Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- 1905: Крывавая нядзеля — у Санкт-Пецярбургу царскія войскі расстралялі мірнае шэсьце рабочых. У тым шэсьці бралі ўдзел 140 тысяч чалавек, шмат зь іх загінула. А ішлі рабочыя з пэтыцыяй да цара. Думалі, што цар добры, а толькі намесьнікі ў яго ліхія.
- 1590: Сімон Вуэ, французскі жывапісец эпохі Барока
- 1801: Восіп Кавалеўскі, беларускі філёляг, манголазнаўца
- 1848: Якуб Наркевіч-Ёдка, мэдык і прыродазнаўца.
- 1890: Карэл Чапэк, чэскі пісьменьнік.
- 1902: Антон Жэбрак, беларускі генэтык, які быў прэзыдэнтам Акадэміі Навук і ўсё жыцьцё займаўся сэлекцыяй пшаніцы ды грэчкі.
- 1908(?): Марыя Осіпава, менская гераіня-падпольшчыца.
- 1908: Сымона дэ Бавуар, француская пісьменьніца, фэміністка.
- 1913: Рычард Ніксан, 37-ы прэзыдэнт ЗША.
Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў перадач Радыё Свабода (беларуская рэдакцыя).