Сьпіс рымскіх папаў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Храналягічны сьпіс рымскіх папаў паводле часу іх пантыфікату.
Спачатку тытул «папа» (ад лацінскага: papa — бацька), выкарыстоўваўся некалькімі хрысьціянскімі Цэрквамі для азначэньня сваіх вышэйшых духоўных асоб. Зараз амаль выключна выкарыстоўваецца для азначэньня вышэйшай духоўнай асобы каталіцкай Царквы. Афіцыйна вышэйшая духоўная асоба каталіцкай Царквы завецца папам пачынаючы з пантыфікату Сірыцыя ў 384 годзе.
Афіцыйнага сьпісу рымскіх папаў ня існуе, але штогадовае ватыканскае выданьне Annuario Pontificio зьмяшчае сьпісы якія лічыцца самымі аўтарытэтнымі. Згодна з гэтымі сьпісамі сёньня налічваюць 265 рымскіх папаў. Да 1960 году ў сьпісе Annuario Pontificio месьцілася 266 асобы, але ў выданьні 1961 году са сьпісу быў выключаны Стэфан абраны ў 752 годзе, які да гэтага менаваўся як Стэфан II. Некаторыя сьпісы рымскіх папаў дасюль зьмяшчаюць Стэфана нягледзячы на апошнія зьмены, верагодна таму, што заснаваны на Каталіцкай Энцыкляпэдыі 1913 году выданьня.
Агулам у крыніцах узгадваецца 307 папаў зь іх 3 няпэўна. З астатніх 304 папаў 39 антыпапаў — 32 у Рыму, 2 у Пізе, 5 у Авіньёну. З 265 рымскіх папаў — 258 у Рыму, 7 у Авіньёну.
Часьцей за ўсё папамі абіралася імя Ян (26 разоў да XXIII), нумары VII і XXIII выкарыстоўваліся па два разы для сапраўдных папаў і антыпапаў, XVI – быў толькі ў антыпапы, XX – Яна з такім нумарам не было. Акрамя гэтага, імя Ян двойчы выкарыстоўвалася ў падвоеным імені – Ян Павал. Іншыя ўжытковыя папскія імёны — Бэнэдыкт (18 разоў да XVI), Рыгор (18 разоў да XVI), Клімент (17 разоў да XIV).
[рэдагаваць] Рымскія біпкупы да пачатку ўзвышэньня Папства
- 1. Сьвяты Пётра, Апостал (33 – 64/67)
- 2. Сьвяты Лін (64/67 – 76/78)
- 3. Сьвяты Анаклет (76/78 – 88/90)
- 4. Сьвяты Клімент I (88/90 – 97/99)
- 5. Сьвяты Эварыст (97/99 – 105/107)
- 6. Сьвяты Аляксандар I (105/107 – 115/116)
- 7. Сьвяты Сікст I (115/116 – 125)
- 8. Сьвяты Тэлесфор (125 – 136)
- 9. Сьвяты Гігін (136 – 140)
- 10. Сьвяты Пій I (140 – 154/155)
- 11. Сьвяты Анікет (154/155 – 165/166)
- 12. Сьвяты Сатэры (165/166 – 174/175)
- 13. Сьвяты Элеўтэры (174/175 – 189)
- 14. Сьвяты Віктар (189 –199)
- 15. Сьвяты Зэфірын (199 – 217)
- 16. Сьвяты Каліст I (217 – 222)
- Іпаліт (антыпапа) (217 – 235)
- 17. Сьвяты Ўрбан (222 – 230)
- 18. Сьвяты Пантыан (21 ліпеня 230 – 28 верасьня 235)
- 19. Сьвяты Антэр (21 лістапада 235 – 3 студзеня 236)
- 20. Сьвяты Фабіян (10 студзеня 236 – 20 студзеня 250)
- 21. Сьвяты Карнэлі (сакавік 251 – чэрвень 253)
- Навацыян (антыпапа) (251 – 268)
