Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Нью-Ёрк - Вікіпэдыя

Нью-Ёрк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.




Нью-Ёрк
Панарама Нью-Ёрку
Герб Сьцяг
Плошча 1 214,4 км²
Насельніцтва 18 603 110
Тэлефонны код  ?
Паштовы індэкс  ?
Часавы пас
 - улетку
EST (UTC-5)
EDT (UTC-4)
Штат Нью-Ёрк
Месцазнаходжаньне Нью-Ёрку


Нью-Ёрк (ангел. New York City) — горад у ЗША, адзін з найбуйнейшых мэгаполісаў сьвету. Разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы штата Нью-Ёрк на беразе Атлянтычнага акіяна. Адміністратыўна падзелены на 5 раёнаў: Манхэтэн, Бронкс, Бруклін, Кўінз, Стэйтэн-Айлэнд.

Нью-Ёрк быў заснаваны ў пачатку XVII стагодзьдзя галяндзкімі асаднікамі , першапачатковы назоў — Новы Амстэрдам.

Асноўныя славутасьці разьмешчаныя ў Манхэтэне. Сярод іх: вядомыя небасягі (Эмпайр-Стэйт-Білдынг, Крайслэр-Білдынг), будынак чыгуначнага вакзалу Гранд Цэнтра́л, Ракфэ́лер-Цэнтар, Музэй Гугэнхэйма (жывапіс), Амэрыканскі Музэй Прыродазнаўства, штаб-кватэра ААН.


[рэдагаваць] Гісторыя горада Нью-Ёрка

Гл. таксама Манхэтэн. Гісторыя

На тэрыторыі, якую сёньня займае горад Нью-Ёрк[1], задоўга да зьяўленьня тут эўрапейцаў жылі такія індзейскія плямёны, як Манахатоў і Канарсі. Гэта пацьвярджаюць знаходкі наканечнікаў стрэлаў і іншых артэфактаў у раёнах горада, не забудаваных будынкамі, як, напрыклад, Інўуд-Хіл-Парк і Рывэрсайд-Парк. Эўрапейскія селішчы пачаліся ў 1626 г. з падставы галяндзкага селішча Новы Амстэрдам (Nieuw Amsterdam) на паўднёвым ускрайку Манхэтэна. У 1664 г. ангельскія караблі захапілі горад, не сустрэўшы супраціву, і ён быў пераназваны ў Нью-Ёрк, у гонар герцага Ёркскага. У канцы другой англа-галяндзкай вайны ў 1667 г. галяндцы афіцыйна перадалі Нью-Ёрк ангельцам і наўзамен атрымалі калёнію Сурынам.

У пачатку Войны за Незалежнасьць сучасная тэрыторыя горада была арэнай важных бітваў. У выніку Бруклінскай Бітвы ў Брукліне пачаўся вялікі пажар, у якім вялікая частка горада згарэла, і ён да канца вайны патрапіў у рукі Вялікабрытаніі, пакуль амэрыканцы ізноў нe завалодалі ім у 1783 г. Гэты дзень, пад назовам «Дзень Эвакуацыі» (ангельцаў), доўга сьвяткаваўся ў Нью-Ёрку.

На працягу XIX стагодзьдзі насельніцтва горада імкліва расло дзякуючы бурнаму прытоку вялікай колькасьці імігрантаў. У 1811 г. быў распрацаваны дальнабачны генэральны плян разьвіцьця горада, па якім сетка вуліц была пашыраная, ахапіўшы ўвесь Манхэтэн. Да 1835 году Нью-Ёрк абагнаў Філядэльфію, стаўшы самым вялікім горадам Злучаных Штатаў.

Падчас Грамадзянскай Вайны трывалыя гандлёвыя сувязі горада з Поўднем, а таксама яго якое расьце імігранцкае насельніцтва прывялі да расколу паміж прыхільнікамі Саюза і прыхільнікамі Канфэдэрацыі, які дасягнуў вышэйшай ступені ў «Заклічных мяцяжах», горшых грамадзянскіх беспарадках у амэрыканскай гісторыі.

Пасьля вайны тэмп іміграцыі з Эўропы стромка ўзрос, і Нью-Ёрк стаў першым прыпынкам для мільёнаў людзей, якія прыбываюць у Злучаныя Штаты ў пошуках новага і лепшага жыцьця.

1: Манхэтэн,2: Бруклін,3: Кўінз,4: Бронкс,5: Стэйтэн-Айлэнд
Павялічыць
1: Манхэтэн,2: Бруклін,3: Кўінз,4: Бронкс,5: Стэйтэн-Айлэнд

У 1898 г. горад Нью-Ёрк набыў сёньняшнія межы: перш ён складаўся з Манхэтэна і Бронкса, далучанага да горада з поўдня, ад акругі Ўэстчэстэр (заходні Бронкс у 1874 г., астатняя тэрыторыя — у 1895 г.). У 1898, паводле новага законапраекта, была створаная новая муніцыпальная адзінка, першапачаткова названая Вялікі Нью-Ёрк. Новы горад быў падзелены на пяць раёнаў. Раёны Манхэтэн і Бронкс пашырылі свае межы і пакрывалі зараз тэрыторыю першапачатковага горада і ўсю астатнюю частку Нью-Ёркскай Акругі. Раён Бруклін складаўся з горада Бруклін і некалькіх муніцыпалітэтаў ва ўсходняй частцы Акругі Кінгз. Раён Кўінз быў заснаваны ў заходняй частцы Акругі Кўінз і пакрываў некалькі невялікіх мястэчкаў і пасёлкаў, уключаючы Лонг Айлэнд Сіці, Асто́рыю і Флашынг. Раён Стэйтэн-Айлэнд цалкам зьмясьціў Акругу Рычманд. Усе былыя гарадзкія органы кіраваньня гэтых раёнаў былі скасаваныя. Праз год тэрыторыя Акругі Кўінз, якая не патрапіла ў межы раёна Кўінз, стала Акругай Насо́ (Nassau). [2] У 1914 г. заканадаўчыя ўлады штата стварылі Акругу Бронкс, а Нью-Ёркская Акруга паменьшылася да памераў аднаго Манхэтэна. Сёньня пяць раёнаў Нью-Ёрка ў асноўным супадаюць межамі з адпаведнымі акругамі.

Статуя Свабоды на фоне Манхэтэна
Павялічыць
Статуя Свабоды на фоне Манхэтэна

У першай палове XX стагодзьдзя горад стаў сусьветным цэнтрам прамысловасьці, гандлю і сувязі. У 1930-x гг. абрысы Нью-Ёрка ўзьняліся ў вышыню з пабудоваю некалькіх найвышэйшых небасягаў сьвету.

Пасьля Другой Сусьветнай вайны Нью-Ёрк стаў бясспрэчным сусьветным горадам-лідэрам. Пабудова штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку сымбалізавала ўнікальнае палітычнае значэньне горада. Нью-Ёрк таксама замяніў Парыж у якасьці цэнтра сусьветнага мастацтва. Адначасова з гэтым адбываліся працэсы пераезду часткі насельніцтва ў прыгарады, што прывяло да павольнага памяншэньня колькасьці насельніцтва. Пасьля, зьмены ў прамысловасьці і гандлю і рост злачыннасьці залучылі ў 1970-х гадах Нью-Ёрк у сацыяльны і эканамічны крызыс.

Тэракты 11 верасьня 2001 закранулі і Вашынгтон, але менавіта Нью-Ёрк пацярпеў больш за ўсё, з прычыны атак на Сусьветны Гандлёвы Цэнтар і шчыльнага зьедлівага дыму, які працягваў валіць зь яго развалін на працягу некалькіх месяцаў пасьля падзеньня веж-двайнят у пажары. Нягледзячы на гэта, расчыстка эпіцэнтра выбуху была скончаная хутчэй, чым плянавалася. Вежа Волі, якую зьбіраюцца пабудаваць на месцы Сусьветнага Гандлёвага Цэнтра, павінна стаць самым высокім небасягам у сьвеце (1776 футаў або 532,8 м) да яе заплянаванаму завяршэньню ў 2008 г.

  1. Гаворачы аб гісторыі горада Нью-Ёрка, трэба мець на ўвазе, што ў сучаснай тэрыторыі ён існуе толькі з 1898 года. Да гэтага існавала некалькі самастойных тэрыторый і толькі адна з іх звалася горад Нью-Ёрк. Крыніцы не заўсёды надаюць гэтаму значэньне. Адны пры апісаньні гісторыі Нью-Ёрка да 1898 года распавядаюць толькі аб падзеях у гістарычным Нью-Ёрку - Манхэтэне, замоўчваючы аб гісторыі астатніх частак цяперашняга горада, іншыя, наадварот, завуць Нью-Ёркам месца, якія падчас апісваемых падзей так не зваліся.
  2. Насо (Nassau) не ўваходзіць у горад Нью-Ёрк.

[рэдагаваць] Эканоміка

Нью-Ёрк—цэнтар шматлікіх галін прамысловасьці ў Злучаных Штатах.

Таймс Сквэр
Павялічыць
Таймс Сквэр

Нью-Ёрк зьяўляецца фінансавым цэнтрам краіны: у ім находзяцца такія біржы, як New York Stock Exchange, NASDAQ, en:American Stock Exchange, en:New York Mercantile Exchange і en:New York Board of Trade. Нью-Ёркская фінансавая галіна засяроджаная на Ўол-стрыт у ніжнім Манхэтэне.

Нью-Ёрк быў першапачатковым цэнтрам амэрыканскай кінэматаграфіі, пакуль яна не перамясьцілася ў Галівуд, але і зараз у Нью-Ёрку працягваюць вырабляць некаторыя фільмы і тэлеперадачы. Нью-Ёрк таксама сталіца моды ЗША, тут находзяцца штаб-кватэры шматлікіх мадэльераў. У Нью-Ёрку находзіцца мноства выдавецтваў, і тут часта ўпершыню друкуюцца новыя кнігі. У Нью-Ёрку таксама разьвітая турысцкая індустрыя.


  50 гарадоў ЗША паводле насельніцтва

 v·d·e 

Нью-Ёрк • Лос-Анжэлес • Чыкага • Х'юстан • Філадэльфія • Фінікс • Сан-Антоніё • Сан-Дыега • Далас • Сан-Хасэ • Дэтройт • Індыянаполіс • Джэксанзўіль • Сан-Францыска • Каламбус • Лўізўіль • Осцін • Мэмфіс • Балтымор • Форт Ворз • Шарлота • Эль Паса • Мілуокі • Нэшвіль • Сіэтл • Бостан • Дэнвер • Вашынгтон • Лас-Вегас • Портлэнд • Аклахома-Сіці • Туксан • Альбукерке • Лонг Бізун • Атланта • Фрэсна • Сакрамэнта • Новы Арлеан • Кліўлэнд • Канзас-Сіці • Мэса • Віргінія Бізун • Амаха • Оклэнд • Тульса • Маямі • Ганалулу • Мінэаполіс • Каларада-Спрынгс • Арлінгтон
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com