Сахара
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Саха́ра — найвялікшая пустэльня размешчаная на поўначы Афрыкі. Яе плошча 9.064.300 км², даўжыня 5.700 км ад Атлантычнага акіяна на захадзе да Чырвонага мора на ўсходзе; з поўначы яна абмежавана гарамі Атлас і ўзбярэжжам Міжземнага мора.
Назва пайшла ад арабскага слова صحراء “пустэльня”.
Зьмест |
[рэдагаваць] Агульная характарыстыка Сахары
Сахара мае выгляд камяністай пустэльні, з якой у выніку вывятрэнны паступова ўзнікае пясчаная пустэльня. Часта спаткаюцца старыя рэчышчы якія маюць назву “вадзі”, і вялікія адкладанні солі ці “чоты”. Месцы выхаду вады на паверхні маюць назву аазісы. У аазісах дзякуючы вадзе мясцовыя жыхары вырошчваюць жыта, ячмень, так сама можна сустрэць апельсінавыя і лімонныя дрэвы, і, зразумела, пальмы, без якіх не абыходзіцца ні адзін аазіс. Адной з асноўных праблем жыхароў аазісаў з'яўляецца засаленне вады. Асноўныя мінеральныя багацці Сахары — гэта нафта і прыродны газ.
[рэдагаваць] Клімат
Клімат засушлівы, характарызуецца вялікай амплітудай тэмператур ад 0°C уначы да 40°C (максімальна 56,3°C) днём. Гадавая сума ападкаў не перавышае 200 мм. Зіма ў Сахары вядома моцнымі вятрамі (якія ў некаторых рэгіёнах маюць назву “самум”).
[рэдагаваць] Вада
У сахары існуе толькі дзве неперасыхаючых ракі: Ніл і Нігер. На тэрыторыі пустэльні знаходзіцца няшмат аазісаў, агульная паверхня якіх не перавышае 200 км².
[рэдагаваць] Глеба
Глеба пясчаная, слаба трымае вільгаць, таму мае вельмі нязначную расліннасць, у асноўным гэта кактусы.
[рэдагаваць] Жыхары
З прычыны на пустэльныя ўмовы (пясок, засухі, абмежаваны доступ да вады) не маецца адпаведных умоў да развіцця жыцця. Шчыльнасць засялення вельмі нізкая, каля аднаго чалавека на км². Асноўныя жыхары Сахары гэта намады. Найбольшую колькасць мае племя туарэгаў. Яну качуюць са статкамі козаў, авец і вярблюдаў па абшарах пустэльні ў пошуках пашы і вады. Так сама яны вядуць менавы гандаль з жыхарамі аазісаў. Традыцыйна качэўнікі мяняюць малако, мяса на каву, соль, зброю і г.д. Аднак цывілізацыя дайшла і да Сахары, змяняючы жыццё яе жыхароў. Вандраванні туарэгаў цяпер значна абмежаваны. Там дзе былі караванныя шляхі, цяпер ездзяць грузавікі перавозячы розныя тавары. Але поўнасць сапраўдныя караваны (з вярблюдамі, муламі) яшчэ не зніклі.
[рэдагаваць] Звяры
Прадстаўлены наступным чынам:
- антылопа Аддакс
- пустэльны ліс — фенэк
- тушканчык
- вярблюд
- варан
- скарпіён
- газелі Доркас
- Орыкс
і г.д.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сахара — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў