Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions Фіджы - Вікіпэдыя

Фіджы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Matanitu Tu-Vaka-i-koya ko Viti
फ़िजी
Republic of the Fiji Islands
Сьцяг Фіджаў Герб Фіджаў
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Rerevaka na Kalou ka Doka na Tui
Месцазнаходжаньне Фіджаў
Афіцыйная мова фіджыйская, хіндзі, урду, ангельская
Сталіца Сува
Найбуйнейшы горад Сува
Урад
Прэзыдэнт
Прэм'ер-міністар
Прэзыдэнцкая рэспубліка
Рату Ёсэфа Ілёйла
Ляйсэніа Нгарасэ
Плошча
 - Агульная
 - % вады
156 месца ў сьвеце
18.270 км2
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
156 месца ў сьвеце
848.000
49/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
155 месца ў сьвеце
$ 5.398 мільёнаў
$ 6.000
Валюта Фіджыйскі даляр (FJD)
Часавы пас
 - улетку
(UTC+12)
(UTC)
Незалежнасьць
10 кастрычніка 1970 году
Дзяржаўны гімн God Bless Fiji
Аўтамабільны знак FJI
Дамэн верхняга ўзроўню .fj
Тэлефонны код ++679
Мапа Фіджаў

Фі́джы, Рэспу́бліка Вы́спаў Фі́джы, Рэспу́бліка Астраво́ў Фі́джы (па-фіджыйску: Matanitu Tu-Vaka-i-koya ko Viti, на хіндзі і урду: फ़िजी) — дзяржава разьмешчаная на архіпэлягу ў паўднёвай частцы Ціхага Акіяну, на ўсход ад Вануату, на захад ад Тонга і на поўдні ад Тувалу.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першыя людзі прыбылі на Фіджы з Паўднёва-ўсходняе Азіі задоўга да таго, як выспы былі вынайдзеныя эўрапейскімі дасьледнікамі ў 17 стагодзьдзі. Сталыя эўрапейскія пасяленцы зьявіліся на выспах толькі ў 19 стагодзьдзі. Выспы сталі брытанскай калёніяй у 1874 годзе.

У 1970 Фіджы атрымалі незалежнасьць. Дэмакратычнае кіраваньне было перарванае двума вайсковым пераваротам ў 1987 годзе. Іх падставай стала незадаволенасьць урадам, у якім дамінавалі прадстаўнікі індыйскай супольнасьці.

Канстытуцыя 1990 году гарантавала фіджыйскай супольнасьці кантроль над Фіджамі, але прывяла да моцнай эміграцыі індыйцаў; спад насельніцтва выклікаў эканамічныя цяжкасьці, але мэлянэзійцы сталіся найбольшай складовай часткай насельніцтва. Папраўкі 1997 году зрабілі Канстытуцыю больш раўнапраўнай. Вольныя і мірныя выбары 1999 году прывялі да таго, што ва ўрадзе дамінуюць інда-фіджыйцы. Праз год ён быў зрынуты ў выніку перавароту, узначаленага Джорджам Спэйтам, вядомым фіджыйскім нацыяналістам. Да канца 2000 году дэмакратыя была адноўленая, і Ляйсэніа Нгарасэ, які ўзначальваў часовы ўрад, быў абраны прэм'ер-міністрам.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Унутраная палітыка

Главой дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які абіраецца Вялікай Радай Правадыроў на пяцігадовы тэрмін. Хоць яго роля хутчэй намінальная, прэзыдэнт валодае вызначанай уладай, але яна можа быць ужытая толькі ў выпадку нацыянальнага крызысу. Ён таксама зьяўляецца галоўнакамандуючым узброеных сіл Фіджы.

Прэзыдэнт фармальна прызначае прэм'ер-міністра, які павінен атрымаць падтрымку большасьці ў Палаце Прадстаўнікоў. На практыцы гэта азначае, што лідэр найбуйнейшай палітычнай партыі або кааліцыі звычайна становіцца прэм'ер-міністрам, робячы ролю прэзыдэнта ў прызначэньні фармальнасьцю. Аднак часам парлямэнт не можа прыйсьці да згоды з-за раздробленасьці. У такіх выпадках прэзыдэнт бярэ на сябе ролю арбітра і, пасьля абмеркаваньня са ўсімі палітычнымі фракцыямі, павінен прызначыць прэм'ер-міністрам чалавека, які па яго меркаваньню будзе прыняты большасьцю чальцоў Палаты Прадстаўнікоў. Пры прызначэньні прэм'ер-міністра прэзыдэнт фармальна прызначае Кабінэт Міністраў зь дзесяці - дваццаці пяці міністраў, якія ёсьць выканаўчай ўладай Фіджаў. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Кабінэт павінен адлюстроўваць палітычны склад Палаты Прадстаўнікоў — кожная партыя з больш за 8 месцамі ў Палаце атрымоўвае месца ў Кабінэце прапарцыянальна колькасьці месцаў. На практыцы, аднак, гэтае правіла ніколі строга не ўжывалася. Таксама існуе Прэзыдэнцкая Рада, які дае парады прэзыдэнту па пытаньнях дзяржаўнай важнасьці і Вялікая Рада Правадыроў, што складаецца з самых уплывовых племянных лідэраў.

