Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- 1586: у Беларусі ўпершыню ва Ўсходняй Эўропе было зроблена патолягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка Стэфана Баторыя
- 1794: сталіца Вялікага Княства Літоўскага Вільня замест сталічнага атрымала статус губэрнскага цэнтру Расейскай імпэрыі
- 1825: група рэвалюцыйна настроеных расейскіх афіцэраў ладзіць у Санкт-Пэтэрбурзе паўстаньне супраць царызму (паўстаньне дэкабрыстаў).
- 1862: у Менску было відаць ніколі дагэтуль ня бачанае паўночнае зьзяньне
- 1503: Настрадамус, францускі астроляг і прадказальнік
- 1895: Поль Элюар, францускі паэт-сюррэаліст
- 1905: Мікалай Дарожкін, беларускі міколяг і фітапатоляг, акадэмік АН БССР
- 1989: Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, фізык, адзін з стваральнікаў вадароднай бомбы
- У Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Навум, імя якога ў народзе зьвязвалі з навукай. Даўней лічылася, што менавіта ў гэты дзень трэба пачынаць вучыць дзяцей. Маўляў, «Навум розуму навучыць».
Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў перадач Радыё Свабода (беларуская рэдакцыя).