Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Ула - Вікіпэдыя

Ула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.


Ула
Герб
Плошча  ? км²
Насельніцтва  ?
Тэлефонны код  ?
Паштовы індэкс 211375

Ула (Вула) — мястэчка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца над Дзвіною, пры ўпадзенні да яе рэчкі Улы.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

Назва пайшла ад ракі Улы, на якой стаіць мястэчка.

[рэдагаваць] Гісторыя

Царква Святой Троіцы
Павялічыць
Царква Святой Троіцы

Бітва на рацэ Уле


[рэдагаваць] Замак

У час панавання Жыгімонта ІІ Аўгуста ў 1566 годзе стасункі з Маскоўскім княствам усё больш ускладняліся. Цар Іван IV у дыпламатычных лістах і прамовах дэклараваў мір, аднак у рэчаіснасці яго не хацеў; нягледзячы на замірэнне, рабаўнічыя аддзелы з Масковіі пляжылі памежныя літоўскія правінцыі. А тым часам цар Іван IV, рыхтуючыся да вайны, загадаў закласці на захопленых землях некалькі абарончых замкаў, у іх ліку з'явіўся замак каля старажытнага мястэчка пры ўпадзенні Улы да Дзвіны на мысе — доўгім і вузкім кавалку зямлі, які далёка ўваходзіў паміж імі і праз гэта быў рэкамі абаронены. Замак у Уле праз геаграфічнае становішча мусіў утвараць для цара пункт стратэгічна важны; таму ў тым жа годзе на сейм у Вільні былі прысланыя ягоныя паслы. За абавязковую ўмову ставілі яны захаванне за Масквою Полацкіх правінцый з усімі замкамі, у тым ліку і Улы, жадаючы адступлення Рэчы Паспалітай да мяжы Віленскага ваяводства, а таксама патрабавалі ўсе Інфлянты аж да Дзвіны. Кароль адкінуў гэтыя ганебныя ўмовы і вайна стала непазбежным вынікам гэтых няўдалых перамоваў. У 1568 годзе Жыгімонт II Аўгуст зрабіў вялікую вайсковую падрыхтоўку, сканцэнтраваўшы да 100.000 войска, як падлічваюць нашы храністы, у Радашковічах, куды і прыехаў з вайсковым аглядам, прабыўшы ў лагеры два месяцы, якія выкарыстаў для навукі і падрыхтоўкі жаўнераў. Калі ж дзяржаўная справа, а менавіта перамовы з інфлянцкімі пасламі ў Горадні, змусілі яго пакінуць лагер, распусціўшы значную частку сабранага войска і перадаўшы камандаванне Яну Гераніму Хадкевічу, жмудскаму старасту, паслаўшы яго здабываць абарончы замак Улу. Сам жа вярнуўся ў Горадню. Гэта выправа мела перадусім палітычную мэту; а менавіта падтрымаць меркаваны бунт баяраў, якіх мусіў падбухторыць нейкі шляхціч Казлоў, жанаты з Карсакоўнай. Казлоў быў таемна пасланы ад Літоўскіх сенатараў да Масквы дзеля сувязі з тамтэйшымі баярамі, мусіў пераказаць ім сакрэтны план, згодна з якім баяры мелі выдаць Івана IV каралю, а князя Уладзіміра Андрэевіча пасадзіць на царскі трон. Калі Казлова другі раз паслалі з той сакрэтнай місіяй, ён быў злоўлены і пасаджаны на палю. Калі вайсковыя падрыхтоўкі, зробленыя Жыгімонтам II Аўгустам у такім вялікім маштабе і з такім вялікім розгаласам, праз каралеўскую непаслядоўнасць, былі скончаныя, тую нягеглую вайну з гумарам назвалі Курынай.

