Пустэльня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пустэ́льня (Пусты́ня) — тэрыторыя пазбаўленая гаматнай расліннасці ў выніку малой колькасці ападкаў (да 100 – 150 мм у год), высокай тэмпературы паветра (у сярэднім каля +30°C, бываюць выпадкі і да +50°C, уначы тэмпература каля 0°C).
Расліннасць нязначная, але шмат відаў прыстасавалася да такіх экстрэмальных кліматычных умоў шляхам скарачэння вегетацыйнага перыяду да даўжыні даждавога перыяду, накаплення вады, ці павялічэннем карэннай сістэмы ў глыб. Але нават уся расліннасць пустэльні займае талькі 10% паверхні. Выключэнні складаюць толькі аазісы.
У залежнасці ад тыпа паверхні пустэльні дзеляцца:
- камяністыя;
- скалістыя;
- пясчаныя;
- ілістыя;
- салёныя;
- гарыстыя;
- лёдавыя.
Найвялікшыя пустэльні ў свеце
- Сахара — 8.397.000 км²,
- Вялікая пустэльня Вікторыі — 1.549.000 км²,
- Нехуд — 1.300.000 км²,
- Гобі — 1.039.000 км²,
- Калахары — 521.000 км²,
- Кызыл-Кум і Кара-Кум — 360.000 км²,
- Такламакан — 311.000 км²,
- Санора — 311.000 км²,
- Тхар — 259.000 км².
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Пустэльня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў