць свае абавязкі па забесьпячэньню калектыўнай бясьпекі, аказаць дапамогу атакаванаму ці атакаваным удзельнікам разам з астатнімі ўдзельнікамі празь неабходныя для гэтага меры ўключна з ваеннымі, з мэтаю падтрыманьня бясьпекі ў паўночнаатлянтычным рэгіёне.

Дамова не зьмяшчае зьвестак пра патэнцыйных ворагаў і канкрэтныя меры па калектыўнай абароне. Тым ня меней, першапачаткова альянс ствараўся для супрацьстаяньня дэмакратычных краінаў пагрозе з боку СССР і камуністычнага блёку. Паводле дамовы, напад на адну краіну-ўдзельніка арганізацыі расцэньваўся як агрэсія супраць усіх краінаў NATO. На шчасьце, упершыню гэтае палажэньне спрацавала толькі ў 2001 годзе пасьля падзеяў 11 верасьня.[1]

[рэдагаваць] Чальцы

Краіны Паўночнаатлянтычнага альянсу
Павялічыць
Краіны Паўночнаатлянтычнага альянсу
Сябры NATO ў Эўропе
Павялічыць
Сябры NATO ў Эўропе
Краіны-заснавальнікі (4 красавіка 1949)

Далучыліся пазьней:

Былыя краіны Варшаўская дамовы, што далучыліся пасьля заканчэньня Халоднай вайны: 12 сакавіка 1999:

29 сакавіка 2004:

[рэдагаваць] Пашырэньне

Для пашырэньня складу NATO распрацаваны адмысловы мэханізм, паводле якога краіны-кандыдаты павінны штогод рабіць справаздачу аб прагрэсе, дасягнутым у наступных накірунках:

  1. Палітыка і эканоміка: Краіны павінны дэманстраваць імкненьне вырашаць міжнародныя, міжэтнічныя і тэрытарыяльныя канфлікты мірнымі сродкамі, з увагай да законнасьці і правоў чалавека.
  2. Абарона і войска: Краіна павінна быць здольнай рабіць адпаведны ўнёсак у забесьпячэньне калектыўнай бясьпекі і ўдзельнічаць у апэрацыях альянсу.
  3. Рэсурсы: Войска краіны-кандыдата павінна быць адпаведным чынам забясьпечанае матар'яльна.
  4. Бясьпека: Забесьпячэньне інфармацыйнай бясьпекі краіны-кандыдата.
  5. Законадаўства: Забесьпячэньне сумяшчальнасьці нацыянальнага законадаўства і сяброўства ў NATO.

NATO забясьпечвае кандыдатам адпаведную тэхнічную дапамогу ў выкананьні крытэраў сяброўства.[2]

На дадзены момант кандыдатамі на ўступ у NATO зьяўляюцца:

На самміце NATO, які мае адбыцца ў лістападзе 2006 г. у Рызе, плянуецца афіцыйна прыняць у склад кандыдатаў на ўступ наступныя краіны:


[рэдагаваць] Супрацоўніцтва зь іншымі краінамі

краіны-партнэры Паўночнаатлянтычнага альянсу
Павялічыць
краіны-партнэры Паўночнаатлянтычнага альянсу

[рэдагаваць] Эўраатлянтычнае супрацоўніцтва

Для пашырэньня супрацоўніцтва паміж 26 краінамі Альянсу і 20 краінамі-партнэрамі былі распрацаваныя дзьве праграмы.

  • Праграма Партнэрства дзеля міру была расправцаваная ў 1994 і базуецца на індывідуальных двухбаковых адносінах паміж краінай-партнэрам і NATO: кожная краіна можа абраць ступень свайго ўдзелу.[3]
  • Праграма Рада Эўраатлянтычнага партнэрства была запушчаная 29 траўня 1997 г., і зьяўляецца форумам для рэгулярнай каардынацыі, кансультацый і дыялёгу паміж усімі 46 яе ўдзельнікамі. [4]

Краіны-партнэры NATO:

  1. Азэрбайджан
  2. Армэнія
  3. Беларусь
  4. Грузія
  5. Казахстан
  6. Кыргызстан
  7. Малдова
  8. Расея
  9. Таджыкістан
  10. Туркмэністан
  11. Узбэкістан
  12. Украіна
  • Краіны, якія ня гледзячы на вайсковую нэўтральнасьць належалі да "капіталістычнага лягеру" падчас Халоднай вайны:
  1. Аўстрыя
  2. Ірляндыя
  3. Швэцыя
  4. Швайцарыя
  5. Фінляндыя
  • Краіны, якія ня гледзячы на вайсковую нэўтральнасьць належалі да "сацыялістычнага лягеру" падчас Халоднай вайны:
  1. Альбанія
  2. Македонія
  3. Харватыя
  • Мальта была далучылася да "Партнэрства дзеля міру" ў 1994 г., але пакінула праграму ў 1996 г.
  • Кіпр ня стаў удзельнікам "Партнэрства дзеля міру" з-за супрацьстаяньня Турэччыны па пытаньню Паўночнага Кіпру.
  • Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія і Чарнагорыя зьяўляюцца кандыдатамі на далучэньне да праграмы "Партнэрства дзеля міру". Іх далучэньне залежыць ад правядзеньня рэформаў у вайсковай і палітчынай сфэрах.


[рэдагаваць] Міжземнаморскі дыялёг

Міжземнаморскі дыялёг - гэта запушчаная ў 1994 г. праграма каапэрацыі паміж NATO і сям'ю краінамі Міжземнаморскага рэгіёну:[5]

[рэдагаваць] Структура

[рэдагаваць] Палітычная структура

Сыстэма прыняцьця рашэньняў і структура кіраваньня NATO вызначаная ў Паўночнаатлянтычнай дамове. Кожная краіна-ўдзельнік мае сваю дэлегацыю ў штаб-кватэры альянсу ў Брусэлі, Бэльгія. Дэлегацыя ўзначальваецца пастаянным прадстаўніком у статусе амбасадара.

