Жэнева
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Жэне́ва (Жэнэ́ва) (па-французску: Genève, па-нямецку: Genf праслухаць?, па-італьянску: Ginevra) — другі па велічыні і колькасці насельніцтва горад Швейцарыі. Траціну насельніцтва складаюць грамадзяне іншых краін. Горад размешчаны на паўднёва-заходнім беразе Жэнеўскага возера, паміж гарамі Юра і Альпамі. Жэнева з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага кантона.
Жэнева раздзелена на дзве часткі ракой Рона. Стары горад — гістарычны цэнтр Жэневы — знаходзіцца на левым беразе. У гэтай частцы знаходзяцца галоўныя помнікі архітэктуры: сабор Святога Пятра (Жэнева), плошча Бург дэ Фур, Жэнеўскі ўніверсітэт, Манумент Рэфармацыі.
Сусветна вядомая вялікай колькасцю прыватных банкаў, Жэнева таксама вядома як еўрапейская штаб-кватэра ААН, як месца дзе нарадзіўся рух кальвінізму і быў утвораны Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа. Усе міжнародныя арганізацыі, якія маюць штаб-кватэры ў Жэневе, размешчаны ў новым горадзе, на правым беразе Роны. Тут так сама знаходзяцца штаб-кватэры Міжнароднай арганізацыі працы, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Сусветнай арганізацыі аховы здароў'я многіх іншых. Тут знаходзіцца палац, дзе размяшчалася штаб-кватэра Лігі Нацый — папярэдніцы ААН.
Жэнева акружаная французскай тэрыторыяй, са Швейцарыяй яе злучае толькі возера і вузкая палоска сушы. Уплыў Францыі бачны паўсюль: у выглядзе мансардных дахаў, жалезных балконаў, надпісах на французскай мове.