- 22. Сьвяты Люцы I (25 чэрвеня 253 – 5 сакавіка 254)
- 23. Сьвяты Стэфан I (12 траўня 254 – 2 жніўня 257)
- 24. Сьвяты Сікст II (30 жніўня 257 – 6 жніўня 258)
- 25. Сьвяты Дыянісі (22 ліпеня 259 – 26 сьнежня 269)
- 26. Сьвяты Фэлікс I (5 студзеня 269 – 30 сьнежня 274)
- 27. Сьвяты Эўтыхіян (4 студзеня 275 – 7 сьнежня 283)
- 28. Сьвяты Кай (17 сьнежня 283 – 22 красавіка 296)
- 29. Сьвяты Марцэлін (30 чэрвеня 296 – 25 кастрычніка 304)
- 30. Сьвяты Марцэл I (27 траўня 308 – 16 студзеня 309)
- 31. Сьвяты Эўсэбі (18 красавіка 309/310 – 17 жніўня 309/310)
- 32. Сьвяты Мільтыяд (2 ліпеня 311 – 11 студзеня 314)
[рэдагаваць] Рымскія папы ад пачатку ўзвышэньня Папства
- 33. Сьвяты Сыльвэстар I (31 студзеня 314 – 31 сьнежня 335)
- 34. Сьвяты Марк (18 студзеня 336 – [[7 кастрычніка 336)
- 35. Сьвяты Юлі I (6 лютага 337 – 12 красавіка 352)
- 36. Лібэры (17 траўня 352 – 24 верасьня 366)
- Фэлікс II (антыпапа) (355/358 – 22 лістапада 365)
- 37. Сьвяты Дамас I (1 кастрычніка 366 – 11 сьнежня 384)
- Урсін (антыпапа) (366 – 367)
- 38. Сьвяты Сірыцы (15 сьнежня 384 – 26 лістапада 399)
- 39. Сьвяты Анастасі I (27 лістапада 399 – 19 сьнежня 401)
- 40. Сьвяты Інакенці I (22 сьнежня 401 – 12 сакавіка 417)
- 41. Сьвяты Зосіма (18 сакавіка 417 – 26 сьнежня 418)
- 42. Сьвяты Баніфацы I (29 сьнежня 418 – 4 верасьня 422)
- Эўлалі (антыпапа) (29 сьнежня 418 – 419)
- 43. Сьвяты Цэлесцін I (10 верасьня 422 – 27 ліпеня 432)
- 44. Сьвяты Сікст III (31 ліпеня 432 – 19 жніўня 440)
- 45. Сьвяты Леў I Вялікі (29 верасьня 440 – 10 лістапада 461)
- 46. Сьвяты Іляры (19 лістапада 461 – 29 лютага 468)
- 47. Сьвяты Сімпліцы (3 сакавіка 468 – 10 сакавіка 483)
- 48. Сьвяты Фэлікс II (13 сакавіка 483 – 1 сакавіка 492)
- 49. Сьвяты Гелясі I (1 сакавіка 492 – 21 лістапада 496)
- 50. Сьвяты Анастасі II (24 лістапада 496 – 19 лістапада 498)
- 51. Сьвяты Сымах (22 лістапада 498 – 19 ліпеня 514)
- Лаўрэнці (антыпапа) (498/501 – 505)
- 52. Сьвяты Гармізд (20 ліпеня 514 – 6 жніўня 523)
- 53. Сьвяты Ян I (13 жніўня 523 – 18 траўня 526)
- 54. Сьвяты Фэлікс III (12 ліпеня 526 – 22 верасьня 530)
- 55. Баніфацы II (22 верасьня 530 – 17 кастрычніка 532)
- Дыяскур (антыпапа) (22 верасьня 530 – 14 кастрычніка 530) — магчыма сапраўдны Папа рымскі, але памёр праз 22 дні пасьля абраньня.
- 56. Ян II (2 студзеня 533 – 8 траўня 535)
- 57. Сьвяты Агапіт I (13 траўня 535 – 22 красавіка 536)
- 58. Сьвяты Сыльвэры (8 чэрвеня 536 – 11 чэрвеня 537)
- 59. Вігілі (29 сакавіка 537 – 7 чэрвеня 555) — з пачатку быў антыпапам з падтрымкі бізантыйскага войскаводца Велісарыя, прызнаны сапраўдным папам пасьля сьмерці Сыльвэрыя.
