Дняпро
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дняпро́ (па-расейску: Днепр, па-ўкраінску: Дніпро) — рака даўжынёй 2.290 км, якая працякае праз Расею, Беларусь і Ўкраіну і ўпадае ў Чорнае мора. Даўжыня на тэрыторыі Беларусі — 689 км. Трэцяя па даўжыні і плошчы басэйну рака Эўропы (пасьля Волгі і Дунаю).
Рака ўпершыню ў гісторыі ўзгадваецца старажытнагрэцкім навукоўцам Герадотам у 5 стагодзьдзі да н. э. як Барысфен (Βορυσθένης). Больш позьнія грэцкія і рымскія аўтары называюць раку Δαναπρις - Данапрыс і Данапэр адпаведна (Δανα на старажытнапэрсыдзкай мове значыць «рака»). Старажытнаруская назва ракі — Славуціч.
Дняпро пачынаецца зь невялікай дрыгвы на Валдайскім узвышшы (Смаленская вобласьць, Расея) і цячэ на поўдзень да ўпадзеньня ў Дняпроўскі ліман Чорнага мора. Цягам 115 кілямэтраў рака выконвае ролю натуральнай мяжы паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Апошнія 800 кілямэтраў на Дняпры разьмяшчаецца цэлы шэраг буйных вадасховішчаў.
Дняпро мае вялікае значэньне ў эканоміцы Ўкраіны, ствараючы выдатны транспартны калідор. На рацэ разьмешчаныя некалькі буйных гідраэлетрастанцыяў, якія забясьпечваюць каля 10% патрэбнасьці Ўкраіны ў электраэнэргіі. Праз свой правы прыток Прыпяць і Дняпроўска-Бугскі канал Дняпро мае сувязь з Балтыйскім морам.
[рэдагаваць] Гарады
Буйныя гарады ўніз па плыні Дняпра:
Беларускія гарады ўніз па плыні Дняпра:
[рэдагаваць] Прытокі
Прытокі Дняпра ўніз па плыні:
- Друць (п)
- Сож (л)
- Бярэзіна (п)
- Прыпяць (п)
- Ірпень (п)
- Сула (л)
- Ворскла (л)
- Арэль (л)
- Самара (л)
- Рось (л)
- Базавлук (п)
- Інгулец (п)
- Конка (л)
- Дзясна (л)
[рэдагаваць] Спасылкі
Дняпро — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў