Амялушка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Амялу́шка звыча́йная (па-лацінску: Bombycilla garrulus) — пеўчая птушка атраду вераб'іных.
У Беларусі трапляецца на веснавым (красавік) і асеннім (лістапад) пралётах, у невялікай колькасці зімуе (прылятае з поўначы у кастрычніку). Трымаецца лясоў, дзе шмат рабіны, шыпшыны, крушыны, ядлоўцу. Даўжыня каля 20 см, маса да 60 г.
Да пачатку XX стагоддзя — аб'ект шляхецкага палявання. Гатавалася падобна да бакасаў, перапёлак, рабіннікаў, рабчыкаў: напрыклад, печанымі, з укладзенымі ў брушную поласць птушкі кавалкамі масла, змяшанага са здрабнёнымі “ягадамі” ядлоўцу.
- Артыкул створаны з дапамогай матар'ялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»