- 60. Пелягі I (16 красавіка 556 – 4 сакавіка 561)
- 61. Ян III (17 ліпеня 561 – 13 ліпеня 574)
- 62. Бэнэдыкт I (2 чэрвеня 575 – 30 ліпеня 579)
- 63. Пелягі II (26 лістапада 579 – 7 лютага 590)
- 64. Сьвяты Рыгор I Вялікі (3 верасьня 590 – 12 сакавіка 604)
- 65. Сабініян (13 верасьня 604 – 22 лютага 606)
- 66. Баніфацы III (19 лютага 607 – 12 лістапада 607)
- 67. Сьвяты Баніфацы IV (25 жніўня 608 – 8 траўня 615)
- 68. Сьвяты Адэадат I (Дэусдэдыт) (19 кастрычніка 615 – 8 лістапада 618)
- 69. Баніфацы V (23 сьнежня 619 – 25 кастрычніка 625)
- 70. Ганоры I (27 кастрычніка 625 – 12 кастрычніка 638)
- 71. Сэвэрын (28 траўня 640 – 2 жніўня 640)
- 72. Ян IV (24 сьнежня 640 – 12 кастрычніка 642)
- 73. Тодар I (24 лістапада 642 – 14 траўня 649)
- 74. Сьвяты Марцін I (ліпень 649 – 17 чэрвеня 653)
- 75. Сьвяты Яўген I (10 жніўня 654 – 2 чэрвеня 657)
- 76. Сьвяты Віталі (30 ліпеня 657 – 27 студзеня 672)
- 77. Адэадат II (11 красавіка 672 – 17 чэрвеня 676)
- 78. Дон (2 лістапада 676 – 11 красавіка 678)
- 79. Сьвяты Агато (27 чэрвеня 678 – 10 студзеня 681)
- 80. Сьвяты Леў II (17 жніўня 682 – 3 ліпеня 683)
- 81. Сьвяты Бэнэдыкт II (26 чэрвеня 684 – 8 траўня 685)
- 82. Ян V (23 ліпеня 685 – 2 жніўня 686)
- 83. Конан (21 кастрычніка 686 – 21 верасьня 687)
- Тодар (антыпапа) (687)
- Пасхалі (антыпапа) (687 – 692)
- 84. Сьвяты Сергі I (15 сьнежня 687 – 8 верасьня 701)
- 85. Ян VI (30 кастрычніка 701 – 11 студзеня 705)
- 86. Ян VII (1 сакавіка 705 – 18 кастрычніка 707)
- 87. Сізыні (15 студзеня 708 – 4 лютага 708)
- 88. Канстанцін I (25 сакавіка 708 – 9 красавіка 715)
[рэдагаваць] Рымскія папы раньняга Сярэднявечча
- 89. Сьвяты Рыгор II (19 траўня 715 – 11 лютага 731)
- 90. Сьвяты Рыгор III (18 сакавіка 731 – 10 сьнежня 741)
- 91. Сьвяты Захары (10 сьнежня 741 – 22 сакавіка 752)
- Стэфан (23 сакавіка – 25 сакавіка 752) — ён памёр праз 3 дні пасьля абраньня, у тыя часы толькі абраньня было не дастаткова каб лічыцца рымскім папам — Стэфан не трапіў у афіцыйны сьпіс рымскіх папаў. Але пазьней абраньня стала дастаткова каб звацца рымскім папам. З гэтых акалічнасьцяў у некаторых сьпісах ўсе наступныя рымскія папы на імя Стэфан маюць падвоеную нумарацыю. Зараз жа пазыцыя каталіцкай царквы — не лічыць Стэфана рымскім папам.
- 92. Стэфан II (26 сакавіка 752 – 26 красавіка 757)
- 93. Сьвяты Павал I (29 траўня 757 – 28 чэрвеня 767)
- 94. Стэфан III (7 жніўня 768 – 3 лютага 772)
- Канстанцін II (антыпапа) (28 красавіка 767 – 769)
- Піліп (антыпапа) (768)
- 95. Адрыян I (9 лютага 772 – 25 сьнежня 795)
- 96. Сьвяты Леў III (27 сьнежня 795 – 12 чэрвеня 816)
- 97. Стэфан IV (22 чэрвеня 816 – 24 студзеня 817)
- 98. Сьвяты Пасхалі I (25 студзеня 817 – 11 лютага 824)
- 99. Яўген II (2 траўня 824 – жнівень 827)
- 100. Валянцін (жнівень – верасень 827)
- 101. Рыгор IV (кастрычнік 827 – студзень 844)
- Ян (антыпапа) (844)
- 102. Сергі II (студзень 844 – 27 студзеня847)
- 103. Сьвяты Леў IV (10 красавіка 847 – 17 ліпеня 855)
- 104. Бэнэдыкт III (29 верасьня 855 – 17 красавіка 858)
- 105. Сьвяты Мікалай I Вялікі (24 красавіка 858 – 13 лістапада 867)
- 106. Адрыян II (14 сьнежня 867 – 14 сьнежня 872)
- 107. Ян VIII (14 сьнежня 872 – 16 сьнежня 882)
- 108. Марын I (16 сьнежня 882 – 15 траўня 884)
- 109. Сьвяты Адрыян III (17 траўня 884 – 15 верасьня 885)
- 110. Стэфан V (верасень 885 – 14 верасьня 891)
- 111. Фармоз (6 кастрычніка 891 – 4 красавіка 896)
- 112. Баніфацы VI (красавік 896)
- 113. Стэфан VI (травень 896 – жнівень 897)
- 114. Раман (жнівень 897 – лістапад 897)
- 115. Тодар II (сьнежань 897)
- 116. Ян IX (студзень 898 – студзень 900)
- 117. Бэнэдыкт IV (студзень 900 – ліпень 903)
- 118. Леў V (ліпень 903 – кастрычнік 903)
- 119. Сергі III (29 студзеня 904 – 14 красавіка 911)
- 120. Анастасі III (красавік 911 – чэрвень 913)
- 121. Ландон (ліпень 913 – люты 914)
- 122. Ян X (сакавік 914 – травень 928)
- 123. Леў VI (травень 928 – сьнежань 928)
- 124. Стэфан VII (сьнежань 928 – люты 931)
- 125. Ян XI (граф Тускулумскі) (люты 931 – сьнежань 935)
- 126. Леў VII (3 студзеня 936 – 13 ліпеня 939)
- 127. Стэфан VIII (14 ліпеня 939 – кастрычнік 942)
- 128. Марын II (30 кастрычніка 942 – травень 946)
- 129. Агапіт II (10 траўня 946 – сьнежань 955)
- 130. Ян XII (Атавіана, граф Тускулумскі) (16 сьнежня 955 – 4 сьнежня 963)
- 131. Леў VIII (6 сьнежня 963 – 1 сакавіка 965) — сапраўднасьць яго пантыфікату залежыць ад законнасьці адхіленьня яго папярэдніка.
- 132. Бэнэдыкт V (22 траўня 964 – 23 сьнежня 964) — калі Леў VIII быў сапраўдным папай, тады Бэнэдыкт V — антыпапа. Некаторыя крыніцы лічаць Бэнэдыкта сапраўдным папай, а Льва VIII — антыпапай.
- 133. Ян XIII (1 кастрычніка 965 – 6 кастрычніка 972)
- 134. Бэнэдыкт VI (19 студзеня 973 – чэрвень 974)
- 135. Бэнэдыкт VII (граф Тускулумскі) (кастрычнік 974 – 10 ліпеня 983)
- 136. Ян XIV (П'етро ды Павіа) (10 сьнежня 983 – 20 жніўня 984)
- 137. Ян XV (жнівень 985 – сакавік 996)
- 138. Рыгор V (Бруна, герцаг Карантыйскі) (3 траўня 996 – 18 лютага 999)
- 139. Сыльвэстар II (Гэрбэрт д'Арылак) (2 красавіка 999 – 12 траўня 1003)
- 140. Ян XVII (Сэка) (чэрвень 1003 – сьнежань 1003)
- 141. Ян XVIII (Фазана) (студзень 1004 – ліпень 1009)
- 142. Сергі IV (П'етра Бука Порца) (31 ліпеня 1009 – 12 траўня 1012)
- 143. Бэнэдыкт VIII (Джавані, граф Тускулумскі) (18 траўня 1012 – 7 красавіка 1024)
- Рыгор VI (антыпапа) (1012)
- 144. Ян XIX (граф Тускулумскі) (красавік 1024 – 6 лістапада 1032)
- 145. Бэнэдыкт IX (у першы раз) (Тэафілакт, граф Тускулумскій) (1032 – 1044)
- 146. Сыльвэстар III (Джавані) (20 студзеня 1045 – 10 сакавіка 1045)
- 147. Бэнэдыкт IX (у другі раз) (10 сакавіка 1045 – 1 траўня 1045)
- 148. Рыгор VI (Джавані Грацыана) (5 траўня 1045 – 20 сьнежня 1046)
- 149. Клімент II (граф Шыдгер, Морслебен і Горнбург) (25 сьнежня 1046 – 9 кастрычніка 1047)
- 150. Бэнэдыкт IX (у трэці раз) (8 лістапада 1047 – 17 ліпеня 1048) калі трохразовае адхіленьне Бэнэдыкта IX была па-за законным, тады Сыльвэстара III, Рыгора VI і Клімента II трэба лічыць антыпапамі.
- 151. Дамас II (Попо фон Брыксэн) (17 ліпеня 1048 – 9 жніўня 1048)
- 152. Сьвяты Леў IX (Бруна, граф Эгісхэйм-Дагсбург) (12 лютага 1049 – 19 красавіка 1054)
- 153. Віктар II (Гэбгард, граф Доленштэйн-Гіршбэрг) (16 красавіка 1055 – 28 ліпеня 1057)
- 154. Стэфан IX (Фрыдрых, герцог Латарынгскі) (2 жніўня 1057 – 29 сакавіка 1058)
- Бэнэдыкт Х (антыпапа) (Джавані, граф Тускулумскі) (5 красавіка 1058 – 24 лістапада 1058)
[рэдагаваць] Рымскія папы ў час узвышэньня Папства
- 155. Мікалай II (Жэрар дэ Шэўрон) (6 сьнежня 1058 – 27 ліпеня 1061)
- 156. Аляксандар II (Ансэльма да Баджо) (1 кастрычніка 1061 – 21 красавіка 1073)
- Ганоры II (антыпапа) (П'етра Кадала) (28 кастрычніка 1061 – 1072)
- 157. Сьвяты Рыгор VII (Гільдэбранд) (22 красавіка 1073 – 25 траўня 1085)
- Клімент III (антыпапа) (Вібэрта ды Парма) (25 чэрвеня 1080/24 сакавіка 1084 – 8 верасьня 1100)
- 158. Віктар III (Дэзыдэрый Эпіфані) (24 траўня 1086 – 16 верасьня 1087)
- 159. Урбан II (Эд дэ Шаціён) (12 сакавіка 1088 – 29 ліпеня 1099)
- 160. Пасхалі II (Раньера ды Б'еда) (13 жніўня 1099 – 21 студзеня 1118)
- Тодар (антыпапа) (Джыбэр) (1100 – 1102)
- Альбэрт (антыпапа) (1102)
- Сыльвэстар IV (антыпапа) (Маджынульфа) (18 лістапада 1105 – 1111)
- 161. Гелясі II (Джавані Каэтані) (24 студзеня 1118 – 28 студзеня 1119)
- Рыгор VIII (антыпапа) (Марыс Бурдэн дэ Брага) (8 сакавіка 1118 – 1121)
- 162. Каліст II (Гі з Бургундыі) (2 лютага 1119 – 13 сьнежня 1124)
- 163. Ганоры II (Ламбэрта дэ Ф'ян'яна) (15 сьнежня 1124 – 13 лютага 1130)
- Цэлесцін II (антыпапа) (Тыбальда Букапек) (сьнежань 1124)
- 164. Інакенці II (Грыгорыа Папарэскі) (14 лютага 1130 – 24 верасьня 1143)
- Анаклет II (антыпапа) (П'етра Петры Леоніс) (24 лютага 1130 – 25 студзеня 1138)
- Віктар IV (антыпапа) (Грыгорыа Конці) (сакавік 1138 – 29 траўня 1138)
- 165. Цэлесцін II (Гвіда з Чыта ды Кастэла) (26 верасьня 1143 – 8 сакавіка 1144)
- 166. Люцы II (Джэрарда Качанемічы) (12 сакавіка 1144 –15 лютага 1145)
- 167. Яўген III (Бэрнарда Паганэлі) (15 лютага 1145 – 8 ліпеня 1154)
- 168. Анастасі IV (Карада) (12 ліпеня 1153 – 3 сьнежня 1154)
- 169. Адрыян IV (Мікалай Брэйкспір) (4 сьнежня 1154 – 1 верасьня 1159)
- 170. Аляксандар III (Раланда Бандынелі) (7 верасьня 1159 – 30 жніўня 1181)
- Віктар V (антыпапа) (Атавіана дэ Мантычэла) (7 верасьня 1159 – 20 красавіка 1164)
- Пасхалі III (антыпапа) (Гвіда да Крэма) (22 красавіка 1164 – 20 верасьня 1168)
- Каліст III (антыпапа) (Джавані дэ Струмі) (верасень 1168 – 29 жніўня 1178)
- Інакенці III (антыпапа) (Ландо) (29 верасьня 1179 – 1180)
- 171. Люцы III (Убальда Алючыньёлі) (1 верасьня 1181 – 25 лістапада 1185)
- 172. Урбан III (Убэрта Крывэлі) (25 лістапада 1185 – 20 кастрычніка 1187)
- 173. Рыгор VIII (Альбэрта дэ Мора) (21 кастрычніка – 17 сьнежня 1187)
- 174. Клімент III (Паола Скалары) (19 сьнежня 1187 – 20 сакавіка 1191)
- 175. Цэлесцін III (Джачынта Бабонэ) (30 сакавіка 1195 – 8 студзеня 1198)
[рэдагаваць] Рымскія папы часу найбольшага ўзвышэньня Папства
- 176. Інакенці III (Латарыо, граф Сэньі) (8 студзеня 1198 – 16 ліпеня 1216)
- 177. Ганоры III (Чэнчыо Савэлі) (18 ліпеня 1216 – 18 сакавіка 1227)
- 178. Рыгор IX (Угаліна, граф Сэньі) (19 сакавіка 1227 – 22 жніўня 1241)
- 179. Цэлесцін IV (Джафрэда Кастыльёнэ) (25 кастрычніка – 10 лістапада 1241)
- 180. Інакенці IV (Сінібальдо Фіескі) (25 чэрвеня 1243 – 7 сьнежня 1254)
- 181. Аляксандар IV (Рынальда, граф Сэньі) (12 сьнежня 1254 – 25 траўня 1261)
- 182. Урбан IV (Жак Панталеон) (29 жніўня 1261 – 2 кастрычніка 1264)
- 183. Клімент IV (Гі Фулькуа Ле Гро) (5 лютага 1265 – 29 лістапада 1268)
- 184. Сьвяты Рыгор Х (Тэбальда Вісконці) (1 верасьня 1271 – 10 студзеня 1276)
- 185. Інакенці V (П'етра ды Тарантасіа) (21 студзеня 1276 – 22 чэрвеня 1276)
- 186. Адрыян V (Атабона Фіескі) (11 ліпеня 1276 – 18 жніўня 1276)
- 187. Ян XXI (П'етра Юліані Гішпанскі) (8 верасьня 1276 – 20 траўня 1277) — ніхто з Пап ня меў імя Ян XX, П'етра Юліані Гішпанскі ў 1276 павінен быў звацца Янам XX, але ўзяў сабе імя Ян XXI.
- 188. Мікалай III (Джавані Гаэтана Арсіні) (25 лістапада 1277 – 22 жніўня 1280)
- 189. Марцін IV (Сымон дэ Брыён) (22 студзеня 1281 – 28 сакавіка 1285) — Сымон дэ Брыён, абраны ў 1281, мае імя Марцін IV таму што Марын I і Марын II памылкова лічыліся адпаведна Марцінам II і Марцінам III.
- 190. Ганоры IV (Джакама Савэлі) (2 красавіка 1285 – 3 красавіка 1287)
- 191. Мікалай IV (Джыролама Машы) (22 лютага 1288 – 4 красавіка 1292)
- 192. Сьвяты Цэлесцін V (П'етра дэль Муронэ) (5 ліпеня 1294 – 13 сьнежня 1294) — апошні Папа рымскі выракшыйся пасады.
- 193. Баніфацы VIII (Бэнедэта Каэтані) (24 сьнежня 1294 – 11 кастрычніка 1303)
- 194. Бэнэдыкт XI (Нікола Бакасіні) (22 кастрычніка 1303 – 7 ліпеня 1304)
[рэдагаваць] Рымксія папы ад Авіньёну да Канстанцкага сабору
- 195. Клімент V (Бэртран дэ Го) (5 чэрвеня 1305 – 20 красавіка 1314)
- 196. Ян XXII (Жак Дзюэз) (7 жніўня 1316 – 4 сьнежня 1334)
- 197. Бэнэдыкт XII (Жак Фурнье) (20 сьнежня 1334 – 25 красавіка 1342)
- 198. Клімент VI (П'ер Рожэ) (7 траўня 1342 – 6 сьнежня 1352)
- 199. Інакенці VI (Эцьен Абэр) (18 сьнежня 1352 – 12 верасьня 1362)
- 200. Урбан V (Гільём дэ Грымор) (28 верасьня 1362 – 19 сьнежня 1370)
- 201. Рыгор XI (П'ер Рожэ дэ Бафор) (30 сьнежня 1370 – 27 сакавіка 1378)
- 202. Урбан VI (Барталамэа Прыньяна) (8 красавіка 1378 – 15 кастрычніка 1389)
- Клімент VII (антыпапа) (Рабэрт, граф Жэнеўскі) (20 верасьня 1378 – 16 верасьня 1394)
- 203. Баніфацы IX (П'етра Тамачэлі) (2 лістапада 1389 – 1 кастрычніка 1404)
- Бэнэдыкт XIII (антыпапа) (Педра дэ Луна) (28 верасьня 1394 – 26 ліпеня 1417).
- 204. Інакенці VII (Казімо Мільараці) (17 кастрычніка 1404 – 6 лістапада 1406)
- 205. Рыгор XII (Анджэла Карэр) (30 лістапада 1406 – 4 ліпеня 1415)
[рэдагаваць] Рымскія папы часу Адраджэньня
- 206. Марцін V (Ода Калона) (11 лістапада 1417 – 20 лютага 1431)
- 207. Яўген IV (Габрыэле Кандульмэр) (3 сакавіка 1431 – 23 лютага 1447)
- Бэнэдыкт XV (антыпапа) (Жан Карьер) (1433/1438 – xxxx)
- Фэлікс V (антыпапа) (Амадэй, герцаг Савойскі) (5 лістапада 1439 – 25 красавіка 1449)
- 208. Мікалай V (Тамаза Парэнтучэлі) (6 сакавіка 1447 – 24 сакавіка 1455)
- 209. Каліст III (Алонса дэ Борджа) (8 красавіка 1455 – 6 жніўня 1458)
- 210. Пій II (Энэй Сыльвій Пікаламіні) (19 жніўня 1458 – 15 жніўня 1464)
- 211. Павал II (П'етра Барбо) (30 жніўня 1464 – 26 ліпеня 1471)
- 212. Сікст IV (Франчэска дэла Равэрэ) (9 жніўня 1471 – 12 жніўня 1484)
- 213. Інакенці VIII (Джамбатыста Чыбо) (29 жніўня 1484 – 25 ліпеня 1492)
- 214. Аляксандар VI (Борджыа дэ Радрыга) (11 жніўня 1492 – 18 жніўня 1503) — павінен быў звацца Аляксандарам V, таму што Аляксандар V, абраны Пізанскім Саборам (1409 – 1410) не лічыцца сапраўдным папам.
- 215. Пій III (Франчэска Тадэскіні-Пікаламіні) (22 верасьня 1503 – 18 кастрычніка 1503)
- 216. Юлі II (Джуліана дэла Равэрэ) (31 кастрычніка 1503 – 21 лютага 1513)
- 217. Леў Х (Джавані Медычы) (11 сакавіка 1513 – 1 сьнежня 1521)
- 218. Адрыян VI (Адрыян Флорэнс) (9 студзеня 1522 – 14 верасьня 1523)
- 219. Клімент VII (Джуліа Медычы) (19 лістапада 1523 – 25 верасьня 1534)
- 220. Павал III (Алесандра Фарнэзе) (13 кастрычніка 1534 – 10 лістапада 1549)
[рэдагаваць] Рымскія папы часу Рэфармацыі і Контррэфармацыі
- 221. Юлі III (Джавані Марыя Чокі дэль Монтэ) (7 лютага 1550 – 23 сакавіка 1555)
- 222. Марцэл II (Марчэла Чэрвіні) (9 красавіка 1555 – 30 красавіка 1555)
- 223. Павал IV (Джанп'етра Карафа) (23 траўня 1555 – 18 жніўня 1559)
- 224. Пій IV (Джавані Анджэла Медычы) (25 сьнежня 1559 – 9 сьнежня 1565)
- 225. Сьвяты Пій V (Антоніа Мікеле Гісліеры) (7 студзеня 1566 – 1 траўня 1572)
- 226. Рыгор XIII (Уга Бонкампаньі) (13 траўня 1572 – 10 красавіка 1585)
- 227. Сікст V (Фелічэ Перэці) (24 красавіка 1585 – 27 жніўня 1590)
- 228. Урбан VII (Джамбатыста Кастанья) (15 верасьня 1590 – 27 верасьня 1590)
- 229. Рыгор XIV (Нікола Сфондраті) (5 сьнежня 1590 – 16 кастрычніка 1591)
- 230. Інакенці IX (Джавані Антоніа Факінэці) (29 кастрычніка 1591 – 30 сьнежня 1591)
- 231. Клімент VIII (Іпаліта Альдабрандыні) (30 студзеня 1592 – 5 сакавіка 1605)
- 232. Леў XI (Алесандра Медычы) (1 красавіка 1605 – 27 красавіка 1605)
- 233. Павал V (Каміла Баргэзэ) (16 траўня 1605 – 28 студзеня 1621)
