Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Літоўская мова - Вікіпэдыя

Літоўская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Літоўская (Lietuvių kalba)
Ужываецца ў: Беларусі, Польшчы і 14 іншых краінах
Рэгіён: Літва, Беларусь, Польшча ды іншыя
Колькасьць карыстальнікаў: 4 мільёны
Клясыфікацыя: Індаэўрапейская

 Балцкія
  Усходнебалцкія
    Літоўская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў: Літве, Эўразьвязе
Рэгулюецца: Дзяржаўнай камісіяй літоўскай мовы (Valstybinė lietuvių kalbos komisija)
Код мовы
ISO 639-1 lt
ISO 639-2(B) lit
ISO 639-2(T) lit
SIL LIT

Літо́ўская мо́ва (Летуві́ская мо́ва) (lietuvių kalba) — мова ўсходнебалцкай падгрупы балцкай групы, якой карыстаецца каля 4 млн. асобаў у Літве, а таксама ў Беларусі, паўночна-ўсходняй Польшчы, Расеі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Нямеччыне. Зьяўляецца дзяржаўнай мовай Літвы.

Як асобная мова ў балцкай групе моваў пачала разьвівацца ў VII стагодзьдзі н.э. Пісьмовыя помнікі зьявіліся ў XVI стагодзьдзі. Сучасная форма літоўскай мовы ўнармаваная на мяжы XIXXX стагоддзяў. Выразна адрозьніваюцца два галоўныя дыялекты: аўкштоцкі і жамойцкі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на паддыялекты.

Зьмест

[рэдагаваць] Альфабэт

Дзеля запісу літоўскай мовы з XVI стагодзьдзя выкарыстоўваецца трохі зьмененая лацінка. Гвалтоўнае насаджэньне кірыліцы, якое адбывалася ў другой палове 1860-х гадоў, выклікала супраціў і вынікаў не прынесла. У 19011905 гадох была праведзена рэформа правапісу, калі былі ўнесены зьмены таксама і ў альфабэт.

Літоўскі альфабэт складаецца з 32 літар: a ą b c č d e ę ė f g h i į y j k l m n o p r s š t u ų ū v z ž

Дзеля запісу некаторых зычных і галосных гукаў выкарыстоўваюцца камбінацыі, напрыклад, ch — х.

[рэдагаваць] Граматыка

Граматыка літоўскай мовы няпростая, але падпарадкаваная строгім правілам. Літоўская — мова з разьвітай сыстэмай флексіяў, што робіць лацінскую падобнай на яе, асабліва ў сваім фіксаваньні склонавых канчаткаў і выкарыстаньні для апісаньня назоўнікаў разьмешчаных перад ім прыметнікаў ці іншых назоўнікаў, якія ставяцца ў родным склоне. Адрозьніваецца сем склонаў назоўнікаў (linksniai): vardininkas (назоўны), kilmininkas (родны), naudininkas (давальны), galininkas (вінавальны), įnagininkas (творны), vietininkas (месны) i šauksmininkas (клічны).

У літоўскай мове няма артыкляў.

Існуе чатыры часы дзеясловаў: цяперашні, будучы, мінулы, радзей выкарыстоўваецца шматразовы мінулы.

Літоўская мова адрозьніваецца багацьцем дзеепрыметнікаў, якіх некалькі дзесяткаў. Націск зьяўляецца рухомым і свабодным, што азначае, што можа падаць на любы склад у выразе, а таксама зьмяняць сваю пазыцыю пры зьмене выразу.

Літоўская мова вельмі цікавая для мовазнаўства, бо шмат у чым захаваў першапачатковую фанэтыку і марфалагічныя асаблівасьці індаэўрапейскай мовы.

[рэдагаваць] Лексыка

Базавая лексыка літоўскай мовы мае невялікую колькасьць запазычаньняў. Ёсьць старыя запазычаньні (senieji skoliniai) з моваў суседніх рэгіёнаў. Сярод іх: stiklas (шкло), muilas (мыла), gatvė ад славянскага «гатво», дарога, spinta ад нямецкага der Spind. Прысутнічаюць таксама словы лацінскага і грэцкага паходжаньня (ciklas, schema і г.д.). Пасьля аднаўленьня Літвой незалежнасьці ўзмацняецца ўплыў ангельскай мовы (hakeris, singlas ды іншыя).

[рэдагаваць] Літаратура

  • ENCYCLOPEDIA LITUANICA I—VI. Boston, 1970—1978
  • August Schleicher: Handbuch der litauischen Sprache. (2 Bde. 1856/57)
  • Gertrud Bense u. a.: Deutsch-litauische Kulturbeziehungen: Kolloquium zu Ehren von August Schleicher an der Friedrich-Schiller-Universität Jena. Mayer Verlag GmbH, Jena/Erlangen (1994), ISBN 3925978380
  • Katrin Jähnert: Litauisch — Wort für Wort. REISE KNOW-HOW Verlag Peter Rump GmbH, Bielefeld (2003), ISBN 3-89416-244-9
  • Juozas Algirdas Križinauskas: Vokiečių-lietuvių lietuvių-vokiečių kalbų žodynas. Deutsch-litauisches litauisch-deutsches Wörterbuch. TEV Verlag, Vilnius (2003), ISBN 9986-546-94-X
  • Lietuvių kalbos žodynas, t. 1-8, Vilnius, 1941-70;
  • Lietuvių kalbos gramatika, t. 1-2, Vilnius, 1965-71;
  • Zinkevičius Z., Lietuvių dialektologija, Vilnius, 1966;
  • Kazlauskas J., Lietuvių kalbos istorinė gramatika, Vilnius, 1968;
  • Dabartinės lietuvių kalbos žodynas, Vilnius, 1972;
  • Амбразас В., Вайткявичюте В., Валяцкене А. и др. Литовский язык. – В кн.: Языки народов СССР, т. I. М., 1966;
  • Амбразас В. (ред.) Грамматика литовского языка. Вильнюс, 1985.

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Вікіпэдыя

Вікіпэдыя мае вэрсію
на літоўскай мове

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com