Драч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Драч, дзярка́ч (па-лацінску: Crex crex) — птушка сямейства пастушковых атраду жураўлепадобных.
Пашыраны па ўсёй Еўропе, Заходняй Азіі. Жыве на вільготных травяністых лугах, у пасевах сельскагаспадарчых культур, на лясных высечках, агародах. У Беларусі звычайны пералётны від (народныя назвы дзяргач, дзяргун). Актыўны пераважна ўначы. Даўжыня цела 18 – 27 см, маса 100-200 г. Афарбоўка светла-рыжая з цёмнымі стракацінамі. Дзюба кароткая, моцная. Бегае хутка. Вясной самец выдае вельмі рэзкія, моцныя, непрыемныя гукі (адсюль назва). Корміцца насякомымі, смаўжамі, дажджавымі чарвямі, насеннем пустазелля і іншым. Зімуе ў Афрыцы і Міжземнамор'і. Увосені вельмі тлусты.
Аб'ект палявання. Мяса вельмі смачнае, гатуецца падобна да перапёлкі, фазана.
- Артыкул створаны з дапамогай матар'ялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»