- 234. Рыгор XV (Алесандра Людавізі) (9 лютага 1621 – 8 ліпеня 1623)
- 235. Урбан VIII (Мафэа Барбэрыні) (6 жніўня 1623 – 29 ліпеня 1644)
[рэдагаваць] Рымскія папы часу заняпаду Папства
- 236. Інакенці Х (Джамбатыста Памфілі) (15 верасьня 1644 – 7 студзеня 1655)
- 237. Аляксандар VII (Фабіа Кіджы) (7 красавіка 1655 – 22 траўня 1667)
- 238. Клімент IX (Джуліа Распільёзы) (20 чэрвеня 1667 – 9 сьнежня 1669)
- 239. Клімент X (Эміліа Альцьеры) (29 красавіка 1670 – 22 ліпеня 1676)
- 240. Інакенці XI (Бэнедэта Адэскалькі) (21 верасьня 1676 – 12 жніўня 1689)
- 241. Аляксандар VIII (П'етра Атабоні) (6 кастрычніка 1689 – 1 лютага 1691)
- 242. Інакенці XII (Антоніа Піньятэлі) (12 ліпеня 1691 – 27 верасьня 1700)
- 243. Клімент XI (Джавані Франчэска Альбані) (23 лістапада 1700 – 19 сакавіка 1721)
- 244. Інакенці XIII (МікелАнджэла дэі Конці) (8 траўня 1721 – 7 сакавіка 1724)
- 245. Бэнэдыкт XIII (П'етра Франчэска, герцаг Арсіні) (29 траўня 1724 – 21 лютага 1730)
- 246. Клімент XII (Ларэнца Карсіні) (12 ліпеня 1730 – 6 лютага 1740)
- 247. Бэнэдыкт XIV (Праспэра Ламбертыні) (17 жніўня 1740 – 3 траўня 1758)
- 248. Клімент XIII (Карла Рэцоніка) (6 ліпеня 1758 – 2 лютага 1769)
- 249. Клімент XIV (Джавані Вінчэнца Ларэнца Ганганэлі) (19 траўня 1769 – 22 лістапада 1774)
- 250. Пій VI (Джавані Анджэла, граф Браскі) (15 лютага 1775 – 29 жніўня 1799)
- 251. Пій VII (Барнаба Луіджы, граф Кьярамонці) (14 сакавіка 1800 – 20 жніўня 1823)
- 252. Леў XII (Анібале, граф дэла Джэнга) (28 верасьня 1823 – 10 лютага 1829)
- 253. Пій VIII (Франчэска Саверыо Кастыльёні) (31 сакавіка 1829 – 30 лістапада 1830)
- 254. Рыгор XVI (Барталамеа Альбэрта Маура Капэлары) (2 лютага 1831 – 1 чэрвеня 1846)
- 255. Блажэнны Пій IX (Джавані Марыя, граф Мастаі-Ферэцы) (16 чэрвеня 1846 – 7 лютага 1878)
[рэдагаваць] Рымскія папы Новага часу
- 256. Леў XIII (Джаакіна, граф Печчы) (20 лютага 1878 – 20 ліпеня 1903)
- 257. Сьвяты Пій Х (Джузэпэ Сарто) (4 жніўня 1903 – 20 жніўня 1914)
- 258. Бэнэдыкт XV (Джакама, маркіз дэла К'еза) (3 верасьня 1914 – 22 студзеня 1922)
- 259. Пій XI (Акіле Раты) (6 лютага 1922 – 10 лютага 1939)
- 260. Пій XII (Эўджэніа Пачэлі) (2 сакавіка 1939 – 9 кастрычніка 1958)
- 261. Блажэнны Ян XXIII (Анджэла Джузэпэ Ронкалі) (28 кастрычніка 1958 – 3 чэрвеня 1963)
- 262. Павал VI (Джавані Батыста Мантыні) (21 чэрвеня 1963 – 6 жніўня 1978)
- 263. Ян Павал I (Альбіна Лучані) (26 жніўня 1978 – 28 верасьня 1978)
- 264. Ян Павал II (Караль Вайтыла) (16 кастрычніка 1978 – 2 красавіка 2005)
- 265. Бэнэдыкт XVI (Ёзэф Ратцынгер) (19 красавіка 2005 – па сёньня)