Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Француская мова - Вікіпэдыя

Француская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Француская мова - адна з раманскіх моў гала-раманскай падгрупы. Родная мова большасьці насельніцтва ў Францускай Рэспубліцы, Канадзе, Рэспубліцы Гаіці, Манака.

Зьмест

[рэдагаваць] Франкафоны ў свеце

У сьвеце на францускай мове размаўляюць ад 173 (1998) да 290 мільёнаў чалавек (2005). Колькаснае разьмеркаваньне франкафонаў прадстаўлена ў наступнай табліцы:

Кантыненты "Сапраўдныя" франкафоны "Частковыя" франкафоны Агульная колькасьць франкафонаў
Афрыка 32 189 500 46 740 000 78 929 500
Эўропа 67 856 500 8 200 000 76 056 500
Амэрыка 10 481 000 4 064 000 14 450 000
Азія 1 672 000 1 560 000 3 232 000
Акіянія 467 000 45 000 512 000
Разам 112 666 000 60 612 000 173 278 000

[рэдагаваць] Статус францускай мовы

Француская мова зьяўляецца афіцыйнай мовай многіх краін сьвету і шырока ўжываецца ў некаторых іншых краінах. Нацыі, якія карыстаюцца францускай мовай, аб'яднаныя словам "франкафанія". Па-за лінгвістычным асьпектам, Галоўны савет па франкафаніі ([Conseil de la Francophonie]) спрыяе рознабаковым сувязям паміж адной трэцяй краін сьвету. Гэта й вызначае агульны стан францускай мовы ў сьвеце.

Між тым, на міжнароднай арэне роля францускай мовы памяньшаецца, асабліва ў параўнаньні з ангельскай мовай. Тым ня меньш, француская мова застаецца адной з афіцыйных моў наступных міжнародных арганізацый:

  • СГА
  • НАТА
  • Афрыканскі зьвяз
  • Эўрапейскі зьвяз
  • Эўрапейскі зьвяз радыё ды тэлебачаньня
  • Эўрапейскае касьмічнае агенцтва
  • Міжнародны суд
  • Міжнародны ўгалоўны суд
  • Міжнародны алімпійскі камітэт
  • Міжнародная фэдэрацыя футбольных асацыяцый(ФІФА)
  • Міжнародная фэдэрацыя плаваньня
  • Міжнародная фэдэрацыя аўтамабіляў
  • Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва
  • Міжнародны сэкрэтарыят вады
  • Міжнародная гідраграфічная арганізацыя
  • Міжнародная асацыяцыя паліталёгіі
  • Міжнароднае бюро вагаў ды вымярэньняў
  • Сусьветны паштовы зьвяз
  • Інтэрпал.

Француская мова - адна з шасьці афіцыйных ды дзвюх працоўных моў ААН ды яе агенцтваў.

Францускую мову выкладаюць ува многіх унівэрсытэтах сьвету. Найбольш яна распаўсюджаная ў сфэрах дыпляматыі, журналістыкі, юрыспрудэнцыі ды вышэйшай адукацыі.

Краіны ды іншыя тэрыторыі, дзе француская мова мае статус адзінай афіцыйнай мовы:

Франкафанія : Умоўныя абазначэньні : цёмна-сіні : родная мова; сіні : адміністратыўная мова; блакітны : мова культуры; зялёны : дыяспары
Павялічыць
Франкафанія :
Умоўныя абазначэньні :
цёмна-сіні : родная мова;
сіні : адміністратыўная мова;
блакітны : мова культуры;
зялёны : дыяспары

Краіны ды іншыя тэрыторыі, дзе француская мова мае статус адной з афіцыйных моў:

Краіны ды іншыя тэрыторыі, дзе шырока распаўсюджаная француская мова:

  • Алжыр
  • Андора
  • Марока
  • Маўрытанія
  • Туніс
  • Луізіяна, штат ЗША:* Louisiane (Француская мова (каюн) ня мае афіцыйнага статуса, але з 1968 года, з моманту заснаваньня Рады па разьвіцьці францускай мовы ў Луізіяне (CODOFIL, [1]) ўжываецца поруч з ангельскай.

Краіны ды іншыя тэрыторыі, дзе ўжываецца француская мова:

  • Ліван
  • Камбоджа
  • Віетнам
  • Лаос
  • Індыя (Пандзішэры)
  • Дамініка
  • Сэнт-Люсі
  • Ізраіль (у алжырскіх, мараканскіх, тунізійскіх, францускіх суполках)
  • Канадскія тэрыторыі: Антарыё(4,4% франкафонаў), Востраў прынца Эдуарда(4,3% франкафонаў), Манітоба(4,1% франкафонаў), Новая Шатляндыя(3,8% франкафонаў), Альбэрта (2% франкафонаў), Саскачэван(1,9% франкафонаў), Брытанская Калюмбія(1,5% франкафонаў), Новая Зямля й Лябрадор(0,4% франкафонаў).
  • Тэрыторыі ЗША (каля 2 мільёнаў франкафонаў):
    • штат Мэн (квэбэкскія ды акадыйскія суполкі на поўначы ў графстве Арустук),
    • Вэрмонт (маленькая квэбэкская суполка на поўначы ў графствах Гран-Ісль, Франклэн, Арлеан, Эсэкс),
    • Нью-Гэмпшыр (маленькая квэбэкская суполка на поўначы ў графстве Кус),
    • штат Масачусэтс (маленькія квэбэкскія й акадзійскія суполкі на поўначы графстваў Ворчэстэр ды Мідлсэкс),
    • Канэктыкут (маленькая квэбэкская суполка на поўначным усходзе ў графстве Ўіндхам),
    • штат Нью-Ёрк (маленькая квэбэкская суполка на поўначы штата ў графствах Сэн-Лоўрэнс, Франклін, Клінтан, Эсэкс, а таксама ў горадзе Кохоэс на захадзе штата),
    • Флорыда (вялікая гаіційская суполка ў графстве Маямі-Дэйд, а таксама маленькая суполка квэбэкскіх пэнсыянэраў).

[рэдагаваць] Дыялекты францускай мовы

Групы францускіх дыялектаў:

  1. паўночная група: нарманскі, пікардыйскі, а таксама валонскі дыялект(Бельгія)
  2. заходняя група: анжуйскі, гало ды інш.
  3. паўднёва-заходняя група: пуацевінскі ды інш.
  4. цэнтральныя дыялекты
  5. паўднёва-ўсходняя група: бургундскі, франш-канційскі
  6. усходняя група: латарынгскі, шампанскі дыялекты
  7. франка-правансальскія дыялекты (прамежкавыя паміж францускай ды аксітанскай мовамі).

У аснову [літаратурная мова|літаратурнай] францускай мовы быў пакладзены франсійскі дыялект ([Іль-дэ-Франс])

Сёньня на тэрыторыі Францыі назіраецца распад дыялектаў і ўтварэнне рэгіянальных варыянтаў францускай мовы.

Прыклады францускіх рэгіяналізмаў:

  • у Канадзе і Швэйцарыі замест moufle(рукавічка) кажуць mitaine;
  • у Канадзе пра нешта надзвычай дарагое кажуць dispendieux, а замент ангельскага запазычаньня week-end(выхадныя) ужываюць fin de semaine;
  • у францускай Нармандыі замест poignée de porte(дзвярная ручка) могуць сказаць clenche, замест serpillière (анучка для падлогі) - toile, замест à midi(апоўдні) - ce midi або dans l'heure de midi і г.д.;
  • у францускай Пікардыі замест той жа serpillière (анучка для падлогі) можна пачуць wassingue, якую ў Швэйцарыі назавуць panosse, а ў Канадзе - moppe (англіцызм) ці vadrouille;
  • на поўдні Францыі замест emballer(спакаваць) ці envelopper (завярнуць) скажуць plier.

Існуюць таксама нацыянальныя варыянты францускай мовы ў Бельгіі (валонскі дыялект), Швэйцарыі, Канадзе, а таксама некаторыя (збольшага, фанэтычныя ды лексычныя) адметнасьці ў краінах Афрыкі.

У Луізіяне (ЗША) і на Гаіці, а таксама на Малых Антыльскіх і Маскарэнскіх вастравах на базе францускай мовы склаліся крэольскія мовы.

[рэдагаваць] Адметнасьці францускай мовы

У францускай мове яскрава выражаныя многія агульныя рысы раманскіх моў:

1. У фанэтыцы й фаналёгіі:

  • рэдукцыя ненаціскных (асабліва канцавых) галосных
  • зьмены націскных галосных
  • падзеньне інтэрвакальных ды канцавых зычных
  • спрашчэньне груп галосных
  • агульнае скарачэньне даўжыні слова

Вакалічная сыстэма характарызуецца супрацьстаўленнем галосных па пад'ёме (адкрыты й закрытыя [е] ды [о]), шэрагу (пярэдні ды задні [а]), лабіялізацыі, назалізацыі, адсутнасцю дыфтонгаў, пазыцыйнай даўжынёй галосных.

Кансанантная сыстэма бяднейшая за іншыя раманскія мовы (менш палаталізаваных фанэм, адсутнасць афрыкат).

Фанэмы вызначаюцца трываласьцю дыфэрэнцыйных прызнакаў, у рэалізацыі - выразнай артыкуляцыяй, адносна невялікімі пазыцыйнымі зменамі.

У францускай мове аксітанальны націск (падае на апошні склад слова, а дакладней, фанэтычнага слова). Адметнасць францускага маўлення - утварэнне адзінага фанэтычнага слова з агульным націскам з граматычных груп.

2.Марфалёгія: большая схільнасць францускай мовы да аналітычнага тыпа праяўляецца ў аналітычных формах складаных часоў (passé composé, passé immédiat, future immédiat, plus-que-parfait, passé antérieur, futur antérieur), станаў, ступеней параўнаньня. Праяўляецца тэндэнцыя да марфалягічнай нязменнасьці слова. Адпаведна, такія граматычныя значэньні як род, лік, склон выражаюцца з дапамогай сынтаксісу; часта ўжываюцца службовыя словы (3 віды [артыкль|артыкляў], дэтэрмінатывы (займеньнікавыя прыметнікі) mon, ce і г.д., прыдзеяслоўнікавыя займеньнікі je, tu, il і г.д., поруч з самастойнымі займеньнікамі moi, toi, lui).

Сыстэму дзеяслова ўтвараюць 4 лады, 3 станы і разгалінаваная сыстэма часовых форм, якія выражаюць а)значэньні абсалютнага ды адноснага часу, б)актуальнасць дзеяньня (passé simple - passé composé) в)абмежаванасьць дзеяньня ў часе (passé composé - imparfait).

3.Сынтаксіс характарызуецца наступнымі тэндэнцыямі:

  • двухсастаўнасьць сказа,
  • дзеяслоўнасьць выказніка,
  • шырокае выкарыстаньне канструкцый S-V-O,
  • сцяжэньне сынтаксічных груп,
  • фіксаваны і прагрэсіўны парадак слоў.

4.Лексыка: базавы лексычны фонд складаюць словы лацінскага паходжаньня (акрамя таго, з літаратурнай лацінскай мовы былі запазычаныя многія словаўтваральныя мадэлі ды сынтаксычныя абароты), а таксама пэўная колькасьць гальскіх (гальскі субстрат) ды франкскіх слоў (франкскі суперстрат).

Таксама ў францускай мове шмат запазычаньняў з арабскай, ангельскай, італьянскай, гішпанскай ды іншых раманскіх моў. Колькасьць запазычаньняў у размоўнай францускай мове (прыблізна 35000 слоў) ацэньваюць у 13 % (гэта 4 200 слоў). Рэйтынг запазычаньняў выглядае наступным чынам:

  • 1054 слоў - англіцызмы
  • 707 - італьянізмы
  • 550 - старагерманізмы
  • 481 - словы з былых гала-раманскіх моў
  • 215 - арабізмы
  • 164 - германізмы
  • 160 - словы з мёртвай кельцкай мовы
  • 159 - гішпанізмы
  • 153 - галяндызмы
  • 112 слоў з персідскай мовы ды санскрыту
  • 101 слова з моў амерыканскіх індзейцаў
  • 89 слоў азіяцкага паходжаньня
  • 56 слоў афра-азіяцкага паходжаньня
  • 55 слоў славянскага ды балцкага паходжаньня
  • 144 слоў зь іншых моў.

(Крыніца: Henriette Walter, Gérard Walter, Dictionnaire des mots d'origine étrangère, 1998).

Адметнай рысай францускай лексыкі зьяўляюцца так званыя этымалягічныя дублеты, збольшага лацінскага паходжаньня. Гэта словы, якія паходзяць з аднаго караня, але адно зь іх, размоўнае, у выніку моўнай эвалюцыі дэфармавалася, а другое, "навуковае", было запазычана у адукаваных асяродках ў "чыстым" выглядзе. Сярод этымалягічных дублетаў пераважаюць пары "размоўны" назоўнік /"навуковы" прыметнік, напр.: mère / maternel frère / fraternel cheveu / capillaire foi / fidèle froid / frigide œil / oculaire sûreté / sécurité і г.д.

