Лін (папа рымскі)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сьвяты Лін (па-лацінску: Linus) – як лічыцца, другі біскуп Рыму пасьля апостала Пётры.
Згодна традыцыі, гэта той самы Лін, які згадваецца ў Другім Пасланьні апостала Паўлы да Цімафея. Пра жыцьцё ягонае амаль нічога невядома. Liber Pontificalis паведамляе, што ён быў родам з Тосканіі, прыняў пакутніцкі вянок у 76 г. і быў пахаваны каля св.Пятра, але раннія крыніцы аб гэтым нічога не гавораць.
[рэдагаваць] Ушанаваньне
Біскупа Ліна ўшаноўваюць як сьвятога хрысьціяне розных канфэсіяў. Дзень ягонае памяці ў каталікоў — 23 верасьня, праваслаўныя - 4 студзеня і 5 лістапада. У ягонае імя асьвечаны касьцёл у вёсцы Пеляса Воранаўскага раёну Гарадзенскае вобласьці.