Заканадаўчая ўлада - Парлямэнт зьяўляецца двухпалатным. Палата прадстаўнікоў налічвае 71 чальца. 25 з іх абіраюцца на агульных выбарах (кожныя 5 гадоў). Астатнія 46 месцаў зарэзэрваваныя для этнічных супольнасьцяў Фіджаў і выбіраюцца з іх кандыдатаў: 23 фіджыйца, 19 інда-фіджыйца, 1 ратумец і 3 іншых кандыдата (эўрапейцы, кітайцы і іншыя меншасьці). У верхняй палаце парлямэнта, Сэнаце Фіджаў, налічваецца 32 чальца, фармальна прызначаных Прэзыдэнтам па намінацыі Вялікай Рады Правадыроў - 14, прэм'ер-міністра - 9, лідэра апазыцыі - 8, і Радай выспы Ратума - 1. Сэнат валодае меншай уладай, чым Палата прадстаўнікоў, і ня можа ініцыяваць прыняцьце законаў, але мае права аспрэчваць або карэктаваць іх.

Судовая ўлада - Вярхоўны суд. Судзьдзі прызначаюцца прэзыдэнтам. Прававая сыстэма заснаваная на брытанскім праве.

[рэдагаваць] Вонкавая палітыка

Для краіны такога памеру Фіджы валодае выключна моцнымі ўзброенымі сіламі і зьяўляецца значным удзельнікам міратворчых місій ААН у розных частках сьвету.

[рэдагаваць] Геаграфія

Фіджы падзеленая на тры рэгіёны: Усходні рэгіён (цэнтральны рэгіён краіны), Паўночны рэгіён, Заходні рэгіён. Выспа Ратума, на поўнач ад галоўнага архіпэляга, валодае статусам залежнай тэрыторыі з унутранай аўтаноміяй.

Фіджы складаюцца з 322 выспаў, з якіх адна траціна заселеная. Дзьве галоўныя выспы — гэта Выці Леву (Viti Levu) і Вануа Леву (Vanua Levu). На Выці Леву знаходзіцца сталіца - Сува і пражывае каля трох чвэрцяў насельніцтва. Астатнія важныя гарады - Лябаса (Labasa), Ляўтока (Lautoka), Надзі (Nadi) і Савусаву (Savusavu).

У рэльефе выспаў пераважаюць плято, перасечаныя хрыбтамі. Найвышэйшая кропка: гара Таманіві (1322 мэтраў) на высьпе Выці Леву. Горы маюць вульканічнае паходжаньне. Трапічны акіянічны клімат. Сярэдняя тэмпэратура 25-28 °C. Ападкаў ад 1700 да 3500 мілімэтраў. З лістапада па студзень магчымыя штормы. Прадстаўленыя вільготныя трапічныя лясы і саваны.

[рэдагаваць] Эканоміка

Фіджы, багатыя лясамі, мінэраламі і рыбнымі рэсурсамі, зьяўляецца адной з самых разьвітых эканомік выспаў у Ціхім акіяне. Пры гэтым захоўваецца вялікая ўдзельная вага натуральнай гаспадаркі. Структура землекарыстаньня (па дадзеных 1993 году): ворныя землі (10%), пасеўныя землі (4%), пашы (10%), лясы (65%), іншыя (11%). На выспах шматлікія прыродныя рэзэрваты.

Экспарт цукру і разьвіваючаяся індустрыя турызму з штогадовымі 500 000 турыстаў зьяўляюцца асноўнымі крыніцамі валюты. Перапрацоўка цукру складае траціну ўсёй індустрыі краіны. Доўгатэрміновыя праблемы ўключаюць у сябе нізкі ўзровень інвэстыцый і няўпэўненасьць у правах уласнасьці. Палітычная нестабільнасьць на Фіджах аказала сур'ёзны ўплыў на эканоміку, якая зьнізілася на 2,8% у 2000 годзе і вырасла ўсяго толькі на 1% у 2001. Аднак, турыстычны сэктар адрадзіўся хутка і ўжо ў 2002 годзе дасягнуў дапераваротнага ўзроўню, што прывяло да ўмеранага эканамічнага адраджэньня. Здольнасьць урада кіраваць бюджэтам, дэфіцыт якога склаў 6% у 2002 году, залежыць ад вяртаньня палітычнай стабільнасьці і ўпэўненасьці інвэстараў.


