Чарніцы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Чарні́цы (лацінская назва: Vaccinium myrtillus).
Невялічкі вельмі галінасты куст з доўгім карэннем та зялёнымі трохі срэбрыстымі галінамі. Лісцё на зіму ападае. Кветкі растуць па-адзінку (рэдка па дзве) на кароткіх ножках.
Плён — чорна-сіняя ягада, шарападобнай формы, злёгку прыціснутая каля верхавіны. Мякаць ягады сочная, чырвона-фіялетавая, з шматлікім дробным насеннем.
Цьвіце ў траўні – на пачатку ліпеня. Спее ў ліпні – жніўні.
Расьце вялікімі зараснікамі ў ляса разам з папараццю, суніцамі, брусніцамі.
У Беларусі расьце паўсюдна.
У народнай медыцыне сушоные ягады спажываюць пры паносе. Адвар лісця п'юць пры болях у шлунке, цукровай хваробе.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Чарніцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў