Рэч Паспалітая
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рэч Паспалітая (па-польску: Rzeczpospolita Obojga Narodów, па-літоўску: Žečpospolita ці Abiejų tautų respublika) — федэратыўная манархічная рэспубліка, у склад якой у 1569 годзе ўвайшлі Вялікае Княства Літоўскае і Польскае Каралеўства. Рэч Паспалітая праіснавала да 1795 года.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
1 ліпеня 1569 году ў выніку Люблінскай уніі адбылося аб'яднанне Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую.
[рэдагаваць] Першы падзел Рэчы Паспалітай
Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі ў 1772 годзе была ўключаная ў склад Расейскай імперыі. 5 жніўня 1772 года Расеяй і Прусіяй у Санкт-Пецярбургу была падпісана канвенцыя, паводле якой да Расеі пераходзілі цалкам Амсціслаўскае і Інфлянцкае ваяводствы, ўсходнія землі Менскага ваяводства і большая частка Віцебскага і Полацкага ваяводстваў.
[рэдагаваць] Другі падзел Рэчы Паспалітай
Паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе цэнтральная частка Беларусі была далучаная да Расейскай імперыі.
[рэдагаваць] Трэці падзел Рэчы Паспалітай
У 1795 годзе адбылося поўнае паглынанне Расейскай імперыяй тэрыторыі Беларусі паводле трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.
[рэдагаваць] Эканоміка
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Знешнія спасылкі
- Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах XVII – XVIII стст.
- Кшыштаф Касажэцкі. Бітва пад Палонкай 28 чэрвеня 1660 г.
- Што такое рэч паспалітая?
- Рэспубліка Беларусь, гісторыя Беларусі ў датах
- Уладзімір Арлоў. 1772. Першы падзел Рэчы Паспалітай
- Уладзімір Арлоў. 1793. Другі падзел Рэчы Паспалітай
- Уладзімір Арлоў. 1795. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Канчатковы захоп Беларусі Расейскай імперыяй
- Інтрыгі вакол падзелаў Рэчы Паспалітай. Станіслаў Аўгуст і Кацярына
- Генадзь Прыбытка. Апалогія Рэчы Паспалітай