Хадкевіч вырушыў з войскам пад цяжкапрыступны замак Улу, абклаў яго і пачаў штурмаваць. Доўгі час вайсковыя дзеянні Хадкевіча былі беспаспяховымі, Масква перапраўляла з Полацку па Дзвіне вайсковую дапамогу, чым стала ўзмацняла абарону. Марцін Бельскі паведамляў: “Калі прыйшла абкладзеным у замку дапамога з Полацку, маскалі мацней бараніліся”. Шмат нашых людзей пры штурме забілі, рыць акопы было вельмі цяжка, бо зямля была замёрзлай, таму штурм мусілі спыніць. Хадкевіч, адкліканы каралём у сталіцу па дзяржаўных справах, перадаў камандаванне войскам князю Раману Сангушку, які пайшоў на новы прыступ. Цікавыя падрабязнасці авалодвання замкам засталіся ў гісторыі. Паслухаем, як аб іх распавядае хроніка: “Таго ж году месяца верасня, апавядае далей Бельскі, князь Раман гетман польны Улу, замак абарончы маскоўскі ўзяў і спаліў у такі спосаб: наперад казакоў у чоўнах пад замак выправіў, а сам выступіўшы з аддзеламі з-пад Полацка і Туроўлі, уначы ротмістраў пяхоты Рачкоўскага і Тарноўскага да сценаў з драбінамі накіраваў. Казакі ж з Бірулям, Мінкам ды Аскеркам пачалі падсякаць брамы і фарты. Тады ротмістр Мікалай Салагуб, не марудзячы, уброд перайшоў Улу з усёй сваёй ротай, узмацніўшы пяхоту, якая па драбінах лезла на сцены і секлася з масквой на брамах. Тады, калі ўжо сам замак гарэў, сам князь Раман паслаў сваю роту, а таксама ротмістраў Войну і Тышкевіча ды князя Лукомскага, якія канчаткова даціснулі маскву, што адчайна баранілася пасярод агню, і ўзялі замак, захапіўшы двух ваяводаў братоў Вельямінавых, важных баяраў 300, а стральцоў з рушніцамі 800. Але ніякай іншай карысці ад таго не было, бо ўсё ў замку згарэла, і мусілі нашы яго нанава будаваць”.

Ульскі Замак, здабыты князем Раманам Сангушкам, заставаўся ад таго часу ў літоўскіх руках. Адбудаваны і ўзмоцнены, ён быў памежнай цвярдыняй супраць нападаў Масквы. У 1580 годзе Стэфан Баторы рыхтаваўся да паходу на Вялікія Лукі. У Чашніках ён збіраў войскі, а пасля прыняцця там маскоўскага пасла, асабіста выехаў да замку ў Уле, з мэтай яго ўзмацнення, каб абараніць край, які заставаўся без абароны войска, што вырушыла на Вялікія Лукі. Пасля асабістага агляду замку Баторы знайшоў, што ўсходні кірунак быў слаба абаронены, і загадаў насыпаць паміж Улаю і Дзвіной шанец вышынёй шэсць сажняў, і да сёння называнага валам Баторыя.

На гэтым заканчваюцца гістарычныя згадкі пра замак у Уле. Праз колькі часу замак быў разбураны, а мястэчка страціла сваю знакамітасць. Пэўных датаў у гісторыі не захавалася. Дасёння існуюць шанцы па берагах рэк вакол міжрэчнага мысу. Захаваўся таксама і вал, які сцярог замак ад поўдня і ўсходу, званы шанцам Баторыя, за якім знаходзіцца парафіяльны касцёл і плябанскія пабудовы. Катлавіна замку засеяная пробашчаўскім агародамі.

[рэдагаваць] Каталіцкая парафія

Касцёл Найсвяцейшай Троіцы
Павялічыць
Касцёл Найсвяцейшай Троіцы

Улянскія землі належылі Быстрыцкім, потым Лукомскім, Прысецкім, Меншыкавым, Патоцкім, а потым былі прададзеныя Рэўтам і ў іх руках заставаліся да нядаўняга часу.