[рэдагаваць] Пісьмовая француская мова

Француская пісьмовасць грунтуецца на лацінскім алфавіце, да якога дадалі лігатуры ды дыякрытычныя знакі.

Пісьмовая форма значна адрозьніваецца ад вуснай і вызначаецца схільнасьцю да іншага, сынтаксічнага, моўнага тыпу. Гэта зьвязана з тым, што правапіс францускіх слоў, збольшага, грунтуецца на гістарычным прынцыпе, а разьвіцьцё францускай мовы з 5 ст. характарызавалася пераходам ад сынтаксічнага (клясычная лацінская мова) да аналітычнага моўнага тыпу.

[рэдагаваць] Гісторыя францускай мовы

Гісторыя францускай мовы пачынаецца з акупацыі Галіі рымскімі вайскамі пад камандаваньнем Юлія Цэзара ў 59 да н. э. У той час насельніцтва Галіі складалі шматлікія кельцкія плямёны, якія размаўлялі на розных мовах. Пасьля захопу Галіі пачынаецца доўгі працэс раманізацыі гэтага краю, у выніку чаго лацінская мова была прынятая галамі. Падчас раманізацыі лацінская мова моцна зьмянілася. У першую чаргу, гэта закранула яе фанэтычную ды граматычную сістэмы. Мяркуюць, што найстаражытнейшым тэкстам на romana lingua, старафранцускай мове, зьяўляецца "Страсбурская клятва" (842). Першае сьведчаньне існаваньня "раманскай мовы" падаецца ў 813 годзе падчас Турскага сіноду, калі епіскапам раяць чытаць пропаведзі на народнай мове, бо інакш іх не разумеюць прыхаджане. Першы мастацкі тэкст на старафранцускай мове - "Сэквэнцыя сьвятой Эўлаліі" (880–881), у якой бачаць вялікі ўплыў пікардзійскага дыялекту.

Адметнасьці старафранцускай мовы:

  • 2 склоны назоўнікаў,
  • радзейшае ўжываньне прыдзеяслоўнікавых займеньнікаў,
  • больш вольны парадак слоў і г.д.

Перыядызацыя францускай мовы:

V–VIII стст.: гала-раманскі перыяд

IX–XIII стст.: старафранцускі перыяд

XIV–XV стст.: сярэднефранцускі перыяд

XVI ст.: ранненовафранцускі перыяд

XVII–XVIII ст.: клясычны новафранцускі перыяд

XIX–наш час: сучасны перыяд

Найважнейшыя падзеі ў гісторыі францускай мовы:

  • 8 ст.: "Рэйхенаўскія глосы", адзін з першых пісьмовых помнікаў францускай мовы;
  • 813 год: Турскі сінод;
  • 842 год: "Страсбурская клятва", першы зьвязаны тэкст на францускай мове;
  • 16 ст.: фармаваньне агульнанацыянальнай мовы
  • 1539 год: Каралеўскім эдыктам Віле-Катрэ француская мова прызнаецца афіцыйнай мовай дзяржавы (насамрэч – мовай справаводства, навукі г.д.)
  • 17 ст.: кадыфікацыя літаратурнай францускай мовы
  • 20 ст.: значнае разыходжаньне паміж літаратурным і гутарковым маўленнем.

[рэдагаваць] Знакавыя мастацкія творы на францускай мове

  • Песьня пра Раланда (La Chanson de Roland)
  • Раман пра Ліса (Le Roman de Renart)
  • рыцарскія раманы Крэцьена дэ Труа (Chrétien de Troyes)
  • Гарганцюа і Пантагруэль (Gargantua) Франсуа Рабле
  • Абарона ды ўхваленьне францускай мовы Жаашэна дзю Беле (Défense et illustration de la langue française)

[рэдагаваць] Літаратура

  1. Лингвистический энциклопедический словарь. Гл.ред. В.Н.Ярцева. М.:"Советская энциклопедия", 1990.
  2. Rapport 1997-1998 du Haut Conseil de la Francophonie, «État de la francophonie dans le monde», La Documentation française, 1999
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com