Разам пастаянныя прадстаўнікі краінаў складаюць Паўночнаатлянтычную раду (North Atlantic Council), ворган, які зьбіраецца як мінімум адзін раз на тыдзень і прымае рашэньні па асноўнай дзейнасьці і функцыянаваньню NATO. Час ад часу Рада зьбіраецца з удзелам міністраў замежных справаў, абароны і прам'ер-міністраў для прыняцьця найбольш важных стратэгічных рашэньняў.

Старшынём на паседжаньнях Паўночнаатлянтычнай рады - генэральны сакратар NATO. Рашэньні прымаюцца на аснове кансэнсусу. Рашэньні не прымаюцца галасаваньнем ці большасьцю, усе краіны прадстаўленая ў аднолькавай ступені.

Другі па важнасьці чалец дэлегацыі ад краіны - вайсковы прадстаўнік, ў рангу старэйшага афіцэру нацыянальнага войска. Вайсковыя прадстаўнікі ўтвараюць Ваенны камітэт, які адказны за падрыхтоўку прапановаў і рэкамэндацый палітычнаму кіраўніцтву Альянсу адносна мерапрыемстваў датычна забесьпячэньня агульнай абароны. Камітэт ажыцьцяўляе кансультацыі стратэгічнага камандваньня NATO. Як і Паўночнаатлянтычная рада, Ваенны камітэт пэрыядычна сустракаецца на больш высокім узроўні, з удзелам кіраўнікоў генэральных штабоў краін-удзельнікаў Альянсу.

Таксама функцыянуе Парлямэнцкая асамблея NATO, якая складаецца з прадстаўнікоў парлямэнтаў краінаў-удзельнікаў.

[рэдагаваць] Вайсковая структура

Авіяцыйныя вучэньні NATO
Павялічыць
Авіяцыйныя вучэньні NATO

Вайсковыя апэрацыі NATO кіруюцца двума стратэгічнымі камандэрамі, адказнымі перад Ваенным камітэтам за агульнае кіраваньне вайсковымі аспэктамі ў сфэры сваёй кампэтэнцыі.

Да 2003 году Стратэгічныя камандэры дзяліліся паводле геаграфічных рэгіёнаў (Эўропа і Амэрыка), аднак цяпер падзел ідзе паводле сфэраў дзейнасьці: Камандваньне трансфармацыямі (трансфармацыя і трэніяваньне войскаў) і Камандваньне апэрацыямі (вайсковыя апэрацыі NATO).

[рэдагаваць] Асобы на чале арганізацыі

Генэральныя сакратары [6]
# Імя Краіна Тэрмін
1 Генэрал Гастынґс Даянэл Ісмай Вялікая Брытанія 4 красавіка 195216 траўня 1957
2 Поль-Анры Спаак Бэльгія 16 траўня 195721 красавіка 1961
3 Дырк Стрыкер Нідэрлянды 21 красавіка 19611 жніўня 1964
4 Мануілё Брозіё італія 1 жніўня 19641 кастрычніка 1971
5 Ёзэф Люнс Нідэрлянды 1 кастрычніка 197125 чэрвеня 1984
6 Пітэр Карынґтан Вялікая Брытанія 25 чэрвеня 19841 ліпеня 1988
7 Манфрэд Вёрнэр Нямеччына 1 ліпеня 198813 жніўня 1994
8 Сэрджыё Балянцына Італія 13 жніўня 199417 кастрычніка 1994
9 Вілі Клэс Бэльгія 17 кастрычніка 199420 кастрычніка 1995
10 Сэрджыё Балянцына Італія 20 кастрычніка 19955 сьнежня 1995
11 Хаўер Саляна Гішпанія 5 сьнежня 19956 кастрычніка 1999
12 Джордж Робэртсан Вялікая Брытанія 14 кастрычніка 19991 студзеня 2004
13 Яап дэ Гоп Схэфэр Нідэрлянды 1 студзеня 2004 – с.д.
Намесьнік генэральнага сакратара [6]
# Імя Краіна Тэрмін
1 Сэрджыё Балянцына Італія 1994 – 2001
2 Алесандра Мінута Рыца Італія 2001 – с.д.

[рэдагаваць] Беларусь і NATO

Удзельнікамі NATO зьяўляецца большая частка суседзяў Беларусі - Польшча, Летува, Латвія. Украіна ў хуткім часе атрымае статус кандыдата на ўступленьне ў Альянс.

Беларусь зьяўляецца ўдзельнікам праграмы "Партнэрства дзеля міру". Тым ня меней, у рыторыцы афіцыйных беларускіх уладаў часта сустракаецца агулам варожыя выпады супраць Альянсу. На беларускіх вайсковых вучэньнях рэгулярна адпрацоўваецца сцэнар адбіцьця атакі з Захаду.

У Беларусі няма палітычных сілаў, якія бы актыўна агітавалі за далучэньне да Паўночнаатлянтычнага альянсу.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі


Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы (NATO) Сьцяг NATO
Баўгарыя | Бэльгія | Вугоршчына | Вялікабрытанія | Гішпанія | Грэцыя | Данія | Злучаныя Штаты Амэрыкі | Ісьляндыя | Італія | Канада | Латвія | Летува | Люксэмбург | Нарвэгія | Нідэрлянды | Нямеччына | Партугалія | Польшча | Румынія | Славаччына | Славенія | Турэччына | Францыя | Чэхія | Эстонія
Кандыдаты: Альбанія • Рэспубліка Македонія • Харватыя 
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com