На руінах колішняга замку, цалкам знішчанага, Яўстафі Лукомскі, каралеўскі сакратар, і Браніслаў Прысецкі, войт вількамірскі, пабудавалі ў 1669 годзе драўляную святыню пад тытулам Святога Духа і аддалі айцам дамініканам, а на ўтрыманне айцоў невялікі маёнтак. На жаль, у 1782 годзе адзін са спадкаемцаў фундатара Прысецкага забраў яго ад айцоў дамініканаў, і тыя мусілі пакінуць Улу. Гэта не быў, здаецца, самастойны кляштар, але толькі рэзідэнцыя дамініканаў з Чашнікаў. У 1800 годзе чарговы ўладальнік Улы Ігнацы Рэўт, маршалак шляхты Лепельскага павету, аднавіў зямельнае дараванне касцёлу, а арцыбіскуп магілёўскі Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч зацвердзіў Ульскі касцёл як парафіяльны.

Як ужо прыгадвалі, былі ў Уле ксяндзы дамінікане, але на могілках у капліцы служылі капеланы дыяцэзыяльныя. Вельмі цікавыя ў Уле метрычныя кніжкі — падаюць шмат падрабязнасцяў аб абслугоўванні парафіі. Так, напрыклад, з іх можна даведацца, што статус пробашчаў мясцовыя ксяндзы атрымалі толькі ў 1812 годзе, што былі часы, калі Ула мела ажно трох вікарыяў, што доўгі час пры дыяцэзыяльных ксяндзах вікарнымі былі ксяндзы бернардыны. Цікавая метрычная кніжка з надпісам: “Кніга метрык хросных касцёлу парафіяльнага Ульскага, паводле інструкцыяў, дадзеных візітатарам у 1828 годзе ў часе візыты генеральнай, а 1829 году месяца красавіка, з разнастайных аркушоў і шпаргалак сабраная”. З тых кніжак даведваемся, што пробашчамі Ульскімі былі: у 1825 годзе ксёндз Альхімовіч, у 1834 годзе ксёндз дэкан Галецкі, ксёндз Сульжынскі, бернардын вікарны. Ад 1848 году ксяндзы вікарныя дыяцэзыяльныя. Ксёндз Рачкоўскі, ксёндз Аношка, у 1856 годзе ксёндз Якусевіч (вікарны ксёндз Мотуз), у 1864 годзе ксёндз Мотуз, у 1878 годзе ксёндз Батановіч, у 1901 годзе ксёндз Зэльба, ксёндз Була, ксёндз Юхно, ксёндз Канапацкі, ксёндз Мяжвінскі, у 1907 годзе ксёндз Мацкевіч, ксёндз Казлоўскі, ксёндз Тэадор Кулікоўскі.

З 1853 па 1864 год ксяндзы Янусевіч і Мотуз рупіліся аб пабудове цяперашняй святыні. І ўдалося гэта праз неверагодныя высілкі ксяндза Матуза. Незвычайны гэта быў чалавек. Просты, можа троху сярмяжны, жыў толькі дзеля сваёй ідэі. Касцёл, парафія былі адзінай мэтай жыцця — пакладаў на гэта ўсе працы і малітвы. Разумеў ён людзей, разумелі і любілі яго прафіяне. Як бацька, караў непаслухмяных, выскачак, дбаў пра прыгожае набажэнства, сам вучыў людзей чытаць, цэлымі гадзінамі праседжваў у касцёле на ўслонах, навучаючы людзей спяваць. І плён ягонай працы застаўся багаты — сёння ўся парафія ўмее чытаць і спявае найлепей ў ваколіцы.

Цяжка не затрымацца над асобай аднаго з ульскіх пробашчаў, які хаця і нядоўга быў у Уле, прыгожую па сабе пакінуў памяць. Быў гэта ксёндз Мяжвінскі. Ня раз называлі яго вар'ятам, хворым, але меў ён толькі адну хваробу, такую рэдкую ў нашым часе, што любіў касцёл і народ больш за самога сябе, свае выгоды. Тым толькі можна патлумачыць шалёную прывязанасць народу, якую здабываў сабе ўсюды. Ужо прайшло часу, як ксёндз Мяжвінскі выехаў з Улы, змушаны да гэтага акалічнасцямі, якія не залежалі ад касцельных уладаў, а народ яшчэ і сёння памятае дзейнасць гэтага Божага апостала. Найвялікшы плён прынесла яго энергічнае змаганне з п'янствам, якое зменшылася сярод людзей. Добра ведаючы беларускую мову, прамаўляў ён да сэрцаў людзей, і быў заўсёды пачуты. Шмат зрабіў пасля яго ксёндз Мацкевіч, але і яго, на жаль, хутка прыбралі. Сталае перасоўванне ксяндзоў фатальна адбівалася на стане парафіі.

Вельмі прыемная ўльская парафія, заселеная пераважна каталіцкім людам, але мае пэўныя цяжкасці ў абслугоўванні. Вельмі невыгодны геаграфічны стан парафіяльнага касцёлу. Знаходзіцца на паўвыспе, адрэзаны рэкамі ад усёй парафіі, што прынамсі два разы на год ускладняе даезд людзям да касцёлу, а пробашчу выезд да парафіянаў. Знаходжанне ад даўніх часоў ксяндзоў у капліцы за ракою, каля самай Улы, неяк лагодзіла гэтую цяжкасць. Аднак ня раз бывала, што на рацэ лёд, а пробашч, пакліканы да хворага ў малым чоўне, прывязаным да вяроўкі, пераплывае Дзвіну, заглядаючы ў вочы смерці, якая ў кожную хвіліну можа надыйсці.

Раней на тэрыторыі парафіі было некалькі ўніяцкіх цэркваў, а нават пару з іх пабудавалі айцы дамінікане. Гэтак, ва Усвеі царкву пабудаваў ксёндз дамініканін Дамброўскі. Была таксама ўніяцкая царква ў Марцінове ад 1796 да 1839 году. Старая драўляная капліца ёсць за Дзвіной на могілках, дзе, як казалі, жылі капеланы. Ёсць капліцы ў Нізгалаве, Паўазёр'і, Обалі, Ляхаве. Недалёка ад Нізгалава знаходзіцца Сакалова. Каля ўяздной брамы стаіць ладны каменны крыж, як помнік памятнай бітвы. Тут над возерам Паўазёр'е ва ўрочышчы Ласіная Гара пацярпеў вялікую паразу Хаванскі.

Ёсць капліца ў Ляхаве, зусім не выбітная, але мае скарб, вартасць якога большая за ўсе скарбы зямныя — цудоўны абраз Маці Божай. Цікавая гісторыя гэтага абраза. Землі Ляхава і капліца і цвінтар належалі здаўна аселай тут сям'і Дварэцкіх-Багдановічаў. Адзін з Багдановічаў — Юзэф, у 1862 годзе меў у Шатроўскім старостве маёнтак Новікі. Там была ўніяцкая царква, прызначаная на закрыццё, апошні пробашч айцец Лапа ў 1839 годзе мусіў царкву пакінуць і аддаць праваслаўнаму духавенству. У той час Юзэф Багдановіч цяжка хварэў, а лекары акрэслілі яго стан як безнадзейны. З гарачай верай прасіў хворы, каб прывезлі да яго цудоўны абраз з Шатроўскай капліцы, што і зрабілі. І як толькі паднеслі абраз да ложка, хворы ачуняў у тую ж хвіліну. Пабожны паабяцаў Богу, што пабудуе капліцу да цудоўнага абразу. Тым часам ў Новіках царкву забралі, а мясцовы “архірэй” аддаў цудоўны абраз сям'і Багдановічаў. На абразе надпіс: ”За аздараўленне і апеку Найсвяцейшай Маткі Боскай, з пачуццём удзячнасці на пабудаваным у яе гонар алтары складае 1862 году сакавіка 19 дня Юзэф Багдановіч”.

У пачатку XX стагоддзя Ула была невялікім мястэчкам у Віцебскай губерні у Лепельскім павеце, заселеным пераважна габрэямі, не мела гандлёва-прамысловага значэння, не дапамагала ў гэтай сітуацыі нават добрая камунікацыя па Дзвіне і Рыга – Арлоўскай чыгунцы. Ула мела да 2.000 жыхароў. Людзі пераважна займаліся земляробствам, часткова сплавам лесу, часткова выходзіў у заробкі. Гандаль суцэльна знаходзіўся ў руках габрэяў. У часе прабашчоўства ксяндза Мацкевіча паўстала кааператыўная крама, але хутка збанкрутавала.

Ульская парафія мела 4.860 верных, была адной з найвялікшых сярод іншых, а што яшчэ выгодней для пробашча — менш разлеглая. Найдалейшая мясцовасць знаходзіцца ад касцёла за 25 вёрст. Апроч некалькіх двароў, і невялікай колькасці шляхты, парафію складаюць вяскоўцы. Ёсць шмат вёсак чыста каталіцкіх, асабліва паблізу ад касцёла. Тлумачыцца гэта часткова тым, што прадчуваючы надыходзячы пераслед, шмат уніятаў перайшло на лацінскі абрад.

Ў парафіі Ула было чатыры двары, некалькі фальваркаў, і 45 вёсак. Люд быў выключна пабожны. Вельмі любілі спяваць у касцёле. Дзіўныя уражанні выклікаў касцёл у святочныя дні. Багабойны беларус з ахвотаю наведваў святыню. У шэрых сярмягах жанчыны, з хусткамі на галовах, летам найчасцей у лапцях, перапаўнялі касцёл. Поўна было іх у свята ад самага ранку, дзе манатонным спевам праслаўлялі Пана над Панамі. А колькі ў тым спеве надзеі і смутку, што здаецца, уся людская душа ў ім адбіваецца! Мелі ўльскія парафіяне і свае заганы, пра якія цяжка прамаўчаць. Асабліва быў распаўсюджаны крадзеж прыватнага лесу, прытым большасць вяскоўцаў уяўлялі гэту з'яву за дазволеную. “Лес Божы” — прыжылася прымаўка ў людзей. Яшчэ больш распаўсюджанай заганай былі забабоны: загаворы, знахарства, настолькі гэта з'ява была звыклая, што ніхто гэтага не хаваў, а наадварот, уважалі за з'яву звыклую і дазволеную.

Ульскі касцёл мураваны, з двума нізкімі вежамі. У касцёле ўсё дыхала традыцыяй. Бачым алтары з вельмі старажытнымі абразамі, як напрыклад, абраз Маці Божай у срэбных шатах. Злева вельмі стары абраз святога Антонія. Раней тут выстаўлялася на Вялікі тыдзень труна Хрыстуса Пана. Пры дапамозе спецыяльнага механізму, статуя Панскага Змёртвыхпаўстання, з манстранцыяй і Гостыяй падымалася досыць высока над труной. Касцёл патрабаваў абнаўлення, якое і пачалося ўвесну 1914 году. Парафіяне абклаліся добраахвотным падаткам і ў валасной управе зрабілі пра гэта юрыдычную ўхвалу. Пробашч ксёндз Тэадор Кулікоўскі энергічна заняўся рэстаўрацыяй святыні.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Адукацыя

[рэдагаваць] Транспарт

[рэдагаваць] Прамысловасць

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць] Выбітныя асобы

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў кнігі «Сьвяты Казімер у Паазер'і. 400 гадоў каталіцызму ў Лепельскім краі».

[рэдагаваць] Знешнія спасылкі

На іншых мовах

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu