Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Полацак - Вікіпэдыя

Полацак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.



Полацак
Герб
Плошча  ? км²
Насельніцтва 87.500
Тэлефонны код +375 214
Паштовы індэкс 211291, 211400 – 211402, 211404 – 211415, 211422

По́лацак (По́лацк) — горад у Віцебскай вобласьці Беларусі, цэнтар Полацкага раёну. Геаграфічныя каардынаты: 55° 29' паўночнай шыраты, +28° 45' 30" усходняй даўгаты (больш дакладна, гэта каардынаты Сафійскага сабору).

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

[рэдагаваць] Гісторыя

Упершыню Полацк згадваецца ў гістарычных дакумэнтах за 862 годам і зьяўляецца, такім чынам, найстаражытнейшым горадам на тэрыторыі Беларусі. Полацк зьяўляўся буйным палітычным цэнтрам усходнеслявянскага племені крывічоў і сталіцай Полацкага княства.

Полацкае княства пастаянна ўдзельнічала ў міжусобнай барацьбе між рускімі князямі. Горад і яго жыхары, вядома, дужа цярпелі ад гэтага. Так, пад час чарговай міжусобнай вайны, якая ў летапісах датуецца 980 годам, Полацк быў захоплены і спалены войскам князя Уладзіміра. Гэта пацьверджваецца данымі археалягічных дасьледаваньняў, якія зафіксавалі сьляды пажару, датаванага канцом X стагодзьдзя.

Найвышэйшага ўздыму старажытны Полацк дасягнуў пад час княжаньня Ўсяслава Брачыслявіча (княжыў з 1044 па 1101), вядомага за прозьвішчам «Чарадзей». У гэты час у горадзе быў пабудаваны Сафійскі сабор.


Пасьля сьмерці Ўсяслава Полацкае княства, як і ўся Кіеўская Русь, уваходзіць у пэрыяд фэадальнай раздробленасьці.

У XIII стагодзьдзі Полацк паўстаў перад крыжацкай пагрозай. У гэтых умовах Полацк быў вымушаны ў 1307 годзе ўвайсьці ў склад Вялікага княства Літоўскага. Пры гэтым ён ня страціў свайго значэньня, застаючыся найбуйнейшым горадам на тэрыторыі Беларусі і другім горадам у ВКЛ пасьля Вільні. У 1498 годзе Полацк атрымаў Магдэбурскае права. У 1504 годзе было створанае Полацкае ваяводзтва.

Пачынаючы з XVI стагодзьдзя Полацк становіцца арэнай баявых дзеяньняў між ВКЛ ды Маскоўскім княствам. Практычна ў кожную маскоўска-літоўскую вайну маскоўскае войска зьдзяйсьняла аблогу горада. У 1512 годзе горад быў спалены.

Дужа моцна пацярпеў Полацк пад час лівонскай вайны, асноўныя баявыя дзеяньні якой як раз і прыйшліся на Полаччыну. У 1563 годзе, пасьля аблогі, што доўжылася некалькі тыдняў, горад быў захоплены маскоўскім войскам на чале з царом Іванам IV, які за сваю жорсткасьць атрымаў прозьвішча «Жахлівы». Праз 15 гадоў горад быў павернуты да ВКЛ польскім каралём Стэфанам Баторыям.

У 1654 годзе, з пачаткам чарговай маскоўска-польскай вайны, Полацк зноў апынуўся пад маскоўскай уладай. На гэты раз горад, пасьля некалькітыднёвай аблогі, без бою здаўся маскоўскаму войску. У 1667 годзе, па Андрусоўскаму пагадненьню, горад быў павернуты да ВКЛ.

Пад час Паўночнай вайны ў Полацку знаходзілася маскоўскае войска на чале з Пятром I. Вынікам іх перабываньня сталася разбурэньне старажытнага Сафійскага сабору. А ў 1706 годзе ўжо швэдзкае войска заняло горад, спаліўшы і абрабаваўшы яго.

Усе гэтыя падзеі прывялі да паступовага заняпаду горада і страты ім таго значэньня, якое ён меў раней.

За Першым падзелам Рэчы Паспалітай Полацк адышоў да Расейскай імпэрыі. Ён быў уключаны ў склад Пскоўскай губэрні. 6 верасьня 1776 году была створаная Полацкая губэрня; у гэтым жа годзе горад быў пазбаўлены Магдэбурскага права. 23 сьнежня 1796 году была створаная Беларуская губэрня, да складу якой увайшоў і Полацк. А з 13 сакавіка 1802 году Полацк увайшоў у склад Віцебскай губэрні. Горад быў цэнтрам павета.

Горад быў арэнай жорсткіх баявых дзеяньняў пад час Айчыннай вайны 1812 году Полацк і Полаччына былі шляхам адступленьня расейскай арміі на чале з Барклаям дэ Толі. У памяць аб тых падзеях адзін з мастоў праз Палату названы чырвоным.

