Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Туніс - Вікіпэдыя

Туніс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Al-Jamhūriyyah at-Tūnisiyyah République Tunisienne
الجمهورية التونسية
Сьцяг Туніса Герб Туніса
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Лад, Свабода і Справядлівасьць
Месцазнаходжаньне Туніса
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Туніс
Найбуйнейшы горад Туніс
Урад
Прэзыдэнт
Прэм'ер-міністар
Рэспубліка
Зын эль-Абыдзін Бэн Алі
Махамэд Ганучы
Плошча
 - Агульная
 - % вады
92 месца ў сьвеце
163.610 км2
5
Насельніцтва
 - Агульнае ([[ліпень 2005 атакс.
1994 перапіс]])
 - Шчыльнасьць
месца ў сьвеце
10.102.000
8.785.711
65,5/км²
СУП
 - Агульны (2005 атакс.)
 - на душу насельніцтва
63 месца ў сьвеце
$ 76.910 мільёнаў
$ 7,400
Валюта Туніскі дынар (TND)
Часавы пас
 - улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
20 сакавіка 1956 году
Дзяржаўны гімн Himat Al Hima
Аўтамабільны знак
Дамэн верхняга ўзроўню .tn
Тэлефонны код +216
Мапа Туніса

Туніс (па-арабску: تونس), афіцыйны назоў Туніская Рэспубліка (الجمهرية التونسية) - дзяржава на міжземнаморскім узьбярэжжа Паўночнай Афрыкі. На поўначы і усходзе абмываецца Міжземным морам, на захадзе і паўднёвым-захадзе мяжуе з Альжырам, на паўднёвым-усходзе - з Лібіяй. Па плошчы Туніс самая малая краіна Магрыба.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Туніс зьведаў уплыў шматлікіх старажытных цывілізацый. Менавіта тут у 9 ст. да н. э. фінікійцы заснавалі калісьці магутны Карфаген, загінуўшы пасьля трох Пунічных войнаў пад націскам Рыма. Праз стагодзьдзі, перажыўшы валадарства рымлян, вандалаў і бізантыйцаў, гэты рэгіён быў захоплены і асвоены арабамі. У 16 ст. ён быў уключаны ў склад Асманскай імпэрыі. З 1881 году Туніс - пратэктарат Францыі. У гады Другой Сусьветнай вайны часова знаходзіўся пад акупацыяй фашысцкай Нямеччыны. Незалежнасьць краіны абвешчаная 20 сакавіка 1956 году.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Унутраная палітыка

Туніс - прэзыдэнцкая рэспубліка. Галава дзяржавы - прэзыдэнт. З 1987 г. - Зынаў эль-Абыдзін Бэн Алі. Абіраўся на прамых агульнанародных выбарах у 1989, 1994 і 1999 гадох, перавыбраны на чацьвёрты пяцігадовы тэрмін 24 кастрычніка 2004 году, набраўшы 94,5% галасоў. Орган выканаўчай улады – Урад, прызначаецца прэзыдэнтам.

Парлямэнт – двухпалатны: Палата дараднікаў (верхняя), якая складаецца з 126 дараднікаў, Палата дэпутатаў (ніжняя), якая складаецца з 189 дэпутатаў. Тэрмін дзеяньня мандата дарадніка усталяваны ў шэсьць гадоў, а выбары ў Палату дэпутатаў праходзяць кожныя пяць гадоў па мажарытарна-прапарцыйнай сыстэме (па партыйных сьпісах і на індывідуальнай аснове).

Легальнымі зьяўляюцца 7 палітычных партый: Дэмакратычнае канстытуцыйнае аб'яднаньне (кіруючая), Рух дэмакратаў-сацыялістаў, Партыя народнага адзінства, Юніянісцка-дэмакратычны саюз, Рух абнаўленьня, Сацыяльна-лібэральная партыя і Прагрэсіўнае сацыялістычнае аб'яднаньне (у Палаце дэпутатаў прадстаўленыя усё, акрамя апошняй). У заканадаўчым парадку за апазыцыйнымі партыямі замацавана як мінімум 20% месцаў у Палаце дэпутатаў. Асноўная грамадзкая арганізацыя - Усеагульнае туніскае аб'яднаньне працы (каля 400 тыс. чальцоў).

[рэдагаваць] Вонкавая палітыка

Туніс - чалец ААН, ЛАД, АІК, Супольнасьці Сахара-Сахэльскіх дзяржаў, а таксама краіна-заснавальнік СДА. Актыўную ролю Туніс гуляе ў разьвіцьці міжземнаморскага партнэрства, удзельнічае ў мерапрыемствах у рамках "Міжземнаморскай ініцыятывы" НАТА. У сьнежні 2003 г. у Тунісе прайшоў першы саміт кіраўнікоў дзяржаў Заходняга Міжземнамор'я ў фармаце "5+5", які, па меркаваньні туніскіх ўладаў, мае ўсе шанцы стаць “лякаматывам” міжземнаморскай інтэграцыі. У лістападзе 2005 г. у Тунісе прайшоў II этап Сусьветнага інфармацыйнага саміту.

[рэдагаваць] Геаграфія

Клімат Туніса - субтрапічны міжземнаморскі на поўначы і уздоўж узьбярэжжы, на поўдні і ва ўнутраных раёнах - трапічны пустэльны. Сярэднія тэмпэратуры студзеня +10 °C на поўначы і +21 °C на поўдні, ліпеня +26 °C на поўначы і +33 °C на поўдні. Ападкаў за год выпадае ад 100 мм на поўдні да 1500 мм у горных раёнах, некаторыя пустэльныя вобласьці наогул не атрымоўваюць ападкаў на працягу шматлікіх гадоў запар. Летняя сьпякота на узьбярэжжа мякчэе марскім брызам, таму суб'ектыўна падаецца некалькі прахалодней, чым ёсьць насамрэч. У пустэльных раёнах уначы нярэдкія замаразкі нават увясну і увосень, хоць днём тэмпэратура ў гэты пэрыяд можа дасягаць +25…+27°С. Лепшы час для наведваньня краіны – верасень - лістапад і сакавік - чэрвень.

Каля траціны тэрыторыі краіны займаюць усходнія адгор'і гор Атляс, астатняя тэрыторыя пакрытая саванамі і, па большай частцы, пустэльная. Самая нізкая кропка Туніса - Шот эль-Гарса (17 м ніжэй узроўню мора), а самая высокая - гара Джэбэль-Хамбі (1544 м).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне - 23 правінцыі (гувэрнараты).

[рэдагаваць] Эканоміка

Туніс - індустрыяльна-аграрная краіна, уваходзіць у лік найболей разьвітых дзяржаў Афрыкі, займае адно з першых месцаў сярод дзяржаў Афрыкі і Блізкага Усходу па тэмпах сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. У міжнародных рэйтынгах канкурэнтаздольнасьці займае другое месца ў Афрыцы (пасьля Маўрыкія).

СУП у 2005 г. вырас на 4,2% і дасягнуў 26 млрд. даляраў ЗША. СУП на душу насельніцтва па афіцыйных дадзеных складае 2200 даляраў ЗША. Дзяржбюджэт на 2006 г. быў зацьверджаны ў памеры 13,6 млрд. туніскіх дынараў. Вонкавая запазычанасьць Туніса вырасла да 17 млрд. даляраў ЗША. Інфляцыя па падліках 2005 г. не перавысіла 3,5%, золатавалютныя рэзэрвы засталіся на узроўні 4 млрд. даляраў ЗША. У 2005 г. краіну наведала каля 6,5 млн. турыстаў, якія прынесьлі каля 2 млрд. даляраў ЗША.

Грашовая адзінка - туніскі дынар (роўны 1000 мілімам; 1 дынар = 72 цэнтам ЗША).

[рэдагаваць] Вонкавы гандаль

Вонкавагандлёвае абарачэньне за 2005 г. склала 23,1 млрд. даляраў ЗША (экспарт 9,9 млрд., імпарт – 13,2 млрд.). Галоўныя артыкулы экспарту - тэкстыльныя і скураныя вырабы, фасфаты і іх вытворныя, аграрная прадукцыя; імпартуюцца ў асноўным машыны і абсталяваньне, спажывецкія тавары, харчаваньне, бэнзін. Галоўнымі партнэрамі Туніса зьяўляюцца Францыя, Італія і Нямеччына. На долю краін ЭЗ прыпадае 80% яго вонкавагандлёвых сувязяў. З сакавіка 1998 г. пачалася паэтапная рэалізацыя дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ, якая прадугледжвае стварэньне да 2010 г. зоны вольнага гандлю.

[рэдагаваць] Узброеныя сілы

Вайсковыя выдаткі ў 1990-я гады складалі 350-400 млн. даляраў ЗША на год. На узбраеньні находзіцца зброя і ваенная тэхніка галоўным чынам заходняй вытворчасьці, прычым досыць састарэлая. Колькасьць войска – 35.000 чалавек (уключаючы прыкладна 23.500 тэрміновай службы; працягласьць тэрміновай службы - 1 год; заклік выбарчы).

[рэдагаваць] Ваенна-марскія сілы

Колькасьць – 4.000-4.500 чалавек (уключаючы каля 500 тэрміновай службы). Карабельны склад – каля 50 рознатыпавых катэраў і каля 10 дапаможных суднаў. Рамонтныя магутнасьці: 4 сухіх докі, 2 пантоны, 1 суднападымальны элінг, 1 плывучы док – маецца магчымасьць абслугоўваць і рамантаваць усё наяўныя на узбраеньні катэры і судны.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

У сталіцы – горадзе Туніс, 2 млн. жыхароў. Буйныя гарады - Бізэрта, Сфакс, Кэйруан, Манасцір.

[рэдагаваць] Рэлігія

Дзяржаўная рэлігія - іслам суніцкага толку.

[рэдагаваць] Культура

Афіцыйная мова - арабская, шырока распаўсюджаны француская.

Нацыянальнае сьвята: Дзень незалежнасьці - 20 сакавіка.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі



Краіны Афрыкі
Альжыр | Ангола | Бацвана | Бэнін | Буркіна-Фасо | Бурунды | Габон | Гамбія | Гана | Гвінэя | Гвінэя-Бісаў | Джыбуці | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вэрдэ | Каморскія выспы | Камэрун | Кенія | Конга, Дэмакратычная Рэспубліка | Конга, Рэспубліка | Кот д’Івуар | Лесота | Лібія | Лібэрыя | Мадагаскар | Мазамбік | Малаві | Малі | Марока | Маўрытанія | Маўрыкій | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Руанда | Сан Том і Прынсэп | Самалі | Свазілянд | Сэйшэлы | Сэнэгал | Судан | С’ера Леонэ | Танзанія | Тога | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Эгіпет¹ | Экватарыяльная Гвінэя | Эрытрэя | Этыёпія
Іншыя тэрыторыі
Жуан дэ Нова | Заходняя Сахара | Канарскія выспы | Мадэйра | Маёта | Руньён | Сэута і Мэлілья | Сьвятая Гэлена, выспа | Эўропа, выспа
¹ Часткова ў Азіі
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com