[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва Фіджы падзеленае пароўну паміж этнічнымі фіджыйцамі, народам зьмяшанага (палінэзійскага і мэлянэзійскага) паходжаньні (51%) і інда-фіджыйцамі (43,7%), нашчадкамі індыйскіх кантрактных працаўнікоў, прывезеных на выспы вяликабрытанцамі ў 19 стагодзьдзі. Каля 1,2 % складаюць ратумцы — жыхары выспы Ратума, чыя культура мае больш агульнага з такімі краінамі як Тонга або Самоа, чым з астатнімі выспамі Фіджы. Таксама на Фіджах пражываюць невялікія, але значныя ў вобласьці эканомікі групы эўрапейцаў, кітайцаў і іншых меншасьцяў. Адносіны паміж этнічнымі фіджыйцамі і інда-фіджыйцамі часта бываюць нацягнутымі; свары паміж двума гэтымі суполкамі зьяўляліся асноўнай тэмай палітыкі краіны пры папярэднім пакаленьні.

[рэдагаваць] Рэлігія

Большасьць этнічных фіджыйцаў зьяўляюцца хрысьціянамі. Мэтадысцкая царква зьяўляецца найбуйнейшай канфэсіяй - каля 25% агульнага насельніцтва (уключаючы каля 48 адсоткаў этнічных фіджыйцаў). На Фіджах да гэтае царквы належыць валодае доля насельніцтва большая чым у любой іншай краіне сьвету. Іншыя значныя канфэсіі сярод этнічных фіджыйцаў уключаюць у сябе Рымска-Каталіцкую царкву (19 %), Царква Збораў Гасподніх (11 %) і Царква Адвэнтыстаў Сёмага Дня (6 адсоткаў). Прадстаўленыя таксама каля 30 меншых канфэсій, уключаючы лютэранаў і англіканаў. У большасьці гэтых цэркваў ёсьць і інда-фіджыйскія вернікі, але яны складаюць малаважную дзель. Невялікая колькасьць этнічных фіджыйцаў прыняло Іслам. Большасьць інда-фіджыйцаў зьяўляецца індуістамі (75 %) або мусульманамі (16 %). Каля 6 % зьяўляюцца хрысьціянамі (у асноўным, Мэтадыстамі і вернікамі царквы Збораў Гасподніх), і 1 % зьяўляецца сікхамі. Каля 2 % не вызнаюць якой-небудзь рэлігіі.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Мовы

У Канстытуцыі запісаныя тры афіцыйных мовы: ангельскі, які быў прыўнесены брытанцамі, фіджыйскі, на якім гавораць этнічныя фіджыйцы, і хіндзі, галоўная мова зносін інда-фіджыйцаў. Грамадзяне Фіджы валодаюць канстытуцыйным правам мець зносіны з урадавымі органамі на любым з афіцыйных моў.

Выкарыстаньне ангельскай мовы зьяўляецца спадчынай практычна працяглага кіраваньня Вялікабрытаніі. Ангельская мова зьяўляецца галоўнай пры зносінах паміж двума суполкамі, як і з астатнім сьветам, бо на ёй гаворыць большасьць этнічных фіджыйцаў і інда-фіджыйцаў. Урад вядзе справы ў асноўным на ангельскай мове, яна зьяўляецца галоўнай мовай адукацыі, камэрцыі і судоў. Фіджыйская мова належыць да Аўстранэзійскай сям'і моў. Хоць на яе аказалі ўплыў працяглыя зносіны з носьбітамі палінэзійскіх моў, такіх як танганская мова, яна больш роднасная Мэлянэзійскай галіне Аўстранэзійскай сем'і, якая ўключае ў сябе мовы народаў заходняй Акіяніі, такіх як Вануату і Новая Калядонія. Існуе шмат дыялектаў, але афіцыйным стандартам зьяўляецца мова Баў — каралеўства, якое валодала вялікай палітычнай і ваеннай уладай у 19 стагодзьдзі.

«Індыйская мова» зьяўляецца абагульняючым назовам для хіндзі (упадабанага індуістамі) і роднаснага яму ўрду (упадабанага мусульманамі). Шматлікія інда-фіджыйцы лічаць, што фіджыйскі індыйскі набыў унікальныя рысы, якія адрозьніваюць яго ад хіндзі і ўрду Індыйскага субкантынэнту, што, аднак, не замінае ўзаемнаму разуменьню.

У дадатак да трох афіцыйных на Фіджах гавораць на шматлікіх іншых мовах. Некаторыя фіджыйскія дыялекты, асабліва на захадзе краіны, прыкметна адрозьніваюцца ад афіцыйнага стандартнага Баў і напэўна лічыліся б асобнымі мовамі пры наяўнасьці вызначанай граматыкі або літаратуры. Акрамя індыйскай мовы, шматлікія інда-фіджыйцы гавораць на тамільскай мове, некаторыя невялікія суполкі гавораць на біхарскай мове, бэнгальскай мове і іншых мовах. На высьпе Ратума выкарыстоўваецца ратуманская мова, якая належыць да палінэзійскіх моў.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Шаблён:Краіны Акіяніі

Static Wikipedia (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2007 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -

Static Wikipedia 2006 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu

Static Wikipedia February 2008 (no images)

aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu