Кава
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ка́ва (па-арабску: qahwa, па-турэцку: kahve) — напой з пражаных, а пасьля змолатых альбо інстантызаваных зёрнаў кававага дрэва, які звычайна падаецца гарачым. Паходзіць з Этыёпіі, у Эўропе зьявілася каля XVI стагодзьдзя. Адзін з найпапулярнейшых напояў на плянэце і асноўная крыніца кафэіну. Кава абуджае і бадзёрыць, паскарае абмен рэчываў і паляпшае здольнасьць мысьленьня. Штогод вырабляецца каля 6,7 мільёнаў тон кавы. Дагэтуль не даведзены адмоўны ўплыў кавы на арганізм чалавека. Аднак празьмернае спажываньне кавы можа мець шкодны ўплыў на здароўе чалавека.
[рэдагаваць] Назоў
Назоў кава паходзіць ад арабскага qahwa. У большасьць славянскіх моваў пранік праз турэцкае слова kahve. Qahwa па-арабску азначае і каву, і віно, прычым другое значэньне старэйшае. Часта прыймаецца, што назоў паходзіць ад славутага рэгіёну вырошчваньня кавы Кафа ў Этыёпіі. Таксама ён можа паходзіць ад слова kohwet, што значыць 'сіла'.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Кава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў