Іосіф Бродзкі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Іосіф Бродзкі (па-расейску: Ио́сиф Алекса́ндрович Бро́дский, па-ангельску: Iosif ці Joseph Brodsky) (24 траўня 1940, Ленінград – 28 студзеня 1996, Нью-Ёрк) — расейскі і амэрыканскі паэт, эсэіст, драматург. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры ў 1987 годзе.
[рэдагаваць] Біяграфія
Бацькі Бродзкага былі жыдамі. Зь імі ён правёў сваё юнацтва ў горадзе Ленінград. Там скончыў школу-сямігодку. Потым працаваў у морге, кацельнай, на заводзе. У 1964 быў асуджаны за дармаедзтва на пяць год прымусовай работы ў Архангельскую вобласьць. Але пад ціскам міжнароднай грамадзкасьці быў вызвалены пасьля 18 месяцаў. У 1972 быў высланы з СССР у Вену. Затым ён пераехаў у Нью-Ёрк, дзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства. У Савецкі саюз ні ў Расею больш не вяртаўся. Памёр ад інфаркту ўва сьне. Пахаваны ў Вэнэцыі (Італія).
[рэдагаваць] Творчасьць
Вершы пачаў пісаць напрыканцы 1950х. Да таго ж часу адносяцца і ягоныя першыя пераклады (песьні Бітлз). Творы распаўсюджваюцца ў самвыдаве. Падчас жыцьця ў ЗША піша вершы і эсэ па-ангельску, займаецца перакладамі на расейскую, выкладае ў унівэрсытэтах.
У 1986 ангельскамоўная кніга Бродзкага «Less than one» («Менш за адзінку») была прызнаная найлепшай літаратурна-крытычным творам у ЗША. У 1987 Бродзкі атрымаў нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Ён зьяўляўся таксама ляўрэатам стыпэндыі Макартура, Нацыянальнай кніжнай прэміі. Быў прызнаны як паэт-ляўрэат ЗША, як ганаровы грамадзянін горада Санкт-Петэрбурга.