Рона
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, напісаўшы яго, для гэтага націсьніце спасылку «Рэдагаваць». |
Рона — рака ў Швайцарыі і Францыі. Даўжыня 812 км, плошча басэйну 98 тыс. км². Пачынаецца ў Альпах, працякае праз Жэнэўскае возера і па Ронскай нізіне, упадае ў Ліёнскую затоку Міжземнага мора, утвараючы дэльту. Асноўныя прытокі — Сона, Ізэр, Дзюранс. Сярэдні расход вады 1780 м³/с. Каскад ГЭС. Суднаходзтва ніжэй вусьця ракі Эн. Злучаная каналамі з Рэйнам, Мозэлем, Маасам, Сенай, Луарой. У абход дэльты — канал ад Арля да Марсэля. На Роне — гарады Жэнэва (Швайцарыя), Ліён, Авіньён (Францыя).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
У ВікіСховішчы можна знайсьці мультымэдыйныя матэрыялы па тэме:
«Рона»