Маршалавы выспы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
Нацыянальны дэвіз: Jepilpilin ke ejukaan | |||||
Афіцыйная мова | Маршальская, Англійская | ||||
Сталіца | Маджура | ||||
Найбуйнейшы горад | Маджура | ||||
Урад
Прэзідэнт
|
Кесаі Хеса Ноўт |
||||
Плошча - Агульная - % вады |
213-е месца ў сьвеце 181 км2 нязначны |
||||
Насельніцтва - Агульнае (2003) - Шчыльнасьць |
205-е месца ў сьвеце 56.429 326/км² |
||||
СУП - Агульны (2001) - на душу насельніцтва |
220-е месца ў сьвеце 115 млн $ $1.600 |
||||
Валюта | Даляр ЗША (USD ) |
||||
Часавы пас - улетку |
(UTC+12) (UTC) |
||||
Незалежнасьць |
21 кастрычніка 1986 | ||||
Дзяржаўны гімн | Forever Marshall Islands | ||||
Аўтамабільны знак | |||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .mh | ||||
Тэлефонны код | +692 |
||||
Маршалавы выспы, афіцыйна Рэспубліка Маршалавы выспы — адна з краінаў Мікранезіі ў заходняй частцы Ціхага акіяна, знаходзіцца на поўначы ад Науру і Кірыбаці, на ўсходзе ад Аб'яднаных краін Мікранезіі, на поўдні ад амерыканскай тэрыторыі Атола Ўэйк.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Выспы адкрыты ў 1526 годзе іспанцам Алонза дэ Салазарам. Наступным еўрапейцам які прыбыў на выспы быў англічанін Джон Маршал, у гонар якога выспы і атрымалі сваю назву. У 1885 годзе выспы былі заселены нямецкай гандлёвай кампаніяй і праз некалькі год яны сталі часткай пратэктарату нямецкай Новай Гвінеі. Японія акупіравала іх у выніку Першай Сусветнай вайны і кіравала імі пад мандатам Лігі Нацый. Пад час Другой сусветнай вайны Злучаныя Штаты Амерыкі захапілі выспы ў 1944 годзе. У 1979 была абвешчана рэспубліка Маршалавы выспы, незалежнасць якой афіцыйна была аб'яўлена 21 кастрычніка 1986 года.
[рэдагаваць] Адміністрацыйнае дзяленне
Адміністрацыйна Маршалавы выспы падзяляюцца на 25 раёнаў якія адпавядаюць колькасці заселеных выстаў.
[рэдагаваць] Геаграфія
Краіна складаецца з 25 атолаў і 5 ізаляваных выспаў. Асноўныя атолы і выспы дзеляцца на дзве шрупы: «Ланцуг Ратака» і «Ланцуг Раліка». Дзве траціны насельніцтва краіны жывуць на атолах Маджура (сталіца) і Эбейе. Астатнія атолы і выспы малазаселены з-за недахопу працы і слабага эканамічнага развіцця. На некаторых атолах жыццё зусім традыцыйнае і ежа складаецца з таго што людзі самі зловяць і вырасцяць. У гарадах асноўнай часткай ежы з'яўляецца рыс.