Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Акіянія - Вікіпэдыя

Акіянія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

знаходжанне Акіяніі ў свеце
Павялічыць
знаходжанне Акіяніі ў свеце


Акіянія – агульная назва выспаў Ціхага акіяна, якія разам з Аўстраліяй ствараюць частку свету, якая называецца Аўстралія і Акіянія.


Зьмест

[рэдагаваць] Знаходжанне

Плошча паверхні Акіяніі складае 1,25 млн. км2. У заходняй частцы знаходзяцца кантынентальныя выспы, у астатніх частках у асноўным вульканічныя і каралавыя выспы. Актыўныя вульканы Маўнт Руапеху, Раторуа і інш., таксама шмат гейзераў і гарачых крыніцаў. На некаторых архіпелагах, якія суседнічаюць з акіянічнымі разломамі, часта здараюцца землятрусы. Над Каралінскімі выспамі і паўднёвай Палінэзіяй утвараюцца трапічныя цыклёны. Большасць выспаў пакрыта вечназялёнымі трапічнымілясамі, а каралавыя выспы зарасцямі какосавых пальмаў.

Найбуйнейшыя выспы Акіяніі: Новая Гвінея, Паўднёвая выспа (Н.Зэляндыя), Паўночная выспа (Н.Зэляндыя), Новая Брытанія, Новая Ірляндыя, Новая Каледонія і г.д.


[рэдагаваць] Насельніцтва

Акіянію засяляюць каля 12,3 млн. чалавек (1993), што складае 0,2% сусветнага насельніцтва. Але заселены выспы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² (Тонга (500 чал/км²), Науру (476), Маршалавы выспы (287), Гуам (257), Амерыканскае Самоа (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: (Папуа-Новая Гвінея (8)). Вялікая колькасць маленькіх выспаў незаселена. Карэнныя жыхары: папуасы (каля 3,1 млн. чал.), меланэзійцы (каля 1 млн. чал.), палінэзійцы (каля 870 тысяч чал.), мікранэзійцы (каля 180 тыс.чал.)


[рэдагаваць] Гаспадарка

На выспах Акіяніі вырошчваюць: какосавыя пальмы, цукровы трыснёг, бананы, ананасы, хлебнае дрэва і ў нязначнай колькасці каву, какаву, каўчук. Насельніцтва таксама займаецца лоўляй рыбы і чарапах. З карысных выкапняў здабываюць кобальт, нікель (Новая Каледонія), медзь, золата (Боўганвіл), фасфаты (Науру) і гуана. Выспы Акіяніі граюць значную ролю ў марской і лётнай навігацыі. Найвялікшыя марскія порты: Окленд, Велінгтон, Літлтон, Нумеа, Сува, Ганалулу, Пага Пага, Рагатонга, Папііці, Маданг, Порт Морсбі, Порт Віла; найвялікшыя аэрапорты: Ганалулу, Ніндзі, Окленд, Велінгтон, Крыстчарч, Пага Пага, Папііці, Нумеа. Усё большую частку мясцовай гаспадаркі займае турыстычны бізнэс, які наібольш развіты на Гаваях і ў Новай Зэляндыі.


[рэдагаваць] Гісторыя

У XVI стагоддзі большая частка выспаў Акеаніі належыла Гішпаніі і Партугаліі. У XVII стагоддзі у рэгіён праніклі галяндцы, французы і англічане, а ў XIX стагоддзі немцы і амерыканцы. У канцы XIX стагоддзя ўсе выспы Акіяніі былі каланізаваны эўрапейскімі краінамі і Злучанымі Штатамі. У 1907 годзе атрымала незалежнасць першая краіна Акіяніі – Новая Зэляндыя (да гэтага часа брытанскі дамініён). Падчас Першай Сусветнай вайны нямецкія выспы былі заняты Аўсталіяй, Новай Зэляандыяй і Японіяй, у 1919 годзе афіцыйна яны сталі тэрыторыямі кіраванымі Лігай Нацый. Падчас Другой Сусветнай вайны тэрыторыя Акіяніі з’яўлялася арэнай баявых дзеянняў паміж амерыканскім і японскім войскамі. Пасля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе яе тэрыторыя, падлеглая ААН, трапіла пад кіраўніцтва ЗША. У пасляваенны час большасць залежных тэрыторый атрымала незалежнасць: Заходняе Самоа (1962г.), Науру (1968г.), Тонга і Фіджы (1970г.), Папуа-Новая Гвінея (1975г.), Саламонавы выспы і Тувалу (1978г.), Кірыбаці (1979г.), Федэрацыя Мікранэзіі і Маршалавы выспы(1994г.). Іншыя тэрыторыі (Ніуе, Выспы Кука, Паўночныя Марыяны, Гуам) маюць шырокую аўтаномію.


[рэдагаваць] Падзел на рэгіёны

Акіянія дзеліцца на чатыры часткі: - Меланэзія – 925 тыс.км², 6,65 млн. чал.(Новая Гвінея, Архіпелаг Бісмарка, Саламонавы выспы, Санта Круз, Новыя Гібрыды, Новая Каледонія, Фіджы);

- Мікранэзія – 2,7 тыс. км², 0,45 млн.чал. (Марыяны, Караліны, Маршалавы выспы, Науру, Банаба);

- Палінэзія – 25,8 тыс.км², 1,7 млн.чал. (Гаваі, выспы Лін, выспы Фенікс, выспы Токелаў, выспы Эліс, Самоа, Тонга, выспы Кука, Ніуе, выспы Тубуаі, выспы Садружнасці, Туамоту, выспы Гамбіера, Маркізы, выспа Пасхі);

- Новая Зэляндыя – 270 тыс.км², 3,5 млн.чал.

Палітычны падзел Акіяніі (без Гаваеў – ЗША і заходняй часткі выспы Новая Гвінея – Інданэзія): - незалежныя краіны: Федэрацыя Мікранэзіі, Фіджы, Кірыбаці, Науру, Новая Зэляндыя, Палаў, Папуа-Новая Гвінея, Самоа, Тонга, Тувалу, Вануату, Маршалавы выспы, Саламонавы выспы;

- кантроль Аўстраліі: Норфалк, выспа Нараджэння, Какосавыя выспы;

- кантроль Вялікабрытаніі: Піткэрн; - кантроль Францыі: Новая Каледонія, Француская Палінэзія, Валіс і Футуна;

- кантроль Новай Зэляндыі: Ніуе, Токелаў, выспы Кука; - кантроль ЗША: Гуам, Паўночныя Марыяны, Мідвэй, Амерыканскае Самоа, Уэйк.

Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com