У 1866 годзе праз Полацк прайшла рыга-арлоўская чыгунка, якая злучыла горад з Дзьвінскам ды Віцебскам. У пачатку XX стагодзьдзя праз горад прайшла другая чыгуначная лінія, і Полацк стаў чыгуначным вузлом.

У 1914 годзе Расея ўступіла ў Першую сусьветную вайну. У 1915 годзе, у выніку няўдач расейскай арміі, Полацк фактычна стаў прыфрантавым горадам. Лінія баявых дзеяньняў праходзіла прыкладна за 100 км на захад ад горада. Подступы да горада абараняла 3 армія.

3 сакавіка 1917 году, пасьля адмовы Iмпэратара Мікалая II ад трона, улада ў горадзе перайшла да рабочых, якія, пры падтрымцы салдатаў, раззброілі паліцыю і жандармэрыю. Празь некалькі дзён у горадзе быў створаны Савет рабочых дэпутатаў.

Захоп улады бальшавікамі пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў больш напружаным. Вырашальнай была ўнутраная барацьба ў 3-й арміі, частка якой стала на бок гэтак званага Камітэту выратаваньня Рэвалюцыі. 17 лістапада яна скончылася на карысьць бальшавікоў. 18 лістапада ў горадзе прайшлі выбары ў гарадзкі савет, у якіх перамаглі бальшавікі. У горадзе былі праведзеныя арышты палітычных супраціўнікаў.

У сьнежні 1917 году між Расеяй ды Германіяй было заключана перамір'е. Аднак яно цягнулася нядоўга: ужо 18 лютага 1918 году нямецкая армія зноў пачала баявыя дзеяньні. 25 лютага Полацк быў заняты нямецкімі войскамі. Немцы намагаліся разьвіць наступ, але ім гэта не ўдалося. Фронт спыніўся за некалькі дзесяткаў кілямэтраў на паўночны ўсход ад горада. Горад прабыў пад нямецкай уладай да лістапада 1918 году. 21 лістапада, хутка пасьля нямецкай рэвалюцыі, горад зноў перайшоў пад савецкі кантроль.

У сакавіку 1919 году пачалася савецка-польская вайна. 22 жніўня Полацк быў абвешчаны на асадным становішчы. Аднак наступ палякаў удалося спыніць прыкладна за 20 км ад горада. Але ў верасьні, карыстуючыся цяжкім становішчам Савецкай Расіі, палякі аднавілі наступ і захапілі левабярэжную частку Полацка і Полаччыны. Правабярэжная (паўночная) частка горада засталася пад кантролем чырвонай арміі. Такім чынам, лінія фронту пралегла па Дзьвіне. Абодва бакі вялі жорсткія баі зь пераменным посьпехам, але вырашальнай перавагі ніводнаму зь іх не ўдавалася дасягнуць. Абедзьве часткі горада несупынна падвяргаліся абстрэлам. Вядома, гэта прынесла гораду страшэнныя разбурэньні. Толькі 14 траўня 1920 году палякі пакінулі горад. За Рыскім мірным пагадненьнем Полацк застаўся ў складзе Расіі.

У 1925 годзе Полацк увайшоў у склад БССР.

У 1941 годзе горад быў захоплены нямецкімі войскамі. Горад абараняла 174 стралковая дывізія на чале з Аляксеем Зыгіным. Наступ немцаў зьдзяйсьняўся сіламі 3 танкавай арміі, якой камандаваў Герман Гот. Нягледзячы на жорсткі супраціў, які адзначыў нават сам Герман Гот, 16 ліпеня савецкія войскі вымушаныя былі пакінуць горад.

Пад час нямецкай акупацыі ў горадзе актыўна дзейнічала савецкае падпольле. Адным зь яго герояў стала Тацьцяна Марыненка, якая ў жніўні 1942 году была арыштаваная і закатаваная нямецкімі ўладамі. Цяпер у яе гонар названы мікрараён горада.

23 чэрвеня 1944 году пачалася наступальная апэрацыя савецкіх войск, вядомая пад назвай «Багратыён». Адной зь яе частак была Полацкая апэрацыя, якая пачалася 23 чэрвеня і праводзілася сіламі Першага Прыбалтыйскага фронту. Працягам апэрацыі горад быў акружаны; 1 ліпеня пачаўся штурм горада, і ўжо 4 ліпеня супраціў немцаў быў канчаткова зломлены. Горад пацярпеў вялікія разбурэньні.

Хутка пасьля аднаўленьня савецкай улады, 20 верасьня 1944 году, была створаная Полацкая вобласьць, але ўжо праз 10 год, 8 студзеня 1954 году, яна была скасаваная. Полацк ізноў быў паніжаны да статуса цэнтра раёна.

Пасьля вайны Полацк бурна разьвіваўся. У 1957 годзе ў горадзе быў пабудаваны шклозавод. А ў 1958 годзе побач з Полацкам узьнік прамысловы гігант Наваполацк.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Адукацыя

[рэдагаваць] Транспарт

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць] Зьнешнія спасылкі

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu