Ebooks, Audobooks and Classical Music from Liber Liber
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z





Web - Amazon

We provide Linux to the World


We support WINRAR [What is this] - [Download .exe file(s) for Windows]

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
SITEMAP
Audiobooks by Valerio Di Stefano: Single Download - Complete Download [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Alphabetical Download  [TAR] [WIM] [ZIP] [RAR] - Download Instructions

Make a donation: IBAN: IT36M0708677020000000008016 - BIC/SWIFT:  ICRAITRRU60 - VALERIO DI STEFANO or
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Экватарыяльная Гвінэя - Вікіпэдыя

Экватарыяльная Гвінэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

República de Guinea Ecuatorial
Сьцяг Экватарыяльнай Гвінэі Герб Экватарыяльнай Гвінэі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Unity, Peace, Justice
Месцазнаходжаньне Экватарыяльнай Гвінэі
Афіцыйная мова гішпанская
Сталіца Малябо
Найбуйнейшы горад Малябо
Урад
Прэзыдэнт
Прэм'ер-міністар
Прэзыдэнцкая рэспубліка
Тэадора Абіанг Нгема Мбасаго
Мігель Абіа Бітэа Барыко
Плошча
 - Агульная
 - % вады
145-е месца ў сьвеце
28.051 км2
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2004)
 - Шчыльнасьць
165-е месца ў сьвеце
523.051
19,1/км²
СУП
 - Агульны (2004)
 - на душу насельніцтва
месца ў сьвеце
$1.477 мільёнаў
$2.824
Валюта Франк РЭГ ([[ISO 4217|]])
Часавы пас
 - улетку
(UTC+1)
(UTC)
Незалежнасьць
12 кастрычніка 1968 году
Дзяржаўны гімн Caminemos Pisando la Senda de Nuestra Inmensa Felicidad
Аўтамабільны знак GQ
Дамэн верхняга ўзроўню .gq
Тэлефонны код +240
Мапа Экватарыяльнай Гвінэі

Экватарыя́льная Гвінэ́я (Экватарыя́льная Гвіне́я) ці Рэспу́бліка Экватарыя́льная Гвінэ́я (Рэспу́бліка Экватарыя́льная Гвіне́я) (РЭГ) (па-гішпанску: República de Guinea Ecuatorial) — дзяржава на заходнім узьбярэжжы Цэнтральнай Афрыкі, уключае мацерыковую частку — Рыа-Муні (26 тыс. км²) і шэраг выспаў у Гвінэйскай затоцы (выспы Біако, Анабон і іншыя). Мяжуе на поўначы з Камэрунам, на поўдні і паўднёвым усходзе — з Габонам. Сталіца — Малябо, разьмешчаная на высьпе Біако (раней Фэрнанда По). Клімат — экватарыяльны, вільготны, са сярэднемесячнай тэмпэратурай ад +26 да +28 °C. Агульная тэрыторыя — 28,05 тыс. км². У адміністрацыйным дачыненьні падзеленая на 7 правінцый, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на раёны (18), муніцыпальныя акругі (27), пасялковыя камуны (122).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

З 1778 году Экватарыяльная Гвінэя (“Гішпанская Гвінэя”) зьяўлялася гішпанскай калёніяй. У 1959 годзе была ператвораная ў правінцыю Гішпаніі. Дзяржаўную незалежнасьць атрымала 8 кастрычніка 1968 годзе. Першы кіраўнік краіны Франсіско Масіяс Нгема, абвешчаны пажыцьцёвым прэзыдэнтам у 1972 годзе, быў зрынуты ў 1979 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту. Новым кіраўніком стаў Тэадора Абіанг Нгема Мбасаго.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Унутраная палітыка

У РЭГ дзейнічае Канстытуцыя 1991 году з папраўкамі, прынятымі ў 1995 годзе. Глава дзяржавы – прэзыдэнт, адначасова зьяўляецца галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Абіраецца усеагульнымі прамымі выбарамі пры таемным галасаваньні на 7-летні тэрмін. З 1982 году прэзыдэнтам РЭГ зьяўляецца Тэадора Абіанг Нгема Мбасаго. На апошніх выбарах (сьнежань 2002 году) ён быў пераабраны, атрымаўшы 97,1 % галасоў. Прэзыдэнт прызначае прэм'ер-міністра і па ім прапанове міністраў і дзяржсакратароў, вызваляе іх ад занятых пасад.

Вышэйшым заканадаўчым органам зьяўляецца аднапалатны парлямэнт – Палата народных прадстаўнікоў (80 дэпутатаў), абіраных усеагульным прамым галасаваньнем тэрмінам на 5 гадоў. Дэкрэты прэзыдэнта і пастановы урада маюць прыярытэт перад заканадаўчымі актамі парлямэнта. Старшыня парлямэнта – Саламон Нгема Авона (з 1999 году).

Дзейнасьць палітычных партый і арганізацый рэгулюецца прынятым у студзені 1992 году законамі аб палітычных партыях, волі збораў і дэманстрацый. Галоўныя пазыцыі займае кіруючая “Дэмакратычная партыя Экватарыяльнай Гвінэі” (ДПЭГ), прадстаўнікі якой атрымалі на выбарах у 1999 г. 75 з 80 месцаў у парлямэнце. Астатнія апазыцыйныя партыі забясьпечылі сабе адпаведна 4 (“Народны саюз”) і 1 (“Аб'яднаньне за сацыяльную дэмакратыю”) дэпутацкі мандат, але ў цяперашні час у працы парлямэнта не удзельнічаюць. На мінулых у траўні 2000 году муніцыпальных выбарах ДПЭГ афіцыйна атрымала 230 месцаў муніцыпальных дараднікаў з 244.

[рэдагаваць] Геаграфія

[рэдагаваць] Эканоміка

Эканоміка краіны мае аграрна-сыравінны характар. У сельскай гаспадарцы занята 80% працаздольнага насельніцтва, у то час як апрацоўваецца толькі каля 4% тэрыторыі. Эканамічнае становішча на працягу доўгіх гадоў характарызавалася застоем, інфляцыяй. За кошт зьнешняга фінансаваньня рэалізоўвалася больш 90% усіх праектаў і сацыяльна-эканамічных праграм. Сытуацыя некалькі палепшылася ў сувязі з адчыненьнем у РЭГ буйных радовішчаў нафты. Рост адбыўся выключна за кошт падвышэньня здабычы нафты (84,7 % ад ВУП) і высокіх коштаў на яе. У 2003 годзе у пераразьліку на душу насельніцтва ВУП дасягнуў вельмі высокага, па афрыканскіх мерках, узроўню ў 2300 даляраў ЗША.

У цяперашні час галоўныя надзеі зьвязаныя з хуткім разьвіцьцём нафтавай галіны. Выведаныя запасы нафты на “экватагвинэйскім” шэльфу ацэньваюцца ў 3 млрд. барэляў. У 2003 годзе здабыча нафты перавысіла 11 млн. тон. Распрацоўка радовішчаў вядзецца ў асноўным амэрыканскімі “Мабіл Ойл”, “Шэўрон”, “Трайтан”, “Намеко” і “ЮМК”, а таксама францускімі “Таталь” і “Эльф”. Па аб'ёмах капіталаўкладаньняў амэрыканскіх кампаній РЭГ займае чацьвёртае месца ў афрыканскіх краінах, зьмешчаных паўднёвей Сахары.

Апошнія гады дзяржбюджэт мае дадатнае сальда, больш 80% якога складаюць паступленьні ад нафтаздабычы. Рост валютных паступленьняў ад нафты дазволіў ураду пачаць рэалізацыю шэрагу сацыяльных праграм, падняць заробак дзяржслужачым.

У астатнім эканоміка арыентаваная на вытворчасьць традыцыйных экспартных культур — какава-бабоў (3 тыс. тон) і кавы (350 тон), а таксама драўніны (больш 100 тыс. м3). Важнай галіной зьяўляецца рыбалоўства. Уласны флёт у РЭГ адсутнічае, аднак за выдачу ліцэнзій у дзяржбюджэт штогод паступае да 3 млн. даляраў ЗША. Замежныя судны здабываюць 4 тыс. тон тунца і крэвэткі ў год.

У 2003 годзе імпарт склаў 450 млн. даляраў ЗША, экспарт – 2,36 млрд. даляраў ЗША, уключаючы ў асноўным волкую нафту. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца краіны Заходняй Эўропы (Гішпанія, Францыя, Нідэрлянды, Італія, Нямеччына), Камэрун, а таксама Кітай. Структура імпарту на працягу шэрагу гадоў істотна не мяняецца і ўключае першым чынам харчовыя тавары (да 20%), машыны і абсталяваньне, а таксама прадметы першай неабходнасьці.

Чыгунак няма. Унутраныя перавозкі зьдзяйсьняюцца галоўным чынам аўтатранспартам. Агульная працягласьць аўтадарожнай сеткі – каля 3 тыс. км. Галоўны акіянскі порт краіны находзіцца ў горадзе Бата. Марскія перавозкі зьдзяйсьняюцца таксама праз парты Малябо, Люба, Мбіні і Каго. Дзейнічаюць два міжнародных аэрапорты – Малябо і Бата.

Турызм у РЭГ разьвіты слаба.

Грашовая адзінка – франк РЭГ (1 эўра = 656 франкаў РЭГ).

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва – каля 550 тыс. чал. (2005), тэмпы прыросту – 2,47%, сярэдняя працягласьць жыцьця 59 гадоў. Амаль 90% жыхароў мацерыковай часткі складаюць народы моўнай падгрупы бэнуэ-конга (фанг), карэннае насельніцтва выспаў – бубі. Насельніцтва РЭГ роднасная узьбярэжнаму насельніцтву суседняга Камэруна. Да 65% насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасьці. У сталіцы – Малябо, пражывае каля 100 тыс. жыхароў.

У моц рэальнага умацаваньня эканомікі краіны дзякуючы, галоўным чынам, нафтаваму фактару назіраецца рост нелегальнай іміграцыі ў РЭГ выхадцаў з суседніх (Нігерыя і Камэрун), а таксама іншых дзяржаў Афрыкі, што выклікае незадаволенасьць мясцовага насельніцтва. Канфліктныя сытуацыі з якія прыбываючымі замежнікамі спараджаюць непаразуменьне паміж РЭГ і суседнімі дзяржавамі.

[рэдагаваць] Рэлігія

Больш 80% насельніцтва вызнае хрысьціянства (большасьць – каталікі), 15% прытрымліваюцца мясцовых традыцыйных вераваньняў і культаў.

[рэдагаваць] Культура

Нацыянальнае сьвята – Дзень абвяшчэньні незалежнасьці (12 кастрычніка 1968 году).

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі



Краіны Афрыкі
Альжыр | Ангола | Бацвана | Бэнін | Буркіна-Фасо | Бурунды | Габон | Гамбія | Гана | Гвінэя | Гвінэя-Бісаў | Джыбуці | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вэрдэ | Каморскія выспы | Камэрун | Кенія | Конга, Дэмакратычная Рэспубліка | Конга, Рэспубліка | Кот д’Івуар | Лесота | Лібія | Лібэрыя | Мадагаскар | Мазамбік | Малаві | Малі | Марока | Маўрытанія | Маўрыкій | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Руанда | Сан Том і Прынсэп | Самалі | Свазілянд | Сэйшэлы | Сэнэгал | Судан | С’ера Леонэ | Танзанія | Тога | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Эгіпет¹ | Экватарыяльная Гвінэя | Эрытрэя | Этыёпія
Іншыя тэрыторыі
Жуан дэ Нова | Заходняя Сахара | Канарскія выспы | Мадэйра | Маёта | Руньён | Сэута і Мэлілья | Сьвятая Гэлена, выспа | Эўропа, выспа
¹ Часткова ў Азіі
Our "Network":

Project Gutenberg
https://gutenberg.classicistranieri.com

Encyclopaedia Britannica 1911
https://encyclopaediabritannica.classicistranieri.com

Librivox Audiobooks
https://librivox.classicistranieri.com

Linux Distributions
https://old.classicistranieri.com

Magnatune (MP3 Music)
https://magnatune.classicistranieri.com

Static Wikipedia (June 2008)
https://wikipedia.classicistranieri.com

Static Wikipedia (March 2008)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com/mar2008/

Static Wikipedia (2007)
https://wikipedia2007.classicistranieri.com

Static Wikipedia (2006)
https://wikipedia2006.classicistranieri.com

Liber Liber
https://liberliber.classicistranieri.com

ZIM Files for Kiwix
https://zim.classicistranieri.com


Other Websites:

Bach - Goldberg Variations
https://www.goldbergvariations.org

Lazarillo de Tormes
https://www.lazarillodetormes.org

Madame Bovary
https://www.madamebovary.org

Il Fu Mattia Pascal
https://www.mattiapascal.it

The Voice in the Desert
https://www.thevoiceinthedesert.org

Confessione d'un amore fascista
https://www.amorefascista.it

Malinverno
https://www.malinverno.org

Debito formativo
https://www.debitoformativo.it

Adina Spire
https://www.adinaspire.com